Вы тут

«Набіць мячыкам» чэмпіёнства


У дзя­цін­стве ге­ра­і­ня гэ­та­га ма­тэ­ры­я­лу кру­ці­ла на лё­дзе пі­ру­э­ты і ма­ры­ла стаць фі­гу­рыст­кай. Але лёс рас­па­ра­дзіў­ся інакш — і кань­кі ўсту­пі­лі мес­ца тэ­ніс­най ра­кет­цы. Ця­пер Ве­ра вель­мі рэд­ка на­дзя­вае кань­кі, і тое толь­кі ро­лі­кі. За­тое ў тэ­ні­се шас­нац­ца­ці­га­до­вая дзяў­чы­на ўжо да­бі­ла­ся пэў­ных пос­пе­хаў. Сё­ле­та, на­прык­лад, вый­шла ў пар­ны фі­нал юні­ёр­ска­га US Open. Ча­му вы­пад­ко­вы тан­дэм ака­заў­ся ўда­лым, якое мес­ца ў Нью-Ёр­ку са­мае пры­го­жае і як «бла­сла­віць» спарт­сме­на на чэм­пі­ён­ства, «Чыр­вон­цы» рас­па­вя­ла ад­на з леп­шых юні­ё­рак кра­і­ны, тэ­ні­сіст­ка Ве­ра ЛАП­КО.

18-12

— Акра­мя US Open, які старт гэ­та­га го­да ўспа­мі­на­ец­ца час­цей за ўсё?

— Ка­манд­ны чэм­пі­я­нат све­ту, які пра­хо­дзіў у Мек­сі­цы. На ім мы за­ня­лі шос­тае мес­ца, але, ка­лі б не мае праб­ле­мы са зда­роў­ем, упэў­не­на, гэ­ты вы­нік быў бы вы­шэй­шым. Спра­ва ў тым, што ў Ла­цін­скай Аме­ры­цы ва­да не леп­шай якас­ці, там пры­сут­ні­ча­юць ней­кія бак­тэ­рыі, якіх ня­ма ў нас. І ежа ў Мек­сі­цы спе­цы­фіч­ная... Ха­ця я ста­ра­ла­ся не піць звы­чай­ную ва­ду і ела толь­кі зна­ё­мыя стра­вы, па­збег­нуць атру­чэн­ня не атры­ма­ла­ся. Пра­пус­ці­ла вы­ра­шаль­ныя па­ядын­кі, бы­ло вель­мі крыўд­на. Ад­чу­ва­ла, што як пер­шы ну­мар збор­най ні­чым не да­па­ма­гаю дзяў­ча­там.

— Ты ўпер­шы­ню бы­ла лі­да­рам збор­най?

— Не зу­сім. Ле­тась у бе­ла­рус­кім рэй­тын­гу тэ­ні­сіс­так да 18 га­доў я бы­ла дру­гой, але на ней­кіх спа­бор­ніц­твах, дзе ўліч­ваў­ся еў­ра­пей­скі рэй­тынг, вы­хо­дзі­ла пер­шым ну­ма­рам ка­ман­ды. Не­як Іра Шы­ма­но­віч (двух­ра­зо­вы пры­зёр дру­гіх юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­няў — Аўт.), ка­лі мы ра­зам вы­сту­па­лі за ка­ман­ду, дзя­лі­ла­ся са мной во­пы­там. Так што да ця­жа­ру лі­дар­ства я бы­ла пад­рых­та­ва­на і ве­да­ла, як па­во­дзіць ся­бе ў па­доб­ных сі­ту­а­цы­ях.

— Да­рэ­чы, тое, што на US Open по­бач бы­ла ста­рэй­шая сяб­роў­ка, да­па­ма­га­ла та­бе?

— Без­умоў­на! Я бы­ла вель­мі ра­да, што мы з Ірай абедз­ве ака­за­лі­ся ў асноў­най сет­цы. Пад­час спа­бор­ніц­тваў жы­лі ў ад­ным ну­ма­ры, па ве­ча­рах, на­пя­рэ­дад­ні сва­іх мат­чаў, вель­мі шмат раз­маў­ля­лі. Іра пад­трым­лі­ва­ла мя­не, бо я, на­пэў­на, ні­ко­лі ра­ней не ад­чу­ва­ла та­ко­га хва­ля­ван­ня. Да та­го ж на­строй у мя­не быў не са­мы леп­шы. На пад­рых­тоў­чых тур­ні­рах пра­ва­лі­ла­ся — не прай­шла ні­вод­на­га раў­нда. А ў Нью-Ёр­ку і ква­лі­фі­ка­цыю «адзі­ноч­кі» пе­ра­адо­ле­ла, і не­каль­кі кру­гоў прай­шла, і ў фі­нал «па­ры» тра­пі­ла.

— А рас­ка­жы, як склаў­ся ваш тан­дэм са сла­вач­кай Тэ­рэ­зай Мі­ха­лі­ка­вай?

— Да­гэ­туль ра­зам у па­ры не вы­сту­па­лі. Але мы зна­ё­мы з тры­нац­ца­ці га­доў, сяб­ру­ем. І так атры­ма­ла­ся, што не­ўза­ба­ве пе­рад US Open, на тур­ні­ры ў Бер­лі­не, спы­та­ла ў яе: «Згу­ля­ем «па­ру»?» Тэ­рэ­за па­га­дзі­ла­ся. На кор­це мы са­праў­ды атрым­лі­ва­лі аса­ло­ду, а да вы­ні­каў ста­ві­лі­ся з лёг­кай іро­ні­яй. На­пэў­на, гэ­тая лёг­касць і да­па­маг­ла нам дай­сці да фі­на­лу, ха­ця мы бы­лі да­лё­кія ад ста­ту­су фа­ва­ры­таў. Ця­пер вось рых­ту­ем­ся згу­ляць ра­зам і на Australіan Open. Рап­там гіс­то­рыя паў­то­рыц­ца?

— Акра­мя доб­ра­га вы­ступ­лен­ня на тур­ні­ры, чым яшчэ за­пом­ніў­ся Нью-Ёрк?

— Вель­мі ўра­зі­ла пло­шча «Тайм-сквер». Там не­ве­ра­год­на пры­го­жа! Пас­ля пар­на­га фі­на­лу мы ад­пра­ві­лі­ся ту­ды раз­ві­тац­ца з го­ра­дам. А яшчэ доб­ра па­мя­таю, як ха­це­ла хут­чэй вый­граць апош­ні ква­лі­фі­ка­цый­ны матч, каб атры­маць акрэ­ды­та­цыю, якая да­зво­лі­ла б зна­хо­дзіц­ца ва ўсіх зо­нах тэ­ніс­на­га цэнт­ра. Вый­гра­ла — і тут па­ча­ло­ся раз­до­лле! У ад­но ім­гнен­не тэ­ніс­ныя «зор­кі» ста­лі да­ся­галь­ны­мі. Так дзіў­на бы­ло ў ста­ло­вай ста­яць у ад­ной чар­зе з Анай Іва­на­віч ці Ка­ра­лін Ваз­няц­кі. Ды і прос­та па­ба­чыць «жы­вых ле­генд» — Ро­джэ­ра Фе­дэ­рэ­ра, Се­рэ­ну Уіль­ямс, Но­ва­ка Джо­ка­ві­ча — да­ра­го­га каш­туе.

— І з ад­ной та­кой «зор­кай» ты на­ват сфа­та­гра­фа­ва­ла­ся, ха­ця юні­ё­рам гэ­та за­ба­ро­не­на...

— А яшчэ нам не да­зва­ля­юць пра­хо­дзіць на тры­бу­ны цэнт­раль­ных кор­таў, але я ўсё роў­на пра­бі­ра­ла­ся па­гля­дзець мат­чы пра­фе­сі­я­на­лаў (смя­ец­ца). Што ты­чыц­ца здым­ка, то са­праў­ды ў мя­не ёсць фо­та з тры­ум­фа­та­рам сё­лет­ня­га US Open Ма­ры­нам Чы­лі­чам (хар­вац­кі тэ­ні­сіст, 9-я ра­кет­ка све­ту. — Аўт.). На­зі­ра­ла за мат­чам Іры, а на су­сед­нім кор­це трэ­ні­ра­ваў­ся Чы­ліч. Пас­ля трэ­ні­роў­кі па­ды­шла да яго, па­пра­сі­ла сфа­та­гра­фа­вац­ца. Па­га­дзіў­ся без праб­лем. Яшчэ і па­ці­ка­віў­ся, ад­куль я і якіх пос­пе­хаў ужо да­бі­ла­ся «на юні­ё­рах», па­жа­даў нам з Тэ­рэ­зай пос­пе­хаў у па­ры. Гэ­та, зда­ец­ца, бы­ло пе­рад яго чвэрць­фі­наль­ным мат­чам. А пас­ля ён абы­граў Фе­дэ­рэ­ра і ў вы­ні­ку сен­са­цый­на вый­граў тур­нір.

— Як так зда­ры­ла­ся, што пры­хо­ду ў тэ­ніс ты аба­вя­за­на фі­гур­на­му ка­тан­ню?

— Ім я па­ча­ла зай­мац­ца ў ча­ты­ры га­ды. Але праз два га­ды трэ­не­ры ска­за­лі баць­кам, што гэ­ты від спор­ту не для мя­не: за­над­та вы­со­кая для «фі­гур­кі». У дзя­цін­стве я са­праў­ды вель­мі хут­ка рас­ла, за год маг­ла «да­ба­віць» 8-10 сан­ты­мет­раў! Сыш­ла, ха­ця бы­ло крыўд­на, бо я лі­чы­ла­ся перс­пек­тыў­най: вы­трым­лі­ва­ла сур'­ёз­ныя на­груз­кі, бы­ла ста­ран­най, гнут­кай... У той час мой ста­рэй­шы брат зай­маў­ся тэ­ні­сам. Каб чымсь­ці за­няць ся­бе, ста­ла ха­дзіць да бра­та на трэ­ні­роў­кі. А па­куль яго ча­ка­ла, «на­бі­ва­ла» мя­чы­кам па сцен­цы. Так і па­чаў­ся мой «ра­ман» з тэ­ні­сам.

— А ў бра­та як спар­тыў­ная кар'­е­ра скла­ла­ся?

— Да пэў­на­га мо­ман­ту ўсё бы­ло ня­дрэн­на, на роў­ных кан­ку­ры­ра­ваў з леп­шы­мі спарт­сме­на­мі свай­го ўзрос­ту. А пас­ля, на­пэў­на, змя­ні­лі­ся пры­яры­тэ­ты. За­раз ён увесь у ней­кіх пра­ек­тах, біз­не­се, ра­кет­ку даў­но не браў у ру­кі. Але час ад ча­су жар­туе: «Вось пач­ну трэ­ні­ра­вац­ца, і та­ды та­бе не па­зда­ро­віц­ца». А я ўсё ча­каю, па­куль ён бу­дзе га­то­вы мя­не па­спа­рын­га­ваць (смя­ец­ца).

— Ты ву­чыш­ся ў дзя­ся­тым кла­се. Хут­ка трэ­ба бу­дзе вы­зна­чац­ца з па­ступ­лен­нем. Якія ва­ры­ян­ты раз­гля­да­еш?

— Ка­лі і да­лей бу­ду дэ­ман­стра­ваць год­ныя спар­тыў­ныя вы­ні­кі, па тра­ды­цыі, пай­ду ў БДУФК. Ка­лі спы­ню­ся ў раз­віц­ці ці рап­там зда­рыц­ца ней­кая траў­ма, та­ды бу­ду ду­маць. У шко­ле мне па­да­ба­юц­ца мно­гія прад­ме­ты — ад лі­та­ра­ту­ры і гіс­то­рыі да ма­тэ­ма­ты­кі і хі­міі. Люб­лю пі­саць са­чы­нен­ні, ма­гу хоць дзе­сяць ва­ры­ян­таў за раз «на­стра­чыць»! Адзі­ная на­ву­ка, якая мне цяж­ка да­ец­ца, — гэ­та фі­зі­ка. Асаб­лі­ва та­ды, ка­лі з-за спа­бор­ніц­тваў пра­пус­каю якую-не­будзь тэ­му. Пас­ля на­га­няю ў та­кіх па­ку­тах!.. Ха­ця гэ­та для мя­не не­ха­рак­тэр­на: звы­чай­на ўсё атрым­лі­ва­ец­ца вель­мі лёг­ка — за што ні вазь­му­ся. Але заўж­ды ёсць вы­клю­чэн­ні.

— Рас­ка­жы пра свой звы­чай­ны гра­фік на ты­дзень?

— У мя­не толь­кі адзін вы­хад­ны — ня­дзе­ля. У ас­тат­нія дні па тры трэ­ні­роў­кі — на­прык­лад, дзве тэ­ніс­ныя і ад­на па фіт­не­се. Не­каль­кі ра­зоў на ты­дзень яшчэ крос, ба­сейн ці са­ўна. Звы­чай­на трэ­ні­ро­вач­ны дзень за­кан­чва­ец­ца га­дзін у пяць ве­ча­ра.

— У шко­ле, зра­зу­ме­ла, са­ма­стой­нае на­ву­чан­не. А на пад­лет­ка­выя ра­дас­ці — су­стрэ­чы з сяб­ра­мі, кі­но, кні­гі — час за­ста­ец­ца?

— Ка­лі за­кан­чва­юц­ца трэ­ні­роў­кі, ма­гу су­стрэц­ца з сяб­ра­мі. Ды і на філь­мы-се­ры­я­лы ча­су, на­са­мрэч, так­са­ма ха­пае. Ня­даў­на, да­рэ­чы, па­ча­ла гля­дзець «Ма­ла­дзёж­ку» — ра­сій­скі се­ры­ял пра ха­ке­іс­таў. Па­куль па­да­ба­ец­ца (усмі­ха­ец­ца). А вось чы­таць не­як кі­ну­ла. Але ўжо са­ма са­бе па­абя­ца­ла, што вяр­ну­ся да кніг. Бо ча­сам бы­вае: чу­еш сло­ва і не ра­зу­ме­еш, як яно пі­шац­ца. Улас­ны «слоў­нік» трэ­ба па­паў­няць па­ста­ян­на!

— Мно­гія спарт­сме­ны ка­рыс­та­юц­ца доў­гі­мі пе­ра­лё­та­мі і чы­та­юць у да­ро­зе...

— У са­ма­лё­тах я звы­чай­на зай­ма­ю­ся ін­шы­мі спра­ва­мі. Час­цей за ўсё прос­та ад­па­чы­ваю ці сплю. Ча­сам пра­гля­даю на тэ­ле­фо­не ста­рыя фот­кі ці ман­ці­рую ві­дэа­ро­лі­кі. Амаль што на кож­ных спа­бор­ніц­твах я неш­та зды­маю, шмат фа­та­гра­фую, а пас­ля раб­лю не­вя­ліч­кія ро­лі­кі. Як ка­жуць, для ся­бе, на па­мяць.

— Дык, мо­жа, вар­та за­ду­мац­ца пра рэ­жы­сёр­скую аду­ка­цыю?

— Не ўпэў­не­на, што мне за­раз гэ­та па­трэб­на. Ад­нак як ва­ры­янт на бу­ду­чае — маг­чы­ма. Пры­нам­сі, гэ­та вель­мі ці­ка­вы за­ня­так. Але па­куль усе мае дум­кі толь­кі пра тэ­ніс.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.