Вы тут

Усе падводзяць вынікі


Да свя­та за­ста­ец­ца яшчэ амаль паў­та­ра тыд­ня, але тэ­ле­ка­нал АНТ абя­цае ства­рыць гле­да­чам ад­па­вед­ны на­строй за­га­дзя. Пе­рад­на­ва­год­ні му­зыч­на-за­баў­ляль­ны ма­ра­фон пач­нец­ца ўжо ў блі­жэй­шую су­бо­ту.

Так, 20 снеж­ня ад­бу­дзец­ца апош­ні ад­бо­рач­ны кан­цэрт На­цы­я­наль­най му­зыч­най прэ­міі «Лі­ра». Зрэш­ты — сюр­прыз! — ён бу­дзе не апош­нім. Да­дат­ко­вы вы­пуск, скла­дзе­ны з са­мых яр­кіх ну­ма­роў удзель­ні­каў, і шанц пад­тры­маць лю­бі­мых вы­ка­наў­цаў ча­кай­це 27 снеж­ня.

Так­са­ма 20 снеж­ня гранд-фі­на­лам за­вер­шыц­ца чар­го­вы се­зон ін­тэ­ле­кту­аль­на­га клу­ба «Што? Дзе? Ка­лі?» у Бе­ла­ру­сі» і вы­зна­чыц­ца ўла­даль­нік Вя­лі­кай хрус­таль­най са­вы. Усім ама­та­рам муд­ра­ге­ліс­тых і ка­верз­ных за­да­чак для ро­зу­му гля­дзець аба­вяз­ко­ва. Так­са­ма пры­хіль­ні­кам ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­няў вар­та не пра­пус­ціць фі­нал «Брэйн-рын­га» — апош­нія гуль­ні ІІІ чэм­пі­я­на­ту све­ту па гэ­тай гуль­ні, у якім удзель­ні­ча­лі 25 ка­ман­даў з 6 кра­ін, у тым лі­ку з Бе­ла­ру­сі, прой­дуць 28 снеж­ня.

Тра­ды­цый­нае пад­вя­дзен­не вы­ні­каў го­да на ай­чын­най эст­ра­дзе ад­бу­дзец­ца пад­час вя­ліз­на­га кан­цэр­та «Пес­ня го­да», які вый­дзе ў эфір у дзвюх част­ках, 25 і 26 снеж­ня. А ўве­ча­ры 26 снеж­ня вы­ра­шыц­ца яшчэ ад­на інт­ры­га, якая тры­ма­ла ля эк­ра­наў пэў­нае ко­ла гле­да­чоў ця­гам апош­ніх ме­ся­цаў — прой­дзе фі­нал му­зыч­на­га шоу «Го­лас».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.