Вы тут

Яны здольныя на большае


Учора прай­шла ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія ўру­чэн­ня імян­ных па­свед­чан­няў сты­пен­ды­я­там Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба на 2015 год

У лік 217 сты­пен­ды­я­таў увай­шлі най­больш перс­пек­тыў­ныя юныя бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны, спарт­сме­ны-па­ра­лім­пій­цы, а так­са­ма трэ­не­ры-вы­клад­чы­кі, якія сё­ле­та да­бі­лі­ся знач­ных вы­ні­каў, прад­стаў­ля­ю­чы кра­і­ну на роз­ных прэ­стыж­ных між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах.

18-33

Стар­шы­ня Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба Дзміт­рый Лу­ка­шэн­ка, уру­ча­ю­чы імян­ныя па­свед­чан­ні, ска­заў, што не­здар­ма гэ­тая ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія пра­хо­дзіць у За­ле алім­пій­скай сла­вы:

— Вы­бар гэ­та­га мес­ца не вы­пад­ко­вы. Тут, ся­род сла­ву­тых спарт­сме­наў на­шай кра­і­ны, мы су­стра­ка­ем но­вае па­ка­лен­не тых, хто па­ві­нен па­поў­ніць шэ­ра­гі алім­пій­цаў. І трэ­ба ска­заць, вы ўжо па­ка­за­лі, што здоль­ныя на мно­гае: за мі­ну­лы год ця­пе­раш­нія сты­пен­ды­я­ты 31 раз ста­на­ві­лі­ся пе­ра­мож­ца­мі кан­ты­нен­таль­ных і су­свет­ных спа­бор­ніц­тваў у роз­ных уз­рос­та­вых гру­пах.

Так­са­ма Дзміт­рый Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што амаль трыц­цаць пра­цэн­таў ця­пе­раш­ніх сты­пен­ды­я­таў пра­цяг­ва­юць удзель­ні­чаць у пра­ек­це дзя­ку­ю­чы сва­ім вы­ні­кам. З гэ­та­га го­да па­вя­ліч­ва­юц­ца сты­пен­дыі для тых, хто ў рам­ках пра­ек­та змог за­ма­ца­вац­ца на вы­со­кім уз­роў­ні або па­леп­шыць свае вы­ні­кі. Сты­пен­дыя ў гэ­тым вы­пад­ку ўзрас­це на дзе­сяць і двац­цаць пра­цэн­таў ад­па­вед­на.

Сты­пен­ды­я­таў Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба так­са­ма па­він­ша­ва­лі па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та па пы­тан­нях фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­ту і раз­віц­ця ту­рыз­му Мак­сім Ры­жан­коў, на­мес­нік мі­ніст­ра спор­ту і ту­рыз­му Час­лаў Шуль­га, алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы Ма­ры­на Ло­бач. Яны па­жа­да­лі ма­ла­до­му па­ка­лен­ню бе­ла­рус­кіх ат­ле­таў не спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым і па­ста­ян­на па­вы­шаць свой уз­ро­вень.

Да­рэ­чы, най­боль­шая коль­касць імян­ных па­свед­чан­няў сты­пен­ды­я­таў Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба ўру­ча­ны прад­стаў­ні­кам вес­ла­ван­ня на бай­дар­ках і ка­ноэ (24), ака­дэ­міч­на­га вес­ла­ван­ня (15), ве­ла­спор­ту (11). За­па­мі­наль­ным ака­за­ла­ся і вы­ступ­лен­не ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх спарт­сме­наў на ІІ лет­ніх юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­нях у кі­тай­скім Нан­кі­не, дзе шэсць з вась­мі ме­да­ліс­таў з'яў­ля­лі­ся сты­пен­ды­я­та­мі Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба. Чэм­пі­ён­ка­мі ста­лі Крыс­ці­на Ста­ра­се­лец (ака­дэ­міч­нае вес­ла­ван­не), Ка­мі­ла Бобр (вес­ла­ван­не на ка­ноэ), Іры­на Шы­ма­но­віч (тэ­ніс, пар­ны раз­рад), Ган­на Та­ра­сюк (лёг­кая ат­ле­ты­ка).

Ся­рэд­ні па­мер сты­пен­дыі скла­дзе 3 міль­ё­ны 308 тысяч руб­лёў у ме­сяц (на шэсць­сот ты­сяч больш у па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам). Сты­пен­дыі Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба бу­дуць вы­плач­вац­ца спарт­сме­нам і трэ­не­рам-вы­клад­чы­кам на пра­ця­гу го­да, па­чы­на­ю­чы са сту­дзе­ня 2015-га.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».