Вы тут

Віртуальны спектакль... пра атамную энергію


Ад­крыц­цё цэнт­ра па атам­най энер­гіі ад­бы­ло­ся ў Рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­ры іна­ва­цый­най і тэх­ніч­най твор­час­ці ў Мін­ску.

Гэ­та су­мес­ны пра­ект Ра­сій­скай дзяр­жаў­най кар­па­ра­цыі па атам­най энер­гіі «Ра­са­там» і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. За­да­ча цэнт­ра — ін­фар­ма­ван­не на­сель­ніц­тва ў пы­тан­нях ра­ды­я­цый­най бяс­пе­кі, атам­най энер­ге­ты­кі і праф­ары­ен­та­цыя школь­ні­каў на тэх­ніч­ныя спе­цы­яль­нас­ці. Гос­ці змо­гуць да­ве­дац­ца пра гіс­то­рыю і раз­віц­цё атам­най га­лі­ны, вы­ка­ры­стан­не іна­ва­цый­ных да­сяг­нен­няў фі­зі­кі, пра перс­пек­ты­вы раз­віц­ця энер­ге­ты­кі і са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё Бе­ла­ру­сі, якое па­цяг­не за са­бой бу­даў­ніц­тва Бе­ла­рус­кай АЭС.

Ін­фар­ма­цый­ны цэнтр аб­ста­ля­ва­ны су­час­ным муль­ты­ме­дый­ным кі­на­тэ­ат­рам, які спа­лу­чае па­на­рам­ную ЗD-пра­ек­цыю, кам­п'ю­тар­ную гра­фі­ку і ані­ма­цыю, стэ­рэа­гук, ін­тэр­ак­тыў­ныя кан­со­лі і пер­са­наль­ныя ма­ні­то­ры. Пра­гра­ма для на­вед­валь­ні­каў цэнт­ра ўклю­чае муль­ты­ме­дый­ныя пра­гра­мы, у тым лі­ку 45-хві­лін­ны муль­ты­ме­дый­ны се­анс у жан­ры вір­ту­аль­на­га спек­так­ля «Свет атам­най энер­гіі», а так­са­ма не­каль­кі ін­тэр­ак­тыў­ных вік­та­рын. Дзя­ку­ю­чы су­час­ным тэх­на­ло­гі­я­мі ства­ра­ец­ца эфект па­гру­жэн­ня гле­да­ча ў вір­ту­аль­ную рэ­ча­іс­насць. Пра­гра­ма се­ан­са ўні­вер­саль­ная і раз­лі­ча­на як на школь­ні­каў ад 8 га­доў, так і на да­рос­лую аў­ды­то­рыю. Акра­мя асноў­най пра­гра­мы, рас­пра­ца­ва­ны так­са­ма пра­гра­мы па аст­ра­но­міі, пры­ро­да­знаў­стве і кра­і­наз­наў­стве на рус­кай і анг­лій­скай мо­вах.

Да сло­ва, у Ра­сіі ство­ра­на ўжо 17 ін­фар­ма­цый­ных цэнт­раў па атам­най энер­гіі, якія па­спя­хо­ва функ­цы­я­ну­юць у Маск­ве, Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Ека­ця­рын­бур­гу, Сма­лен­ску і ін­шых га­ра­дах. За­меж­ныя ін­фар­ма­цый­ныя цэнт­ры ад­кры­ты ў В'ет­на­ме, Тур­цыі і Банг­ла­дэш.

У мін­скім ін­фар­ма­цый­ным цэнт­ры па атам­най энер­гіі на­вед­валь­ні­кі змо­гуць па­зна­ё­міц­ца з прын­цы­па­мі ра­бо­ты бе­ла­рус­кай атам­най стан­цыі, устрой­ствам ахоў­ных бар'­е­раў на атам­най стан­цыі. Тут жа прад­стаў­ле­ны ма­ке­ты пра­мыс­ло­вай пля­цоў­кі АЭС і рэ­ак­та­ра.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».