Вы тут

Звяздоўскія прызы — лепшым паштальёнам


І ар­га­ні­за­та­рам пад­піс­кі

Што праў­да, тое праў­да: дрэн­ны не толь­кі той сал­дат, які не ма­рыць стаць ге­не­ра­ла­м, але і вы­да­вец, які не ха­цеў бы па­вя­лі­чыць коль­касць сва­іх чы­та­чоў.

У мэ­тах за­ха­ван­ня пад­піс­ных ты­ра­жоў рэ­дак­цыя га­зе­ты «Звяз­да» за­сна­ва­ла два кон­кур­сы — для са­мых руп­лі­вых паш­таль­ё­наў і леп­шых ар­га­ні­за­та­раў пад­піс­кі.

Што трэ­ба, каб у іх пе­ра­маг­чы? Вя­до­ма ж, за­ха­ваць і на­ват па­вя­лі­чыць коль­касць на­шых чы­та­чоў-пад­піс­чы­каў. Пры­чым для паш­таль­ё­наў на 1.01.2015 го­да ў па­раў­на­нні з 1.01.2014 го­да яна па­він­на па­вя­лі­чыц­ца не менш як на 10 ча­ла­век. Гэ­та не так і прос­та? Са­праў­ды... Але ж за­тое по­тым за­ста­нуц­ца дро­бя­зі, пры­чым пры­ем­ныя: кі­раў­ні­кі ад­дзя­лен­няў су­вя­зі і РУП­Саў не паз­ней чым да 25 сту­дзе­ня но­ва­га го­да звест­кі аб пос­пе­хах леп­шых паш­таль­ё­наў на­кі­ру­юць у РУП «Бел­пош­та». І ўжо там спе­цы­яль­ная ка­мі­сія, у склад якой ува­хо­дзяць і су­пра­цоў­ні­кі рэ­дак­цыі, вы­зна­чыць са­ма­га леп­ша­га паш­таль­ё­на — па ад­ным у кож­най воб­лас­ці і го­ра­дзе Мін­ску.

У якас­ці пры­зоў кож­ны з руп­ліў­цаў атры­мае па 5 млн руб­лёў.

Не за­ста­юц­ца без ува­гі і ар­га­ні­за­та­ры пад­піс­кі: у якас­ці пры­за ад рэ­дак­цыі «Звяз­ды» па 2 млн руб­лёў атры­мае кож­ны з на­чаль­ні­каў ра­ён­ных вуз­лоў паш­то­вай су­вя­зі ў вы­пад­ку ад­наў­лен­ня ты­ра­жу па ра­ё­не на 100%. Пры па­ве­лі­чэн­ні ты­ра­жу пра­ду­гле­джа­ны да­дат­ко­выя над­баў­кі.

Ёсць сэнс ста­рац­ца? Та­ды пос­пе­хаў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».