Вы тут

«На месцах не заўсёды стрымліваюць слова»


Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў на­зваў гэ­та асноў­най праб­ле­май, вы­зна­ча­най пад­час ма­ні­то­рын­гу ра­бо­ты дзяр­жаў­ных ор­га­наў з на­сель­ніц­твам

Па да­ру­чэн­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка ўпаў­на­ва­жа­ны ку­ры­ра­ваць стан зва­рот­най су­вя­зі па­між ула­дай і на­сель­ніц­твам у Мін­скай воб­лас­ці. Учо­ра спі­кер ніж­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та з гэ­тай мэ­тай на­ве­даў Уз­дзен­скі ра­ён, дзе пра­вёў аса­біс­ты пры­ём гра­ма­дзян, аб­мер­ка­ваў праб­лем­ныя пы­тан­ні з кі­раў­ніц­твам ра­ё­на, на­ве­даў цэнт­раль­ную ра­ён­ную баль­ні­цу і ад­ка­заў на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў.

19-39

19-39

 

— Пра­вя­дзен­не ма­ні­то­рын­гу — вель­мі важ­ная ра­бо­та, і трэ­ба ска­заць, што мы не прос­та ар­га­ні­зу­ем аса­біс­тыя пры­ёмы гра­ма­дзян, «пра­мыя лі­ніі», але рых­ту­ем­ся да гэ­та­га. На­прык­лад, у Уз­дзен­скім ра­ё­не на пра­ця­гу доў­га­га ча­су пра­ца­ваў сак­ра­та­ры­ят Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў: мы вы­ву­ча­лі ра­бо­ту не толь­кі рай­вы­кан­ка­ма з на­сель­ніц­твам, але і служ­баў ахо­вы зда­роўя, жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, сель­скіх Са­ве­таў, — па­ве­да­міў жур­на­ліс­там Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка. — Зболь­ша­га ра­бо­та ў гэ­тым ра­ё­не зна­хо­дзіц­ца на па­трэб­ным уз­роў­ні, але ёсць і не­да­хо­пы. Асноў­ная праб­ле­ма — ула­ды не заў­сё­ды стрым­лі­ва­юць сваё сло­ва. Не вы­кон­ва­юць да­дзе­ныя абя­цан­ні. Па Уз­дзен­скім ра­ё­не за 2011-2013 гг. больш за 50 зва­ро­таў не за­да­во­ле­ны. Яны, ка­неш­не, зна­хо­дзяц­ца на кант­ро­лі, тэр­мі­ны вы­ра­шэн­ня азна­ча­ных у іх праб­лем пе­ра­но­сяц­ца, але гэ­та ня­пра­віль­на. Лю­дзі ў та­кіх вы­пад­ках губ­ля­юць ве­ру ва ўла­ду.

Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў за­ва­жыў, што раз­мо­ва ідзе пра аб­грун­та­ва­ныя, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя зва­ро­ты. Ка­лі вы­ра­шыць праб­ле­му не­маг­чы­ма па аб'­ек­тыў­ных пры­чы­нах (на­прык­лад, з-за ад­сут­нас­ці срод­каў), та­ды трэ­ба раз­маў­ляць з людзь­мі, тлу­ма­чыць ім гэ­тыя пры­чы­ны. «Трэ­ба пра­ца­ваць на апя­рэ­джан­не. Але, у прын­цы­пе, ка­лі сло­ва даў, та­ды яго стрым­лі­вай, — ска­заў спі­кер. — Трэ­ба больш ад­каз­на ста­віц­ца і ра­ён­ным служ­бам, і вы­кан­ка­му больш з іх па­тра­ба­ваць. Ды і дэ­пу­тац­ка­му кор­пу­су трэ­ба глы­бей уні­каць і зай­мац­ца гэ­ты­мі пы­тан­ня­мі».

На пры­ём да кі­раў­ні­ка ніж­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та ў чац­вер, 18 снеж­ня, за­пі­са­лі­ся сем ча­ла­век. Ся­род тых, хто звяр­нуў­ся ў гэ­ты дзень, бы­лі і тыя, хто ха­цеў па­дзя­ка­ваць вы­шэй­ша­му кі­раў­ніц­тву дзяр­жа­вы за па­лі­ты­ку ў вы­ра­шэн­ні жыл­лё­вых праб­лем, і тыя, хто жа­даў унес­ці пра­па­но­вы ў за­ка­на­даў­чыя ак­ты, і тыя, хто су­тык­нуў­ся з не­вы­ра­шаль­ны­мі, на пер­шы по­гляд, праб­ле­ма­мі, якія ты­чац­ца не толь­кі аса­біс­тых, але і гра­мад­скіх, дзяр­жаў­ных ін­та­рэ­саў.

Пра не­аб­ход­насць тэр­мі­но­ва­га вы­ра­та­ван­ня пом­ні­ка ар­хі­тэк­ту­ры XVІ ста­год­дзя — бы­ло­га каль­він­ска­га збо­ру ў па­сёл­ку Пер­ша­май­скі — рас­ка­заў края­знаў­ца Аляк­сандр Ні­кіт­ка. «Стан гэ­та­га бу­дын­ка па­тра­буе не­ад­клад­на­га ўмя­шан­ня. У Бе­ла­ру­сі ўся­го два па­доб­ныя гіс­та­рыч­ныя бу­дын­кі — у нас і ў Смар­го­ні, — па­ве­да­міў ён. — Та­кіх больш ня­ма ні на тэ­ры­то­рыі пра­жы­ван­ня за­ход­ніх сла­вян, ні ў Пры­бал­ты­цы. Збор уне­се­ны ў дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, але ў пла­ны рэ­стаў­ра­цый­на-ад­наў­лен­чых ра­бот не ўклю­ча­ны. Сён­ня яго яшчэ мож­на вы­ра­та­ваць».

Края­знаў­ца пра­сіў стар­шы­ню Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў да­па­маг­чы ўклю­чыць уні­каль­ны пом­нік ар­хі­тэк­ту­ры ў пла­ны рэ­стаў­ра­цыі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры на на­ступ­ныя пяць га­доў.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка па­пра­сіў пад­рых­та­ваць ад­па­вед­ны за­пыт на імя мі­ніст­ра куль­ту­ры і па­абя­цаў пе­ра­га­ва­рыць з ім на гэ­тую тэ­му. «За­да­ча ну­мар адзін — пом­нік за­ха­ваць, каб ён не раз­бу­раў­ся, — па­га­дзіў­ся спі­кер.

Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў так­са­ма да­ру­чыў кі­раў­ніц­тву ра­ё­на ўзяць пад спе­цы­яль­ны кант­роль пы­тан­ні пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля, не­зда­валь­ня­ю­ча­га за­бес­пя­чэн­ня га­ра­чай ва­дой і ацяп­лен­нем па кан­крэт­ных ад­ра­сах. Ён па­пра­сіў з ува­гай па­ста­віц­ца да па­трэб сям'і, якая стра­ці­ла сы­на, і па­тлу­ма­чыць ад­на­му з жы­ха­роў ра­ё­на маг­чы­масць ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня не толь­кі па мес­цы рэ­гіст­ра­цыі, але і па мес­цы ча­со­ва­га пра­жы­ван­ня.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка так­са­ма пра­ка­мен­та­ваў жур­на­ліс­там ня­даў­на апуб­лі­ка­ва­ны дэ­крэт №5 «Аб уз­мац­нен­ні па­тра­ба­ван­няў да кі­раў­ні­чых кад­раў і ра­бот­ні­каў ар­га­ні­за­цый»:

— У на­шай кра­і­не пра­во­дзіц­ца вя­лі­кая ра­бо­та па ма­дэр­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў, ства­рэн­ні но­вых вы­твор­час­цяў. Але ка­лі на прад­пры­ем­стве не бу­дзе дыс­цып­лі­ны, па­рад­ку, ад­каз­нас­ці на ўсіх уз­роў­нях, па­чы­на­ю­чы ад ра­да­вых ра­бот­ні­каў і за­кан­чва­ю­чы кі­раў­ні­ка­мі, то ад­бу­дзец­ца пус­тая тра­та гро­шай. Та­му дэ­крэт №5 — вель­мі па­трэб­ны, свое­ча­со­вы. Маг­чы­ма, у пра­цэ­се яго вы­ка­нан­ня ўзнік­нуць пэў­ныя ню­ан­сы, па­гля­дзім праз паў­го­да—год, і та­ды мож­на бу­дзе ўнес­ці ней­кія зме­ны. Тым не менш дэ­крэт у пер­шую чар­гу на­кі­ра­ва­ны на раз­віц­цё кра­і­ны, на па­ляп­шэн­не даб­ра­бы­ту на­шых лю­дзей.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».