Вы тут

Было б жаданне...


Са­ма­рэа­лі­за­вац­ца ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту мож­на на лю­бой пра­цы

«Трэ­ба ўмець пры­маць ра­шэн­ні, бо яны — са­мае га­лоў­нае ў пра­цы. Трэ­ні­руй­це­ся ра­біць гэ­та», — та­кую па­ра­ду даў сту­дэн­там і ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там Аляк­сандр Радзь­коў, пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, пад­час вы­ступ­лен­ня на аб­лас­ным аду­ка­цый­ным фо­ру­ме «Брэст­чы­на, на­кі­ра­ва­ная ў бу­ду­чы­ню» для асоб, уклю­ча­ных у перс­пек­тыў­ны кад­ра­вы рэ­зерв.

29-50

29-50

 

— Ужо двац­цаць га­доў ідзе пра­цэс усве­дам­лен­ня гра­мад­ствам не­за­леж­нас­ці на­шай дзяр­жа­вы, — за­ўва­жыў Аляк­сандр Радзь­коў. — Мы гэ­та яшчэ не да кан­ца ўсвя­до­мі­лі, бо на­ша па­ка­лен­не на­ра­дзі­ла­ся і вы­рас­ла ў Са­вец­кім Са­ю­зе. Вам жа гэ­та ляг­чэй, та­му што мно­гія з вас на­ра­дзі­лі­ся ўжо ў не­за­леж­най кра­і­не. У гэ­тай су­вя­зі нам трэ­ба ра­зу­мець, як вы бу­дзе­це фар­мі­ра­ваць па­лі­ты­ку кра­і­ны, ідэа­ло­гію.

Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та пад­час свай­го вы­ступ­лен­ня пад­крэс­ліў, што на лю­бым пра­цоў­ным мес­цы пас­ля за­кан­чэн­ня на­ву­чаль­най уста­но­вы мож­на са­ма­рэа­лі­за­вац­ца.

— Вы заў­сё­ды ма­е­це вы­бар: мож­на стаць клас­ным пра­фе­сі­я­на­лам, а мож­на раз­віць ар­га­ні­за­тар­скія на­вы­кі і стаць доб­рым кі­раў­ні­ком, — за­явіў Аляк­сандр Радзь­коў, звяр­та­ю­чы­ся да мо­ла­дзі.

Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та пры­знаў­ся, што яму бы­ло ці­ка­ва браць удзел у фо­ру­ме.

— Та­кія су­стрэ­чы па­він­ны быць, — лі­чыць ён. — Я ад­чу­ваю ка­ла­саль­ную ці­ка­васць да вы­ступ­лен­няў, да рэ­ак­цыі ўдзель­ні­каў фо­ру­му, да іх пы­тан­няў і ка­мен­та­ры­яў. Дам вам па­ра­ду: ка­лі спа­да­ба­ла­ся чыя-не­будзь дум­ка, вы­каз­ван­не, прык­лад — за­на­туй­це. Гэ­та спат­рэ­біц­ца. Тут не тэ­а­рэ­тыч­ная лек­цыя. Тут — жыц­цё: пры­сут­ні­ча­юць прад­стаў­ні­кі роз­ных сфер жыц­ця дзяр­жа­вы...

Кан­стан­цін Су­мар, стар­шы­ня Брэсц­ка­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, па­ве­да­міў, што та­кія су­стрэ­чы са сту­дэн­та­мі і ма­ла­ды­мі спе­цы­я­ліс­та­мі пра­вод­зяц­ца рэ­гу­ляр­на і пра­хо­дзяць на ба­зе ўні­вер­сі­тэ­таў Брэсц­кай воб­лас­ці.

— Пе­рад па­чат­кам пле­нар­на­га па­ся­джэн­ня мы па­гу­та­ры­лі з бу­ду­чы­мі пе­да­го­га­мі, — рас­ка­заў кі­раў­нік Брэсц­кай воб­лас­ці. — Ха­чу ска­заць, што ў гэ­тай мо­ла­дзі ёсць са­мае га­лоў­нае — за­ці­каў­ле­насць у атры­ман­ні ве­даў і імк­нен­не рэа­лі­за­ваць ся­бе ў бу­ду­чай пра­фе­сіі. А гэ­та і ёсць асноў­ныя склад­ні­кі для та­го, каб да­біц­ца доб­рых вы­ні­каў у той спра­ве, якую ты вы­браў.

Па­вод­ле слоў Кан­стан­ці­на Су­ма­ра, знай­сці ча­ла­ве­ка на кі­ру­ю­чую па­са­ду не так прос­та. Гэ­та не прос­та лю­дзі, што ву­чы­лі­ся на «вы­дат­на» ва ўні­вер­сі­тэ­це. Вель­мі важ­на, каб яны па­ка­за­лі ся­бе доб­ры­мі, іні­цы­я­тыў­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі пад­час пра­цы.

Удзель­нік фо­ру­му 28-га­до­вы Яў­ген Бы­коў­чан­ка, на­мес­нік стар­шы­ні па вы­твор­час­ці СПК «Кро­шын» Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на, лі­чыць, што па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы да­юць маг­чы­масць ма­ла­дым кі­раў­ні­кам і тым, хто мо­жа ў перс­пек­ты­ве за­няць кі­ру­ю­чую па­са­ду, атры­маць не­аб­ход­ны во­пыт.

— Амаль усе мае ка­ле­гі на­шмат ста­рэй­шыя за мя­не, у іх больш во­пы­ту. Кож­ны дзень я ча­му-не­будзь ву­чу­ся ў іх, — рас­ка­заў Яў­ген. — На маю дум­ку, су­час­ны кі­раў­нік па­ві­нен умець слу­хаць лю­дзей і ра­зу­мець іх. Да кож­на­га ча­ла­ве­ка трэ­ба ўмець знай­сці па­ды­ход. Та­кія аду­ка­цый­ныя фо­ру­мы ву­чаць гэ­та­му нас, ма­ла­дых кі­раў­ні­коў.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».