Вы тут

Што старшакласнікі ведаюць пра грошы?


У кра­і­не ад­бы­ла­ся пер­шая рэс­пуб­лі­кан­ская алім­пі­я­да па... фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці

Які дэ­па­зіт лепш вы­браць? Коль­кі пра­цэн­таў па крэ­ды­це трэ­ба за­пла­ціць? Як да­сяг­нуць пры­быт­ко­вас­ці? Ад­ка­зы на гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні шу­ка­лі не ся­мей­ныя да­рос­лыя лю­дзі, а звы­чай­ныя стар­ша­клас­ні­кі. З усёй кра­і­ны іх са­бра­лі ра­зам у На­цы­я­наль­ным бан­ку, каб пра­ве­рыць ве­ды аб гро­шах.

18-1

Ня­даў­на Нац­банк і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі за­цвер­дзі­лі план ме­ра­пры­ем­стваў па су­пра­цоў­ніц­тве ў па­вы­шэн­ні фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці на­ву­чэн­цаў. Пра­ду­гле­джа­на, у пры­ват­нас­ці, пра­вя­дзен­не што­га­до­вых алім­пі­яд па фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Сё­ле­та пе­ра­мож­цы ра­ён­ных і аб­лас­ных кон­кур­саў — больш за 20 юна­коў і дзяў­чат — ста­лі ўдзель­ні­ка­мі пер­шай рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды. Пла­ну­ец­ца, што яна ста­не што­га­до­вай. Пы­тан­ні бу­дуць да­пра­цоў­вац­ца з улі­кам сі­ту­а­цыі ў фі­нан­са­вай сфе­ры.

Пе­рад па­чат­кам спа­бор­ніц­тваў стар­шы­ня праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка На­дзея Ер­ма­ко­ва звяр­ну­ла­ся да ма­ла­дых лю­дзей і ска­за­ла, што ква­лі­фі­ка­ва­ныя эка­на­міс­ты вель­мі па­трэб­ны як у бан­каў­скай сфе­ры, так і на прад­пры­ем­ствах. А пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­дзім Бо­гуш ад­зна­чыў, што ве­ды ў фі­нан­са­вай сфе­ры, як і зна­ём­ства ад­но з ад­ным, у лю­бым вы­пад­ку спат­рэ­бяц­ца ўдзель­ні­кам пра­ек­та ў бу­ду­чы­ні.

Пры­ем­най на­ві­ной для школь­ні­каў ста­ла за­ява Над­зеі Ер­ма­ко­вай аб тым, што пе­ра­мож­цы рэс­пуб­лі­кан­скіх алім­пі­яд па фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці мо­гуць атры­маць прэ­фе­рэн­цыі пры па­ступ­лен­ні на эка­на­міч­ныя спе­цы­яль­нас­ці ў ВНУ. Па­куль гэ­та толь­кі пла­ны, але ар­га­ні­за­та­ры ўпэў­не­ны ў ве­ра­год­нас­ці пры­няц­ця та­ко­га ра­шэн­ня. Бу­ду­чыя сту­дэн­ты пас­ля та­кіх слоў знач­на ажы­ві­лі­ся і з эн­ту­зі­яз­мам па­ча­лі ра­шаць за­да­чы алім­пі­я­ды. Як пас­ля вы­свет­лі­ла­ся, удзель­ні­кі ў цэ­лым доб­ра вы­ка­на­лі за­дан­ні. Але бы­лі і праб­ле­ма­тыч­ныя мо­ман­ты. На­прык­лад, усе ве­да­лі, што пры куп­лі не­ча­га ў ін­тэр­нэ­це нель­га ўво­дзіць ПІН-код карт­кі, а вось з тэр­мі­нам «фран­шы­за» ці «лі­зінг», ві­да­воч­на, ім яшчэ не да­во­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца. Не­ка­то­рыя не ве­да­лі, што туг­рык з'яў­ля­ец­ца на­цы­я­наль­най ва­лю­тай Ман­го­ліі.

У вы­ні­ку пе­ра­мож­цам алім­пі­я­ды стаў брас­таў­ча­нін Дзміт­рый Ус­нар­скі. На дру­гім мес­цы з ма­лень­кім ад­ры­вам ад пе­ра­мож­цы ішоў Глеб Не­сця­ро­нак з На­ва­по­лац­ка. Трэ­цяе мес­ца за­ня­ла Ма­рыя Воль­ская з Брэс­та.

***

За­цвер­джа­ны Нац­бан­кам і Мі­на­ду­ка­цыі план раз­лі­ча­ны на блі­жэй­шыя ча­ты­ры га­ды і за­клі­ка­ны ўка­ра­ніць эле­мен­ты фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці ў ву­чэб­ную пра­гра­му. Ся­род асноў­ных пунк­таў — рас­пра­цоў­ка і рэа­лі­за­цыя іна­ва­цый­на­га пра­ек­та, на­кі­ра­ва­на­га на фар­мі­ра­ван­не фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці як ад­ной з кам­пе­тэн­цый вуч­няў уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, пра­вя­дзен­не ма­ні­то­рын­гу ўзроў­ню фі­нан­са­вай гра­мат­нас­ці на­ву­чэн­цаў. Пла­ну­юц­ца рас­пра­цоў­ка і вы­пуск ву­чэб­на-ме­та­дыч­ных да­па­мож­ні­каў па фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці, удзел у рас­пра­цоў­цы на­столь­ных фі­нан­са­ва-эка­на­міч­ных гуль­няў, ства­рэн­не элект­рон­най эн­цык­ла­пе­дыі для на­ву­чэн­цаў на Адзі­ным ін­тэр­нэт-пар­та­ле фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці на­сель­ніц­тва http://www.fіngramota.by.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.