Вы тут

На радзіму, па перамогу


Пер­шую прэ­мію на Між­на­род­ным кон­кур­се пі­я­ніс­таў у Мін­ску зда­быў Анд­рэй Іва­ноў

16-53

Ма­ла­ды пі­я­ніст пры­ехаў па пе­ра­мо­гу з Расіі — ён ву­чыц­ца ў Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі (клас пра­фе­са­ра На­тал­лі Труль). Але пры­ехаў усё ж да­до­му: лю­боў да му­зы­кі і штур­шок да ўдас­ка­на­лен­ня свай­го май­стэр­ства ён атры­маў у Бе­ла­ру­сі. Зай­мац­ца на фар­тэ­пі­я­на па­чы­наў у му­зыч­най шко­ле Ві­цеб­ска, по­тым ву­чыў­ся ў Рэс­пуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джы пры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Ву­чыў­ся ў доб­рых пе­да­го­гаў — яго вы­клад­чы­цай па фар­тэ­пі­я­на бы­ла Зоя Ка­чар­ская. І пер­шыя кро­кі Анд­рэя Іва­но­ва ў вы­ка­наль­ніц­кай кар'­е­ры бы­лі зроб­ле­ны тут. Ма­ла­до­га му­зы­кан­та ад­зна­чыў сты­пен­ды­яй Спе­цы­яль­ны фонд Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. По­тым быў Рэс­пуб­лі­кан­скі ад­кры­ты кон­курс вы­ка­наў­цаў фар­тэ­пі­ян­най му­зы­кі «Мінск‑2010» і пер­шая прэ­мія, да­лей пос­пех на VІ ад­кры­тых ма­ла­дзёж­ных Дэль­фій­скіх гуль­нях дзяр­жаў — удзель­ні­каў СНД у Ерэ­ва­не. Усё гэ­та — свед­чан­не не толь­кі та­лен­ту са­мо­га му­зы­кан­та, але і ай­чын­най фар­тэ­пі­ян­най шко­лы, якую ён прад­стаў­ляў. Але ня­ма ме­жаў для ўдас­ка­на­лен­ня — з дум­ка­мі пра гэ­та Анд­рэй Іва­ноў па­ехаў ву­чыц­ца ў Маск­ву. Ужо сё­ле­та ён стаў лаў­рэ­а­там кон­кур­су ў італь­ян­скім мяс­тэч­ку Са­чы­ле (ад­зна­ча­ны ІІІ прэ­мі­яй). На­пры­кан­цы го­да 24‑га­до­вы му­зы­кант з Бе­ла­ру­сі на­га­даў пра ся­бе на ра­дзі­ме. І яна яго ад­зна­чы­ла не толь­кі зван­нем лаў­рэ­а­та, але і гра­шо­вай прэ­мі­яй у па­ме­ры 10000 еў­ра. У фі­на­ле між­на­род­на­га кон­кур­су пі­я­ніс­таў «Мінск‑2014» Анд­рэй Іва­ноў вы­сту­піў з кан­цэр­там № 1 для фар­тэ­пі­я­на з ар­кест­рам Чай­коў­ска­га. Але ў пер­шым ту­ры (згод­на з умо­ва­мі кон­кур­су) іг­раў бе­ла­рус­кі твор — вы­браў «Сам­бу» Яў­ге­на Гле­ба­ва ў транс­крып­цыі пра­фе­са­ра, на­род­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі Іга­ра Алоў­ні­ка­ва.

Ся­род 50 му­зы­кан­таў, якія вы­сту­пі­лі ў кон­кур­се ў Мін­ску, быў ад­зна­ча­ны яшчэ адзін вы­ха­ва­нец бе­ла­рус­кай шко­лы — Аляк­сандр Да­ні­лаў. Сту­дэнт 2 кур­са Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі (клас пра­фе­са­ра Юрыя Гіль­дзю­ка) стаў лаў­рэ­а­там ІІ прэ­міі. Праў­да, на та­кую ж па­зі­цыю жу­ры на ча­ле з Іга­рам Алоў­ні­ка­вым па­ста­ві­ла і ра­сі­я­ні­на Ра­ма­на Ка­ся­ко­ва. Лаў­рэ­а­там ІІІ прэ­міі ста­ла Ган­на Грот (Ра­сія). Яшчэ адзін ра­сі­я­нін, Ві­таль Ста­ры­каў, і прад­стаў­нік Укра­і­ны Ана­толь Кас­цю­чэн­ка атры­ма­лі за­ах­воч­валь­ныя прэ­міі і зван­ні дып­ла­ман­таў. Леп­шыя му­зы­кан­ты кон­кур­су ме­лі маг­чы­масць сыг­раць у асоб­ным кан­цэр­це на вя­лі­кай сцэ­не Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.