Вы тут

Камфорт і для паштавікоў, і для кліентаў


Бу­ды­нак Мас­тоў­ска­га ра­ён­на­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі даў­но па­тра­ба­ваў ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту, які да­зво­ліў бы не толь­кі па­леп­шыць знеш­ні вы­гляд, але і ства­рыць на­леж­ныя ўмо­вы для паш­та­ві­коў і для іх клі­ен­таў.

17-32

— Мы ма­ем на мэ­це аб­наў­лен­не аб'­ек­таў паш­то­вай су­вя­зі. Адзін з апош­ніх пры­кла­даў — ма­дэр­ні­за­цыя га­лоў­на­га паш­то­ва­га бу­дын­ка ў Мас­тах, якую мы ажыц­ця­ві­лі су­мес­на з ра­ён­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­там і Ваў­ка­выс­кім бу­даў­ні­ча-ман­таж­ным трэс­там № 32, — ад­зна­чае ды­рэк­тар Гро­дзен­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Іван ПРА­ТА­СЕ­ВІЧ. — Зра­бі­лі цеп­ла­вую рэ­абі­лі­та­цыю фа­са­даў і да­ху, уста­на­ві­лі су­час­ныя вок­ны з ра­ле­та­мі, ві­дэа­ка­ме­ры, а так­са­ма кан­ды­цы­я­не­ры, каб бы­ло кам­форт­на пра­ца­ваць і атрым­лі­ваць па­слу­гі. Гэ­ты бу­ды­нак ця­пер упры­гож­вае го­рад і, са­мае га­лоў­нае — на­шым спе­цы­я­ліс­там за­бяс­пе­ча­ны доб­рыя ўмо­вы пра­цы, а ўсім мас­таў­ча­нам — зруч­нае і якас­нае аб­слу­гоў­ван­не дзя­ку­ю­чы су­час­ным тэх­на­ло­гі­ям паш­то­вай су­вя­зі.

У Мас­тах так­са­ма ма­дэр­ні­за­ва­на ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі ў ра­ё­не чы­гу­нач­на­га вак­за­ла. Там ця­пер су­час­ныя вок­ны, пад­ло­га, но­вая мэб­ля...

Пе­рад­на­ва­год­ні па­да­ру­нак ад Гро­дзен­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» атры­ма­юць і жы­ха­ры На­ва­груд­ка: у ра­ё­не но­вай жыл­лё­вай за­бу­до­вы на ву­лі­цы Ла­ма­но­са­ва не­ўза­ба­ве ад­кры­ец­ца ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі, дзе, як пла­ну­ец­ца, бу­дзе ці­ка­ва на­ват дзе­цям: па­куль іх баць­кам аказ­ва­юц­ца тыя ці ін­шыя па­слу­гі, малых ча­ка­юць ад­мыс­ло­выя гуль­ні. У гэ­тым жа ад­дзя­лен­ні бу­дзе і ду­ша­вая ка­бі­на для яго су­пра­цоў­ні­каў, якой яны змо­гуць ска­рыс­тац­ца пад­час тэх­на­ла­гіч­на­га ці абе­дзен­на­га пе­ра­пын­каў.

Акра­мя та­го, на Гро­дзен­шчы­не прак­тыч­на ва ўсіх  га­рад­скіх і сель­скіх ад­дзя­лен­нях су­вя­зі ста­ра­юц­ца, дзе ёсць маг­чы­масць, аб­ста­ля­ваць па­кой для пры­ёму ежы — з мік­ра­хва­ле­вай печ­чу, элект­ра­чай­ні­кам, по­су­дам...

— Не­ўза­ба­ве пас­ля ма­дэр­ні­за­цыі бу­дзе ад­кры­та пош­та ў вёс­цы Жы­том­ля Гро­дзен­ска­га ра­ё­на. Там так­са­ма ўсё зроб­ле­на да­стой­на, на су­час­ным уз­роў­ні. Гэ­тая ра­бо­та бу­дзе пра­доў­жа­на і ў ін­шых рэ­гі­ё­нах воб­лас­ці. У пры­ват­нас­ці, на на­ступ­ны год пла­ну­ем ма­дэр­ні­за­ваць бу­ды­нак Дзят­лаў­ска­га ра­ён­на­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі, — па­ве­да­міў Іван Пра­та­се­віч.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.