Вы тут

Педагогам-прафесіяналам стаяць у "чарзе" па катэгорыю не давядзецца?


Міністр адукацыі будзе надзелены правам прадастаўляць педагогам магчымасць атрымліваць пазачарговую кваліфікацыйную катэгорыю.

29-48

29-48

 

Паводле дзеючай інструкцыі, прэтэндаваць на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі могуць педагагічныя работнікі, якія маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца, два гады; першай, вышэйшай, а таксама кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік— метадыст" — тры гады з дня прысваення папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі.

"Для прадастаўлення магчымасці праходжання датэрміновай атэстацыі педагагічных работнікаў без уліку стажу іх работы на гэтай пасадзе і прысвоенай раней кваліфікацыі ў "Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі" будуць унесены адпаведныя дапаўненні", — патлумачылі журналісту "Звязды" ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

У прыватнасці, у пастанову, якая зараз рыхтуецца, будзе ўнесены пункт, які вызначае права допуску педагагічных работнікаў да атэстацыі са згоды міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе хадайніцтва кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці індывідуальных прадпрымальнікаў і атэстацыйнай камісіі, без уліку прысвоенай раней гэтым работнікам кваліфікацыйнай катэгорыі і стажу работы на пасадзе, на якой яны праходзяць атэстацыю.

Такое рашэнне прынята, каб матываваць педагагічных работнікаў да павышэння прафесійнага ўзроўню, у тым ліку каб падтрымаць маладых спецыялістаў і даць ім дарогу.

Нагадаем, што на пасяджэнні рабочай групы па комплексным аналізе сістэмы адукацыі пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера беларускага ўрада Анатоля Тозіка гэтае пытанне таксама ўзнімалася. Анатоль Тозік выказаў думку, што "трэба прадугледзець магчымасць атрымання маладымі спецыялістамі першай катэгорыі ўжо пасля двух гадоў работы, але гэта павінна тычыцца толькі самых таленавітых, якія добра праявілі сабе і зарэкамендавалі ў педагагічнай прафесіі".

Да слова, пераможца апошняга рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў "Настаўнік года—2014" Віктар Жук на момант свайго ўдзелу ў фінале меў усяго толькі тры гады стажу і другую кваліфікацыйную катэгорыю. Між іншым, канкурэнты ў яго былі вельмі моцныя — педагогі з самымі высокімі кваліфікацыйнымі катэгорыямі. Аднак малады настаўнік гісторыі з Маладзечна на сваім прыкладзе даказаў, што справа не толькі ў наяўнасці кваліфікацыйнай катэгорыі!

Нагадаем, што з 1 верасня гэтага года даплаты за наяўнасць у педагогаў кваліфікацыйнай катэгорыі павысіліся. Уладальнікі катэгорыі "настаўнік-метадыст" атрымліваць цяпер надбаўку ў памеры 120% ад тарыфнага акладу. Даплата за вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю складае 90%. За першую катэгорыю — 55%, а за другую катэгорыю педагогам даплачваюць 30% ад тарыфнага акладу (стаўкі).

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.