Вы тут

Што новага ў айчынных выдавецтвах?


Па­дзеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, кня­зі Ра­дзі­ві­лы і тво­ры Ка­рат­ке­ві­ча без купюр...

На­пры­кан­цы ады­хо­дзя­ча­га го­да вы­даў­цы са­бра­лі­ся ра­зам, каб пры­га­даць тое са­мае леп­шае і ці­ка­вае, што бы­ло вы­да­дзе­на сё­ле­та, а так­са­ма па­дзя­ліц­ца пла­на­мі на бу­ду­чы­ню.

Вы­да­вец­тва «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра» тра­ды­цый­на па­ра­да­ва­ла сва­іх чы­та­чоў пе­ра­вы­дан­ня­мі кла­січ­най лі­та­ра­ту­ры. За­вяр­шы­ла­ся ра­бо­та над збо­рам тво­раў Іва­на Ша­мя­кі­на і зу­сім хут­ка, пе­рад Но­вым го­дам, вый­дзе яго 23‑ці том. За мі­ну­лы час у вы­да­вец­тве па­ба­чы­лі свет сем та­моў на­ша­га ўлю­бё­на­га кла­сі­ка — Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, на на­ступ­ны год пла­ну­ец­ца яшчэ ча­ты­ры. На­рэш­це тво­ры май­стра гіс­та­рыч­най про­зы па­ўста­нуць у та­кім вы­гля­дзе, у якім ка­лісь­ці бы­лі на­пі­са­ны аў­та­рам (у пэў­ны час цэн­зу­рай ра­бі­лі­ся іс­тот­ныя ку­пю­ры ў яго тэкс­тах), ад­зна­чыў га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра» Вік­тар ШНІП.

Га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва «Бе­ла­рус­кая эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі» Ла­ры­са Язы­ко­віч рас­ка­за­ла, што ў іх вы­хо­дзіць шмат­том­ная эн­цык­ла­пе­дыя «Га­ра­ды і вёс­кі Бе­ла­ру­сі», якая з'яў­ля­ец­ца ўні­каль­най не толь­кі для Бе­ла­ру­сі, але і для ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры. Ужо вый­шлі та­мы, пры­све­ча­ныя Брэсц­кай і Го­мель­скай аб­лас­цям. Сё­ле­та скон­чы­лі ра­бо­ту над эн­цык­ла­пе­ды­яй, пры­све­ча­най Мін­скай воб­лас­ці.

У якас­ці свя­точ­на­га па­да­рун­ка га­лоў­ны рэ­дак­тар вель­мі ра­іць на­бы­ваць «Вя­лі­кую эн­цык­ла­пе­дыю Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі». У кні­зе ад­люст­ра­ва­на жыц­цё тэ­ат­ра, па­чы­на­ю­чы ад 1933 го­да, ка­лі ён быў ство­ра­ны, і да на­шых дзён. У ал­фа­віт­ным па­рад­ку зме­шча­на больш за 600 ар­ты­ку­лаў, у якіх апі­са­ны са­мыя роз­ныя ас­пек­ты тэ­ат­раль­на­га жыц­ця: гэ­та і праб­ле­мы су­час­на­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та, і па­ста­ноў­кі гэ­та­га тэ­ат­ра, і са­мыя яск­ра­выя гаст­ро­лі, і мно­гае ін­шае.

За­гад­чык лі­та­ра­тур­най рэ­дак­цыі вы­да­вец­тва «Бе­ла­русь» Сяр­гей ПЕ­ШЫН прэ­зен­та­ваў кні­гу пра Ра­дзі­ві­лаў: «Ра­дзі­ві­лы. Ня­свіж. За­мак». Яе на­пі­са­ла док­тар мас­тацт­ва­знаў­ства На­дзея Вы­соц­кая. Яна шмат га­доў вы­ву­ча­ла ста­ра­жыт­ны род. У кні­зе змя­шча­юц­ца як ар­хіў­ныя ма­тэ­ры­я­лы (шмат фо­та­здым­каў, якія па­каз­ва­юць, як ра­ней вы­гля­даў Ня­свіж­скі за­мак — у той час, ка­лі там жы­лі са­мі Ра­дзі­ві­лы), а так­са­ма вы­явы су­час­ныя, у тым лі­ку зроб­ле­ныя пад­час рэ­стаў­ра­цыі.

Пра­цяг­ва­ец­ца і вы­дан­не се­рыі кніг на­ша­га вя­до­ма­га да­след­чы­ка, эт­ног­ра­фа Ана­то­ля Фе­да­ру­ка. Толь­кі-толь­кі па­ба­чы­ла свет яго но­вая кні­га, пры­све­ча­ная ся­дзі­бам Гро­дзен­шчы­ны. Рэ­дак­та­ры ад­зна­ча­юць, што і не ду­ма­лі, што па на­шых ся­дзі­бах за­ха­ва­ла­ся столь­кі ці­ка­ва­га ма­тэ­ры­я­лу.

За­гад­чы­ца ад­дзе­ла на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­най лі­та­ра­ту­ры Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» На­тал­ля Ка­ра­сё­ва па­дзя­лі­ла­ся пла­на­мі на 2015 год і ад­зна­чы­ла, што мно­гае ро­біц­ца для за­ха­ван­ня па­мя­ці пра Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну: «За­хоў­ва­ем і па­мя­та­ем» — пад та­кой наз­вай ства­ра­ец­ца кніж­ны гід па за­лах му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У ім бу­дуць раз­ме­шча­ны ма­тэ­ры­я­лы не толь­кі пра экс­па­зі­цыі, пры­зна­ча­ныя для шы­ро­ка­га ко­ла на­вед­валь­ні­каў, але і прад­стаў­ле­ны асоб­ныя экс­па­на­ты з фон­даў за­хоў­ван­ня. Аль­бом ста­не свое­асаб­лі­вым сім­ва­лам за­ха­ван­ня па­мя­ці пра па­дзеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, па­спры­яе па­ве­лі­чэн­ню коль­кас­ці на­вед­валь­ні­каў гэ­та­га му­зея.

Но­вы по­гляд на па­дзеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны бу­дзе прад­стаў­ле­ны і ў фо­та­аль­бо­ме Ва­сі­ля Ар­ка­шо­ва. Гэ­ты ча­ла­век прай­шоў мно­гія ва­ен­ныя сця­жы­ны са сва­ёй фо­та­ка­ме­рай і ад­люст­ра­ваў не толь­кі ба­я­выя дзе­ян­ні, але і жыц­цё ва ўсёй тра­гіч­нас­ці, не­да­рэ­чнас­ці, якія ня­се вай­на. І ў той жа час асоб­ныя фо­та­здым­кі ро­бяц­ца сім­ва­лам не­пе­ра­мож­нас­ці ду­ху на­ро­да, яго вя­лі­кай жыц­цё­вай мо­цы.

Свое­асаб­лі­вым на­род­ным вы­дан­нем ста­не пра­ект «За­ча­ра­ва­ны Бе­ла­рус­сю», аў­та­ра­мі яко­га з'яў­ля­юц­ца дэ­пу­тат Па­ла­ты Прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­слаў Цы­дзік і чле­ны Мінск­ага аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі. Дэ­пу­тат зра­біў се­рыю здым­каў, на якіх імк­нуў­ся ад­люст­ра­ваць уні­каль­насць род­най пры­ро­ды. Аздаб­ляць фо­та­ра­бо­ты бу­дуць паэ­тыч­ныя рад­кі твор­цаў Мін­шчы­ны.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?