Багемы напой


У свой час ён быў улю­бё­ным на­по­ем усёй ба­ге­мы. У сва­іх тво­рах яго апя­ва­лі Дэ­га (кар­ці­на «Аб­сэнт»), Ван Гог, Пі­ка­са, Уайльд, Э.Ма­нэ, Эд­гар По і ін­шыя. Пі­ка­са на­ма­ля­ваў кар­ці­ну «Ке­ліх аб­сэн­ту» і ства­рыў брон­за­вую скульп­ту­ру на гэ­тую тэ­му, а Чарльз Фо­лі па­ста­віў п'е­су пад наз­вай «Аб­сэнт».

На­поі на асно­ве па­лы­ну іс­на­ва­лі яшчэ ў ста­ра­жыт­на­сці, але кан­чат­ко­ва рэ­цэпт аб­сэн­ту сфар­мі­ра­ваў­ся ў кан­цы XVІІІ ста­год­дзя. Яго аў­та­рам лі­чыц­ца ней­кая ма­дам Эн­рыа з Швей­ца­рыі, якая га­та­ва­ла на­стой­ку на па­лы­не. Аб­сэнт час­цей за ўсё мае сма­раг­да­ва-зя­лё­ны ко­лер, але так­са­ма мо­жа быць праз­рыс­тым, жоў­тым, сі­нім, ка­рыч­не­вым, чыр­во­ным або чор­ным. Зя­лё­ны ко­лер на­пою аб­умоў­ле­ны хла­ра­фі­лам.

Пер­ша­па­чат­ко­ва аб­сэнт, зроб­ле­ны на асно­ве па­лы­ну, з'яў­ляў­ся ле­ка­вым срод­кам і ні­бы­та ля­чыў ад шмат­лі­кіх хва­роб, за што яго на­зы­ва­лі «La Fee Verte» — «Зя­лё­ная Фея». Дру­гая мя­нуш­ка — «Зя­лё­ная ведзь­ма». Па­пу­ляр­насць аб­сэн­ту рэз­ка ўзрас­ла пад­час фран­цуз­скіх ка­ла­ні­яль­ных вой­наў у Паў­ноч­най Аф­ры­цы, якія па­ча­лі­ся ў 1830 го­дзе. Ва­ен­ным вы­да­ва­лі пэў­ную коль­касць аб­сэн­ту для пра­фі­лак­ты­кі ма­ля­рыі, ды­зен­тэ­рыі і ін­шых хва­роб, а так­са­ма для дэз­ын­фек­цыі піт­ной ва­ды, і ён тры­ва­ла ўвай­шоў у фран­цуз­скае вай­ско­вае жыц­цё. У той жа час у вой­сках Паў­ноч­най Аф­ры­кі ста­лі ўсё час­цей су­стра­кац­ца вы­пад­кі па­ра­на­і­даль­най шы­за­фрэ­ніі. З 1880 го­да аб­сэнт тры­ва­ла аса­цы­я­ваў­ся з шы­за­фрэ­ні­яй, па­ку­та­мі і смер­цю. Яго на­зы­ва­лі «вар'­яц­твам у бу­тэль­цы». Ха­па­ла і тра­гіч­ных гіс­то­рый, звя­за­ных з гэ­тым на­по­ем. Са­мая вя­до­мая з іх — спра­ва швей­цар­ска­га фер­ме­ра Джы­на Ланф­рэя ад 1905 го­да, які, вы­піў­шы вя­лі­кую коль­касць аб­сэн­ту, рас­стра­ляў усю сваю сям'ю. За­бой­цу асу­дзі­лі, а аб­сэнт у кра­і­не за­ба­ра­ні­лі.

Эфект ад ужы­ван­ня аб­сэн­ту мо­жа быць са­мым раз­на­стай­ным: спа­кой­нае рас­слаб­лен­не, не­звы­чай­ная ба­дзё­расць, эй­фа­рыя, рап­тоў­ны смех, агрэ­сія, га­лю­цы­на­цыі, па­ру­шэн­не зро­ку, зме­на ко­ле­раў. У хо­дзе доў­гіх да­сле­да­ван­няў на­пою вы­свет­лі­ла­ся: пры­чы­най яго ад­моў­на­га ўплы­ву на ча­ла­ве­чы мозг з'яў­ля­ец­ца рэ­чы­ва ту­ён, якое змя­шча­ец­ца ў эк­страк­це па­лы­ну. У наш час аб­сэнт зноў ле­га­лі­за­ва­лі, але з ага­вор­кай на тое, што коль­касць ту­ё­ну не бу­дзе пе­ра­вы­шаць за­ка­на­даў­ча вы­зна­ча­ныя нор­мы. Та­му шмат­лі­кія вы­твор­цы ад­мо­ві­лі­ся ад па­лы­ну і за­мя­ні­лі яго ін­шай тра­вой, на­прык­лад, бе­лым і зор­ча­тым кі­тай­скім ані­сам.

Док­тар Пол Вульф да­ка­заў, што праз­мер­ная пры­сут­насць жоў­та­га ко­ле­ру ў кар­ці­нах Ван Го­га — гэ­та на­ступ­ствы праз­мер­на­га пры­ёму аб­сэн­ту і ды­гак­сі­ну, якім ён ля­чыў эпі­леп­сію. Ві­ной уся­му ўсё той жа ту­ён, пе­ра­да­зі­роў­ка яко­га ска­жае ўспры­ман­не ко­ле­ру, і ча­ла­век па­чы­нае ба­чыць усё ў жоў­тых то­нах. Пад уз­дзе­ян­нем ту­ё­ну і ды­гак­сі­ну мас­так і на­пі­саў сваю вя­до­мую кар­ці­ну «Зор­ная ноч», на якой ва­кол зо­рак на­ма­ля­ва­ныя вя­лі­кія жоў­тыя кру­гі.

У су­час­ных ба­рах ры­ту­ал ужы­ван­ня аб­сэн­ту кры­ху спрас­ці­лі, а вось ра­ней цы­ры­мо­нія рас­піц­ця гэ­та­га на­пою бы­ла цэ­лым мас­тац­твам. На ке­ліх з аб­сэн­там змя­шча­лі спе­цы­яль­ную лыж­ку (ся­рэб­ра­ны пад­сі­так), на якую кла­лі ка­ва­ла­чак трыс­ня­го­ва­га цук­ру. Цу­кар на­да­ваў аб­сэн­ту тро­хі са­лод­кас­ці. За­тым на яго лі­лі ха­лод­ную ва­ду, і аб­сэнт на­бы­ваў жаў­та­ва­ты ко­лер і ста­на­віў­ся гус­цей­шым.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.