Вы тут

Чаканне цудаў, казкі, падарункаў


Сён­ня ў Мін­ску па­ча­ла­ся рэс­пуб­лі­кан­ская ак­цыя «На­шы дзе­ці», пад­час якой ка­ля 1,5 млн дзя­цей атры­ма­юць па­да­рун­кі. Гэ­та ад­на з са­мых доб­рых і знач­ных на­ва­год­ніх па­дзей у на­шай кра­і­не, у якой пры­мае ўдзел не толь­кі вы­шэй­шае кі­раў­ніц­тва і прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды, але і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі, даб­ра­чын­ныя фон­ды, роз­ныя прад­пры­ем­ствы і звы­чай­ныя гра­ма­дзя­не.

— Сён­ня ак­цыя ста­ла знач­най з'я­вай у гра­мад­стве, — пад­крэс­ліў на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі Вік­тар ЯК­ЖЫК.— Яна пры­цяг­вае ўва­гу да праб­лем дзя­цін­ства, за­клі­кае аказ­ваць да­па­мо­гу са­мым без­аба­рон­ным ка­тэ­го­ры­ям ма­лых. Ак­цыя «На­шы дзе­ці» ста­ла ўжо мі­сі­яй на­шых лю­дзей, іх жа­дан­нем да­па­маг­чы, па­дзя­ліць з ма­лы­мі ра­дасць ад ча­кан­ня цу­ду, каз­кі і на­ва­год­ніх па­да­рун­каў.

Гіс­то­рыя пра­ек­та рас­па­чы­на­ец­ца з 1995 го­да, ка­лі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пра­вя­ло пер­шую ак­цыю «На­шы дзе­ці». Ужо з 2012 го­да на­зі­ра­ец­ца што­га­до­вае па­ве­лі­чэн­не ўдзель­ні­каў ак­цыі. Як ад­зна­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі, у 2013 го­дзе на па­да­рун­кі дзе­цям па ўсёй кра­і­не, бы­ло пе­ра­ве­дзе­на амаль 23 міль­яр­ды бе­ла­рус­кіх руб­лёў. І ад­чу­валь­ная част­ка пе­ра­во­даў — да­па­мо­га звы­чай­ных бе­ла­ру­саў. Пад­час мі­ну­лай ак­цыі прай­шло 6,5 ты­ся­чы свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­стваў, ка­ля 900 ты­сяч ма­лень­кіх бе­ла­ру­саў атры­ма­лі він­ша­ван­ні. Сё­ле­та ўдзел у ёй па­цвер­дзі­лі ўжо больш за 90 струк­тур і ар­га­ні­за­цый.

Ак­цыя ста­ла са­праўд­ным гра­ма­дзян­скім ру­хам. Са­мыя роз­ныя лю­дзі пад­час на­ва­год­ніх ва­ка­цый на­вед­ва­юць пры­тул­кі для дзя­цей, дзі­ця­чыя да­мы, шко­лы-ін­тэр­на­ты і до­раць па­да­рун­кі. Ме­ра­пры­ем­ствы па­чы­на­юц­ца з фі­на­лу рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су Дзя­доў Ма­ра­зоў і Сня­гу­рак, які пра­хо­дзіць у На­цы­я­наль­ным цэнт­ры мас­тац­кай твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі. Так­са­ма сён­ня дэ­ле­га­цыя прад­стаў­ні­коў ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ад­пра­віц­ца з він­ша­ван­ня­мі ў коб­рын­скую дзі­ця­чую вёс­ку.

Цэнт­раль­най па­дзе­яй у вя­ліз­най свя­точ­най пра­гра­ме тра­ды­цый­на ста­не на­ва­год­ні спек­такль у Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі, які ад­бу­дзец­ца 24 снеж­ня. Ту­ды за­про­ша­ны 2370 дзя­цей. Гэ­та дзе­ці-сі­ро­ты, дзе­ці, якія за­ста­лі без апе­кі баць­коў, пе­ра­мож­цы між­на­род­ных, рэс­пуб­лі­кан­скіх і рэ­гі­я­наль­ных алім­пі­яд, твор­чых кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў; на­ву­чэн­цы, якія да­сяг­ну­лі пос­пе­хаў у ву­чо­бе ці гра­мад­скай дзей­нас­ці.

Ад­нак са­мым леп­шым па­да­рун­кам для дзя­цей-сі­рот, без­умоў­на, ста­нуць баць­кі.

— Ужо ёсць доб­рая тэн­дэн­цыя ў пе­ра­адо­лен­ні са­цы­яль­на­га сі­роц­тва, — ад­зна­чыў Вік­тар Як­жык.— Коль­касць дзя­цей, якія зна­хо­дзяц­ца ва ўста­но­вах ін­тэр­на­тна­га ты­пу, знач­на ска­ра­ці­ла­ся. Сён­ня з 23 081 дзі­ця­ці ў рэс­пуб­лі­кан­скім бан­ку дзя­цей-сі­рот і дзя­цей, якія за­ста­лі­ся без апе­кі, — 18179 жы­вуць у апя­кун­скіх, пры­ём­ных сем'­ях і дзі­ця­чых да­мах ся­мей­на­га ты­пу. У кан­цы 2020 го­да пла­ну­ец­ца па­кі­нуць мі­ні­мум уста­ноў для дзя­цей-сі­рот.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.