Вы тут

Кантакты без межаў


Уба­чыць но­выя перс­пек­ты­вы імк­нец­ца мо­ладзь Са­юз­най дзяр­жа­вы

Што­год ка­ля 20 ты­сяч бе­ла­ру­саў на­кі­роў­ва­юц­ца атрым­лі­ваць аду­ка­цыю ў Ра­сію, а 2 ты­ся­чы ра­сі­ян пры­яз­джа­юць ву­чыц­ца ў Бе­ла­русь. Гэ­тая ін­фар­ма­цыя бы­ла агу­ча­на пад­час «круг­ла­га ста­ла» «Перс­пек­тыў­ныя на­прам­кі раз­віц­ця Са­юз­най дзяр­жа­вы: дзі­ця­ча-юнац­кая і ма­ла­дзёж­ная па­лі­ты­ка», што ад­быў­ся ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы. Раз­мо­ва так­са­ма іш­ла пра на­ву­ко­вы аб­мен, дзей­насць су­мес­най ВНУ (Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та ў Ма­гі­лё­ве), ма­ла­дзёж­ны біз­нес-ак­се­ле­ра­тар, а так­са­ма пра ін­шыя шмат­лі­кія пра­ек­ты. Ад­зна­ча­ла­ся эфек­тыў­нае су­пра­цоў­ніц­тва ай­чын­ных і ра­сій­скіх бу­дат­ра­даў: та­кія звод­ныя атра­ды пра­цу­юць на бу­даў­ніц­тве Бе­ла­рус­кай АЭС у Аст­ра­вец­кім ра­ё­не і на аб'­ек­тах наф­та­га­за­ва­га ра­до­ві­шча «Ба­ва­нен­ка­ва» ў Яма­ла-Ня­не­цкай аў­та­ном­най акру­зе.

4-15

4-15

 

Спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым ні­хто не збі­ра­ец­ца. Блі­жэй­шым ча­сам па­між Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі і Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі і на­ву­кі РФ бу­дзе пад­пі­са­на но­вае Па­гад­нен­не аб су­пра­цоў­ніц­тве ў сфе­ры ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі. Не­ка­то­рыя кан­крэт­ныя пра­па­но­вы бы­лі агу­ча­ны падчас «круг­лага ста­ла».

Так, на­прык­лад, ад кі­раў­ніц­тва На­цы­я­наль­на­га дзі­ця­ча­га цэнт­ра «Зуб­ра­ня» пра­гу­ча­ла ідэя аб удзе­ле ра­сій­скіх юн­ка­раў у спе­цы­я­лі­за­ва­най жур­на­лісц­кай зме­не ў ла­ге­ры (пра сё­лет­нюю зу­сім ня­даў­на «Чыр­вон­ка» пі­са­ла), а так­са­ма аб су­стрэ­чах для аб­ме­ну до­све­дам па­між ва­жа­ты­мі «Зуб­ра­ня­ці» і іх ка­ле­га­мі з Ра­сіі.

— На­шы іні­цы­я­ты­вы за­клі­ка­ны спры­яць па­ляп­шэн­ню зно­сін па­між мо­лад­дзю кра­ін Са­юз­най дзяр­жа­вы, — рас­ка­за­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «Чыр­вон­кі» ме­та­дыст НДЦ «Зуб­ра­ня» Тац­ця­на ШВАЙ­КА. — Дзе­ці з Ра­сіі і ін­шых кра­ін ця­пер так­са­ма ад­па­чы­ва­юць у на­шым цэнт­ры, ад­нак най­важ­ней­шай за­да­чай з'яў­ля­ец­ца іх удзел у тэ­ма­тыч­ных зме­нах. Ад­па­чы­нак бе­ла­рус­кіх дзя­цей фі­нан­су­ец­ца з дзярж­бюд­жэ­ту на­шай кра­і­ны, а ў вы­пад­ку з ра­сій­скай мо­лад­дзю мы як­раз і спа­дзя­ём­ся на да­па­мо­гу Са­юз­най дзяр­жа­вы. Што ж ты­чыц­ца ва­жац­ка­га аб­ме­ну до­све­дам, то асаб­лі­вых фі­нан­са­вых вы­дат­каў гэ­та не па­тра­буе, ад­нак мы хо­чам, каб та­кое су­пра­цоў­ніц­тва так­са­ма ад­бы­ва­ла­ся пад эгі­дай Са­юз­най дзяр­жа­вы.

Ся­род ін­шых іні­цы­я­тыў вы­лу­ча­ла­ся, на­прык­лад, пра­па­но­ва аб­мень­вац­ца на­пра­цоў­ка­мі ў вы­ка­ры­стан­ні ін­тэр­нэ­ту ў сфе­ры аду­ка­цыі, якую вы­ка­за­ла ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га ін­сты­ту­та аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі Ра­і­са СІ­ДА­РЭН­КА. Не­ка­то­рыя пра­ек­ты зна­хо­дзяц­ца ў ста­дыі рэа­лі­за­цыі ўжо сён­ня.

Гэ­та да­ты­чыц­ца, на­прык­лад, ства­рэн­ня пад­руч­ні­ка па гіс­то­рыі Са­юз­най дзяр­жа­вы, пра які па­ве­да­мі­ла на­мес­нік дэ­ка­на гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та МДУ імя М.В. Ла­ма­но­са­ва Ак­са­на СО­ЛА­ПА­ВА. Па­вод­ле яе слоў, ства­рэн­нем пад­руч­ні­ка ўжо сён­ня зай­ма­юц­ца бе­ла­рус­кія і ра­сій­скія гіс­то­ры­кі з гіст­фа­каў МДУ і БДУ, Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі і ар­га­ні­за­цыі «Бе­ла­ру­сы Маск­вы». Пад­руч­нік пла­ну­ец­ца вы­даць да 2016 го­да, ка­лі бу­дзе ад­зна­чац­ца 20-год­дзе са­юз­на­га бу­даў­ніц­тва. Кні­га бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ў на­ву­чаль­ным пра­цэ­се сту­дэн­таў-гіс­то­ры­каў абедз­вюх кра­ін.

— Сён­ня мы ма­ем на­ступ­ную сі­ту­а­цыю: спа­жы­ва­ю­чы да­сяг­нен­ні ін­тэ­гра­цыі, гра­ма­дзя­не на­шых кра­ін час­та не ўсве­дам­ля­юць, што гэ­та вы­нік ства­рэн­ня Са­юз­най дзяр­жа­вы, — рас­па­вя­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «Чыр­вон­кі» Ак­са­на Со­ла­па­ва. — Я маю на ўва­зе бес­пе­ра­шкод­нае пе­ра­ся­чэн­не мя­жы, атры­ман­не ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі на тэ­ры­то­рыі абедз­вюх кра­ін, маг­чы­масць атры­ман­ня аду­ка­цыі і мно­гае ін­шае. Пра гэ­тыя пра­ек­ты трэ­ба га­ва­рыць як ма­га больш, каб лю­дзі ве­да­лі, на­вош­та іс­нуе Са­юз­ная дзяр­жа­ва. Рас­паў­сюдж­ван­не ін­фар­ма­цыі мо­жа ад­бы­вац­ца або праз СМІ, або праз сіс­тэ­му аду­ка­цыі. Па­зі­тыў­ныя мо­ман­ты бе­ла­рус­ка-ра­сій­скай ін­тэ­гра­цыі па­він­ны вы­кла­дац­ца, і, спа­дзя­ю­ся, пад­руч­нік, які мы ства­ра­ем, бу­дзе гэ­та­му спры­яць.

Вы­ні­кі ме­ра­пры­ем­ства пра­ка­мен­та­ва­ла на­чаль­нік дэ­парт­амен­та са­цы­яль­най па­лі­ты­кі і ін­фар­ма­цый­на­га за­бес­пя­чэн­ня Па­ста­ян­на­га ка­мі­тэ­та Са­юз­най дзяр­жа­вы Мар­га­ры­та ЛЕЎ­ЧАН­КА:

— Мы вель­мі за­да­во­ле­ны вы­ні­ка­мі дыя­ло­гу. Час­та на ана­ла­гіч­ных ме­ра­пры­ем­ствах лю­дзям не трэ­ба ка­заць пра рэг­ла­мент, яны лёг­ка ўклад­ва­юц­ца ў ад­ве­дзе­ныя ім хві­лі­ны. Сён­ня ж на­шых спі­ке­раў пры­хо­дзі­ла­ся спы­няць, так шмат ідэй і ду­мак па ўдас­ка­на­лен­ні пра­цы з мо­лад­дзю Са­юз­най дзяр­жа­вы яны ма­юць. Гэ­та доб­ры знак. Што да­ты­чыц­ца кан­крэт­ных іні­цы­я­тыў, якія пра­гу­ча­лі, то іх рэа­лі­за­цыя па­тра­буе пэў­на­га ча­су, у пер­шую чар­гу з-за афарм­лен­ня да­ку­мен­таў. Але я ду­маю, ужо хут­ка мо­ладзь абедз­вюх кра­ін змо­жа ўба­чыць па­зі­тыў­ныя вы­ні­кі на­ша­га дыя­ло­гу.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».