Вы тут

Беларусь можа стаць піянерам у Еўропе па развіцці электратранспарту


Беларусь можа стаць піянерам у Еўропе па развіцці электратранспарту. Такое меркаванне прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч выказаў 18 снежня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны.

"Ва ўрадзе стварылі рабочую групу, якая выпрацоўвае прапановы па развіцці электратранспарту ў нашай краіне. Праз некалькі гадоў мы ўводзім добрыя магутнасці Беларускай атамнай электрастанцыі. Як вядома, атамная станцыя не можа працаваць у рэжыме сур'ёзных перападаў: яна працуе ў пастаянным рэжыме. У начны час у нас будуць з'яўляцца вялікія аб'ёмы залішняй электраэнергіі. У гэтым плане ў тым, што датычыцца электрамабіляў, адпаведных заправачных станцый, мы можам быць своеасаблівымі піянерамі сярод краін Еўропы", - сказаў прэм'ер-міністр.

Урад, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, ужо сфармуляваў канкрэтныя задачы па развіцці гэтага напрамку. Гэта новыя тэхналогіі, новыя рабочыя месцы, эканомія традыцыйных відаў паліва. Развіццё гэтага напрамку будзе садзейнічаць развіццю і іншых напрамкаў эканомікі.

Не менш перспектыўным, на думку прэм'ер-міністра, з'яўляецца развіццё біятэхналагічнага кластара ў Беларусі. "Наша перавага ў тым, што ў нас ёсць добрыя айчынныя распрацоўкі, на базе якіх можна ствараць новыя вытворчасці. Гэта работа ўжо ідзе: сёння гадавы аб'ём вытворчасці біятэхналагічнай прадукцыі, нягледзячы на тое, што пяцігодку мы пачыналі практычна з нуля, ацэньваецца ў нас у памеры $500 млн", - сказаў ён.

Многае робіцца і для развіцця фармацэўтычных вытворчасцей. Пры гэтым прамысловасць не заўсёды паспявае адпавядаць патрабаванням часу. У прыватнасці, размова ідзе аб вытворчасці розных біялагічна актыўных дабавак. У сувязі з гэтым прэм'ер адзначыў, што, калі будуць з'яўляцца адпаведныя цікавыя прапановы, у тым ліку ў замежных інвестараў па развіцці фарміндустрыі, урад гатовы ствараць умовы, каб падтрымаць гэтыя праекты.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.