Вы тут

Новыя магчымасці для прафесійнага росту


Тэр­мін па­між атры­ман­нем пе­да­го­гам дру­гой і пер­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі ска­ро­ча­ны да двух га­доў. Па­ста­но­вай Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі ад 26 ліс­та­па­да 2014 го­да ў дзей­ны па­ра­дак пра­вя­дзен­ня атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў уне­се­ны не­каль­кі важ­ных ка­рэк­ці­ро­вак.

Трэ­ба па­тлу­ма­чыць, што ра­ней пе­да­гог, яко­му бы­ла пры­свое­на дру­гая ква­лі­фі­ка­цый­ная ка­тэ­го­рыя, толь­кі праз тры га­ды мог звяр­нуц­ца ў атэстацыйную ка­мі­сію ўста­но­вы аду­ка­цыі па атры­ман­не пер­шай ка­тэ­го­рыі. А ця­пер ён змо­жа па­вы­сіць сваю ка­тэ­го­рыю ўжо праз два га­ды з дня пры­сва­ен­ня па­пя­рэд­няй ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі.

Акра­мя та­го, у вы­ключ­ных вы­пад­ках пе­да­га­гіч­ны ра­бот­нік па ха­дай­ніц­тве кі­раў­ні­ка ар­га­ні­за­цыі сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка або атэс­та­цый­най ка­мі­сіі мо­жа быць да­пу­шча­ны да атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не пер­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі без улі­ку пры­свое­най ра­ней ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі і ста­жу пра­цы на па­са­дзе, па якой ён пра­хо­дзіць атэс­та­цыю. Але для гэ­та­га па­тра­бу­ец­ца зго­да на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі абл­вы­кан­ка­ма або стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

А са зго­ды мі­ніст­ра аду­ка­цыі пе­да­гог мо­жа быць да­пу­шча­ны, так бы мо­віць, па-за чар­гой і да атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі.

Та­кое ра­шэн­не пры­ня­та, каб ма­ты­ва­ваць пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў да па­вы­шэн­ня пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню, у тым лі­ку каб пад­тры­маць та­ле­на­ві­тых ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў і даць ім да­ро­гу.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.