Вы тут

Задачы з «разыначкай»


Да­цэн­ты ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ Вік­тар Кас­ке­віч і Ігар Ва­ра­но­віч уда­сто­е­ны сер­ты­фі­ка­та між­на­род­на­га ма­тэ­ма­тыч­на­га кон­кур­су для школь­ні­каў «Кен­гу­ру». Та­кім чы­нам бы­ла ад­зна­ча­на іх ра­бо­та па рас­пра­цоў­цы і пад­рых­тоў­цы ма­тэ­ма­тыч­ных за­дач для гэ­тых спа­бор­ніц­тваў. Пер­шае мес­ца да­ста­ла­ся ма­тэ­ма­ты­кам з Гер­ма­ніі, дру­гое — бе­ла­ру­сам, а трэ­цяе — ра­сі­я­нам.

«Кен­гу­ру» — гэ­та між­на­род­ны ма­тэ­ма­тыч­ны кон­курс-гуль­ня, які пра­хо­дзіць пад дэ­ві­зам «Ма­тэ­ма­ты­ка — для ўсіх». Яго ідэя на­ра­дзі­ла­ся ў 80‑я га­ды ХХ ста­год­дзя і на­ле­жыць аў­стра­лій­ска­му ма­тэ­ма­ты­ку і пе­да­го­гу Пі­тэ­ру Ха­ла­ра­ну. Кон­курс пра­хо­дзіць у адзін тур, без ад­бо­рач­ных спа­бор­ніц­тваў, у адзін і той жа дзень у са­ка­ві­ку, у адзін і той жа час, і ўяў­ляе са­бой 30 пы­тан­няў, раз­ме­шча­ных па сту­пе­ні на­рас­тан­ня іх скла­да­нас­ці.

Бе­ла­рус­кія школь­ні­кі да­лу­чы­лі­ся да між­на­род­ных спа­бор­ніц­тваў у 1994 го­дзе. За­раз у кон­кур­се ўдзель­ні­ча­юць ад­на­ча­со­ва ўжо ка­ля 5 міль­ё­наў школь­ні­каў з 2‑га па 11‑ы клас па ўсім све­це.

Ву­чо­ныя БДУ ма­юць вя­лі­кі во­пыт ра­бо­ты па скла­дан­ні за­дач для ма­тэ­ма­тыч­ных алім­пі­яд роз­на­га ўзроў­ню. Як пра­ві­ла, усе гэ­тыя за­да­чы з «ра­зы­на­чкай», яр­кай ідэ­яй і не­ча­ка­ным вы­ні­кам. Пры гэ­тым за­дан­ні бе­ла­ру­саў рэд­ка з'яў­ля­юц­ца лёг­кі­мі. Ін­тэ­ле­кту­аль­ныя «пры­дум­кі» для «Кен­гу­ру» вы­со­ка цэ­няць аў­стра­лій­скія ар­га­ні­за­та­ры. Рас­пра­цоў­кі бе­ла­ру­саў не вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для эле­мен­тар­на­га ўзроў­ню, а толь­кі для ся­рэд­ня­га і скла­да­на­га. І, час­цей за ўсё, гэ­тыя за­да­чы ацэнь­ва­юць па мак­сі­му­ме — у 4 і 5 ба­лаў. Яшчэ ад­ной аў­тар­скай асаб­лі­вас­цю на­шых ма­тэ­ма­ты­каў з'яў­ля­ец­ца су­пра­ва­джэн­не мно­гіх за­дан­няў ма­люн­ка­мі і зай­маль­ны­мі ілюст­ра­цы­я­мі.

За­да­чы кон­кур­су рых­ту­юц­ца за­га­дзя кра­і­на­мі-ўдзель­ні­цам і да­сы­ла­юц­ца ў арг­ка­мі­тэт на фран­цуз­скай і анг­лій­скай мо­вах. Усе да­сла­ныя за­дан­ні дру­ку­юц­ца ў спе­цы­яль­ных бук­ле­тах. Уся­го за апош­нія шэсць га­доў для кон­кур­су «Кен­гу­ру» бы­ло ада­бра­на 115 бе­ла­рус­кіх за­дач, скла­дзе­ных ма­тэ­ма­ты­ка­мі БДУ.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».