Вы тут

Да «змагароў» з цэркарыёзам далучацца і... аспіранты


У ас­пі­ран­ту­ры бія­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ ад­кры­ва­ец­ца но­вая спе­цы­яль­насць — «Па­ра­зі­та­ло­гія» (бія­ла­гіч­ныя на­ву­кі). На­ву­чан­не бе­ла­рус­кіх, а так­са­ма за­меж­ных гра­ма­дзян бу­дзе вес­ці­ся на дзён­най і за­воч­най фор­ме на­ву­чан­ня.

Ад­крыц­цё но­вай спе­цы­яль­нас­ці ста­ла маг­чы­мым дзя­ку­ю­чы шмат­га­до­вай вы­ні­ко­вай на­ву­ко­вай дзей­нас­ці ў га­лі­не па­ра­зі­та­ло­гіі су­пра­цоў­ні­каў бія­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та ўні­вер­сі­тэ­та і ву­чэб­на-на­ву­ко­ва­га цэнт­ра «На­ра­чан­ская бія­ла­гіч­ная стан­цыя» БДУ. Асаб­лі­вую ўва­гу на­ву­коў­цы на­да­юць ба­раць­бе з цэр­ка­ры­ёз­ным дэр­ма­ты­там. Цэр­ка­ры­ёз, якія рас­паў­сюдж­ва­юць ва­да­плаў­ныя птуш­кі, над­звы­чай ак­ту­аль­ная праб­ле­ма для мно­гіх бе­ла­рус­кіх і еў­ра­пей­скіх ва­да­ёмаў. Пла­ну­ец­ца, што ма­ла­дыя ву­чо­ныя бу­дуць пра­во­дзіць фун­да­мен­таль­ныя да­сле­да­ван­ні па бія­ло­гіі, фі­зі­я­ло­гіі і бія­хі­міі па­ра­зі­таў. Прак­тыч­ная знач­насць но­вай спе­цы­яль­нас­ці за­клю­ча­ец­ца ў рас­пра­цоў­цы на­ву­ко­вых асноў па ба­раць­бе з па­ра­зі­та­мі і за­хвор­ван­ня­мі, якія яны вы­клі­ка­юць у ча­ла­ве­ка, жы­вё­лін і рас­лін, што цяг­не вя­лі­кія эка­на­міч­ныя стра­ты.

На­за­па­ша­ны на­ву­ко­вы до­свед у пы­тан­нях па­ра­зі­та­ло­гіі, а так­са­ма вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ны пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­кі склад да­зво­ліць бія­ла­гіч­на­му фа­куль­тэ­ту БДУ стаць ад­ным з вя­ду­чых на­ву­ко­вых цэнт­раў у пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цыі па спе­цы­яль­нас­ці «Па­ра­зі­та­ло­гія».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».