Вы тут

Шах і мат ад Ланіты, або Шахматыстка, не падобная да іншых


Фі­гу­ры, якія ля­та­юць, та­ліс­ма­ны ў вы­гля­дзе ца­цак і мах­ля­ры за ста­лом у клет­ку... Ла­ні­та СЦЯЦ­КО, шмат­ра­зо­вы пры­зёр пер­шын­ства кра­і­ны па шах­ма­тах, член на­цы­я­наль­най збор­най, рас­па­вя­ла пра сваё га­лоў­нае за­хап­лен­не і пра­вя­ла для на­шых чы­та­чоў зай­маль­ную эк­скур­сію па шах­мат­ным за­ку­ліс­сі.

18-8

Уз­рост — не га­лоў­нае

— Пер­шы мат я па­ста­ві­ла свай­му дзя­ду­лю. Ме­на­ві­та ён і стаў ма­ім пер­шым са­пер­ні­кам. У дзя­цін­стве мне спа­да­ба­ла­ся спа­бор­ні­чаць і пе­ра­ма­гаць ме­на­ві­та хлоп­чы­каў. А за­раз у агуль­ным рэй­тын­гу я на­ват абы­хо­джу тых, хто па ўзрос­це на­блі­жа­ец­ца да ма­іх баць­коў. І я за­ўва­жы­ла, што мно­гія да­рос­лыя моц­на за­сму­ча­юц­ца, ка­лі ўсту­па­юць мне. Пры гэ­тым яны ве­да­юць, што я доб­ра гу­ляю, але ўсё роў­на эма­цы­я­наль­на ўспры­ма­юць па­ра­жэн­не. Ня­даў­на ў Мін­ску пра­хо­дзіў на­цы­я­наль­ны спар­тыў­ны фес­ты­валь «Мо­ва Кап». І да мя­не на се­анс ад­на­ча­со­вай гуль­ні прый­шоў муж­чы­на-ама­тар, які ха­цеў згу­ляць вы­ключ­на са мной. Як вы­свет­лі­ла­ся, яму прос­та бы­ло ці­ка­ва, ці здо­лею я яго пе­рай­граць.

У дзя­цін­стве да­во­лі шмат да­во­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца з не­га­тыў­най рэ­ак­цы­яй у да­чы­нен­ні да шах­мат. У ма­іх ад­на­клас­ні­каў на гэ­ты конт быў свой по­гляд. Мне ка­за­лі, што я не па­доб­ная да шах­ма­тыс­таў. І па­куль не пры­нес­ла ў шко­лу свае ме­да­лі і фо­та­здым­кі, мне ні­хто не ве­рыў. У дзя­цін­стве я яшчэ зай­ма­ла­ся фі­гур­ным ка­тан­нем. Праў­да, леп­шыя вы­ні­кі ў мя­не бы­лі ме­на­ві­та ў шах­ма­тах, а та­му і вы­ра­шы­ла скан­цэнт­ра­вац­ца на гэ­тым ві­дзе спор­ту.

Спар­тыў­ны дух у мя­не заўж­ды быў на на­леж­ным уз­роў­ні. І мне час ад ча­су бы­вае вель­мі крыўд­на за па­ра­жэн­ні. У дзя­цін­стве шмат пла­ка­ла. Ма­ці па­ста­ян­на су­па­кой­ва­ла, але я ча­сам ні з кім не раз­маў­ля­ла, за­чы­ня­ла­ся ў сва­ім па­коі. У мя­не бы­лі два вы­пад­кі, ка­лі на чэм­пі­я­на­це Бе­ла­ру­сі ся­род дзяў­чат я іш­ла на пер­шым мес­цы з да­во­лі знач­ным ад­ры­вам, але ў вы­ні­ку двой­чы ўсту­па­ла сва­ёй са­пер­ні­цы. Нор­му жа­но­ча­га грос­май­стра я вы­ка­на­ла, за­ста­ло­ся толь­кі па­вы­сіць свой рэй­тынг і та­ды ўжо мож­на бу­дзе афарм­ляць да­ку­мен­ты для атры­ман­ня вы­шэй­ша­га шах­мат­на­га зван­ня.

Ці мож­на гэ­тым за­ра­біць на жыц­цё?

— Кож­ны год удзель­ні­чаю ў пя­ці-шас­ці між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах. Я воч­на ву­чу­ся ў Ін­сты­ту­це біз­не­су і ме­недж­мен­ту тэх­на­ло­гій БДУ, і вы­клад­чы­кі, без­умоў­на, ве­да­юць пра мае ад'­ез­ды. У спарт­сме­наў-сту­дэн­таў на­ват ёсць ін­ды­ві­ду­аль­ны план, згод­на з якім яны з-за спа­бор­ніц­тваў і трэ­ні­ро­вак мо­гуць пра­пус­ціць пэў­ную коль­касць за­ня­ткаў. «Хвас­тоў» ра­ней не бы­ло, а на апош­ніх кур­сах, ка­лі па­ча­ла больш ак­тыў­на спа­бор­ні­чаць, яны, на жаль, з'я­ві­лі­ся. Праў­да, ка­лі вы­клад­чы­кі да­вед­ва­юц­ца, што я шах­ма­тыст, ста­вяц­ца да мя­не інакш, чым да тых жа фут­ба­ліс­таў. На­пэў­на, ду­ма­юць, што ка­лі дзяў­чы­на гу­ляе ў шах­ма­ты, зна­чыць, неш­та ра­зу­мее.

Што да фі­нан­саў, ра­ней час­та пры­хо­дзі­ла­ся на між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы ез­дзіць за ся­мей­ныя гро­шы, ця­пер усё аплач­вае Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі па шах­ма­тах і шаш­ках. За­ро­бак ад Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му ў нас атрым­лі­ва­юць толь­кі чле­ны на­цы­я­наль­най збор­най, але ў Бе­ла­ру­сі ёсць шах­ма­тыс­ты, якія за­раб­ля­юць на жыц­цё вы­ключ­на спор­там. Пры гэ­тым праб­лем з фі­нан­са­ван­нем ха­пае, бо шах­ма­ты не ўва­хо­дзяць у алім­пій­скую пра­гра­му. Мно­гія дзяў­ча­ты за­кан­чва­юць шах­мат­ную кар'­е­ру, ка­лі на­ра­джа­юць дзя­цей. Я яшчэ пла­ную па­гу­ляць не­каль­кі га­доў, а пас­ля збі­ра­ю­ся па­спра­ба­ваць ся­бе ў ін­шай сфе­ры.

выйграў — атры­май фер­зем у лоб

— Па­між на­мі хо­дзіць та­кі жарт: ка­лі за­снеш за ста­лом, то па­ва­ліш­ся і во­ка фі­гу­рай пра­б'еш. Ад­ной­чы я ба­чы­ла, як ча­ла­век прай­граў і па­чаў са­пер­ні­ка за­кід­ваць фі­гу­ра­мі, спра­ба­ваў біць яго дош­кай... Да­рэ­чы, дыс­ква­лі­фі­ка­ваць мо­гуць не толь­кі за па­во­дзі­ны, але і за на­яў­насць у ця­бе ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на. Тлу­ма­чыц­ца гэ­та тым, што праз яго та­бе мо­гуць пад­ка­заць шах­мат­ныя ха­ды. Ня­даў­на вый­шлі но­выя пра­ві­лы, якія за­ба­ра­ня­юць пра­но­сіць тэ­ле­фо­ны на­ват у гуль­ня­вую зо­ну. Іх аба­вяз­ко­ва трэ­ба зда­ваць суд­дзям. Мах­ля­ры ся­род шах­ма­тыс­таў так­са­ма су­стра­ка­юц­ца. І да­лё­ка не заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца да­ка­заць іх ві­ну.

Леп­шы сты­мул для пе­ра­мо­гі — фут­бол

— Шах­ма­тыс­ты так­са­ма ма­юць свае за­ба­бо­ны. Нех­та з са­бой заўж­ды но­сіць руч­ку для за­пі­саў ха­доў, у якой ужо скон­чы­ла­ся чар­ні­ла, або апра­нае на спа­бор­ніц­твы ад­ноль­ка­выя ка­шу­лі, не го­ліц­ца, ста­віць ка­ля ся­бе цац­ку-та­ліс­ман, слу­хае пе­рад пар­ты­я­мі му­зы­ку, чы­тае кніж­кі. Ці ве­ру ў шах­мат­ныя сны? Ды я ў сне вы­ра­шы­ла са­праўд­ную за­да­чу! Мы не­як на збо­рах ні­як не маг­лі спра­віц­ца з ад­ным прак­ты­ка­ван­нем. Дык прый­шло­ся ра­шаць яго ме­на­ві­та ў сне. Але гэ­та ўсё з-за нер­во­ва­га на­пру­жан­ня. Пад­час тур­ні­раў мне заўж­ды сніц­ца неш­та па­доб­нае.

Мая са­мая цяж­кая гуль­ня пра­цяг­ва­ла­ся пяць з па­ло­вай га­дзін. І па­доб­ныя пар­тыі — не рэд­касць. Зра­зу­ме­ла, пад­час гуль­ні я ма­гу ста­яць, пра­гуль­вац­ца, але на шос­тай га­дзі­не га­ла­ва прос­та пе­ра­стае пра­ца­ваць. Ча­сам са­праў­ды па­чы­на­еш ду­маць аб тым, што хо­чац­ца спаць, ес­ці, а до­ма ча­кае смач­ная вя­чэ­ра. Пры­хо­дзіц­ца хут­ка пры­во­дзіць ся­бе ў то­нус. Ад­ной­чы ха­це­ла хут­чэй скон­чыць пар­тыю, каб па­спець уба­чыць фут­боль­ны матч па­між «Бар­се­ло­най» і ма­ім лю­бі­мым мад­рыд­скім «Рэ­алам». Ба­чы­ла, што па­він­на пе­ра­ма­гаць, але са­пер­нік зма­гаў­ся да апош­ня­га. А я ся­дзе­ла і ду­ма­ла: «Бо­жа, ды ка­лі ты ўжо зда­сі­ся?! Мне яшчэ на транс­ля­цыю па­спець трэ­ба!». У вы­ні­ку пры­еха­ла ў гас­ці­ні­цу пе­рад са­мым па­чат­кам мат­ча. Да­рэ­чы, «Рэ­ал» та­ды так­са­ма пе­ра­мог.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Вы­бі­ра­лі па­між Ма­шай і Ла­ні­тай

— Імя мне пры­ду­ма­ла ма­ці. Праў­да, яна спа­чат­ку ха­це­ла на­зваць мя­не Ма­шай, але баць­ка ад­мо­віў­ся. Вось та­ды ўсе і спы­ні­лі­ся на Ла­ні­це, вы­бра­лі ска­ро­ча­ны ва­ры­янт Ла­на. Што яно азна­чае? Ла­ні­ты — гэ­та шчо­кі па-ста­ра­рус­ку. Ра­ней гэ­та­га так­са­ма не ве­да­ла, ад­нак пас­ля па­ча­ла за­ўва­жаць, што сло­ва да­во­лі ак­тыў­на ўжы­ва­ец­ца ў лі­та­ра­ту­ры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».