Вы тут

Узняў цану — адказвай


Па­ру­шэн­нi цэ­на­ва­га за­ка­на­даў­ства ў Мiн­ску вы­яў­ле­ны ў 93% пра­ве­ра­ных прад­пры­маль­нiц­кiх струк­тур

Пра гэ­та па­ве­да­мiў на апе­ра­тыў­най на­ра­дзе ў мэ­рыi на­чаль­нiк упраў­лен­ня ан­ты­ма­на­поль­най i цэ­на­вай па­лi­ты­кi Мiн­гар­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Мi­цян­скi, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«На 12 снеж­ня ўпраў­лен­не ан­ты­ма­на­поль­най i цэ­на­вай па­лi­ты­кi Мiн­гар­вы­кан­ка­ма пра­ве­ры­ла 91 суб'­ект прад­пры­маль­нiц­кай дзей­нас­цi. Па­ру­шэн­нi цэ­на­ва­га за­ка­на­даў­ства ўста­ноў­ле­ны ў 85 суб'­ек­таў. Па­ру­шаль­нi­кi за­пла­цi­лi штра­фы на агуль­ную су­му больш як Br296 млн. Па вы­нi­ках пра­ве­рак да ад­мi­нiст­ра­цый­най ад­каз­нас­цi пры­цяг­ну­ты 82 служ­бо­выя асо­бы. На вi­на­ва­тых на­кла­дзе­ныя штра­фы на Br84,2 млн»,  —  ска­заў Сяр­гей Мi­цян­скi.

З 91 пра­ве­ра­на­га суб'­ек­та 83 па­ру­ша­лi ўста­ноў­ле­ны па­ра­дак фар­мi­ра­ван­ня i пры­мя­нен­ня цэн на са­цы­яль­на знач­ныя та­ва­ры, якiя рэа­лi­зу­юц­ца ў роз­нiч­най ганд­лё­вай сет­цы. У 40% вы­пад­каў па­ру­шэн­не цэ­на­ва­га за­ка­на­даў­ства да­пус­ка­лi суб'­ек­ты прад­пры­маль­нiц­кай дзей­нас­цi, якiя рэа­лi­зу­юць та­ва­ры на рын­ках i праз ганд­лё­выя кроп­кi, у 60% вы­пад­каў па­ру­шэн­ня ўста­ноў­ле­ны ў ма­га­зi­нах.

Сяр­гей Мi­цян­скi пад­крэс­лiў, што ўпраў­лен­ню ганд­лю i па­слуг Мiн­гар­вы­кан­ка­ма, а так­са­ма га­лоў­на­му ўпраў­лен­ню спа­жы­вец­ка­га рын­ку не­аб­ход­на рэ­ка­мен­да­ваць суб'­ек­там прад­пры­маль­нiц­кай дзей­нас­цi пры­мя­няць ганд­лё­выя над­баў­кi ў па­ме­ры не больш за 30% на та­ва­ры, цэ­ны на якiя не рэ­гу­лю­юц­ца ў ад­па­вед­нас­цi з цэ­на­вым за­ка­на­даў­ствам Бе­ла­ру­сi.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.