Вы тут

Прэзідэнт паабяцаў усім рэжым жорсткай эканоміі


Жорсткая эканомія будзе галоўным кірункам працы ў Беларусі з пачаткам наступнага года. Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

"Галоўным напрамкам нашай працы з пачатку новага года і ў далейшым будзе найжорсткая эканомія. Мы занадта расхлябана паводзім сябе пры ўсёй нашай руплівасці ў адносінах да фінансаў", - падкрэсліў прэзідэнт. "Эканомія - пытанне нумар адзін будучага года. Гэта датычыцца ўсіх".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо даў распараджэнне ўсім дзяржаўным органам і структурам па скарачэнні матэрыяльнага забеспячэння ў два разы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта не тычыцца заробкаў. "Мы ўжо дайшлі да таго, што ў нас усё, хто можа, павінен і не павінен, ездзяць на персанальных аўтамабілях. А бензін сёння каштуе нятанна. Вось, здавалася б, дробязь, а ўсе хочуць мець годны заробак і танныя крэдыты на жыллё як мінімум, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта правільна. Таму заработную плату і жыллё мы будзем падтрымліваць, а дзе можна скараціцца - там трэба абавязкова скарачацца, аптымізаваць ".

"Колькі б у нас грошай ні было, мы будзем эканоміць, дзе толькі можна. Чаму? Ну, хопіць ужо куляцца з гэтымі валютамі. Трэба зразумець адно: калі мы хочам стабільнасці на валютным рынку, то, пачынаючы ад простага грамадзяніна, нас з вамі , і заканчваючы юрыдычнымі асобамі, кожны павінен хоць па капейчыну ўносіць у рэзерв дзяржавы. Калі гэта будзе - будзе стабільнасць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.