Вы тут

Хай загляне сонца ў кожнае ваконца!


Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая праходзіць па ўсёй краіне, учора завітала і ў сталічны дзіцячы дом №3 «Жамчужынка».

20-32

Дзетак-сірот з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з надыходзячымі святамі павіншаваў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко разам з прадстаўнікамі ААТ «Белінвестбанк», Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, упраўлення Следчага камітэта па г. Мінску і іншых арганізацый.

20-31

Нягледзячы на тое, што надвор'е зусім не нагадвае зіму, у дзіцячым доме ў гэты снежаньскі дзень было па-святочнаму прыгожа і ўтульна. Дзеткі — галоўныя героі навагодняй казкі — спявалі песні і вадзілі карагоды вакол ёлкі разам са сваімі выхавальнікамі, Чараўніцай Зімой, Машай і Мядзведзем і, вядома ж, Снягуркай і Дзедам Марозам. Але самым цудоўным сюрпрызам для кожнай «жамчужынкі», безумоўна, сталі падарункі ад Дзеда Мароза і гасцей свята. Мінпрыроды пры фінансавай падтрымцы замежнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» набыло для дзіцячага дома навагоднюю ілюмінацыю: святлодыёдны светлавы дождж і светлавы матыў «Алень».

— Словы падзякі ў першую чаргу трэба адрасаваць усім выхавальнікам і настаўнікам, бо каб працаваць з такімі «асаблівымі» дзецьмі, патрэбна мець шмат цярплівасці і дабрыні, адкрытае сэрца і высакародную душу, — сказаў Уладзімір Цалко. — Дзякуй вам, што клапоціцеся пра дзяцей і дапамагаеце дзяржаве іх выхоўваць і рыхтаваць да жыцця.

Як адзначыў міністр, у дзіцячым доме №3 усяго 48 выхаванцаў, але ў цэлым па краіне такіх дзетак каля 25000. Гэта дзеці з сацыяльна ненадзейных сем'яў, або тыя, ад якіх адмовіліся бацькі. І клопат дзяржавы аб гэтых дзецях — вельмі важная справа. Таму чыноўнікам, міністрам і іншым дзяржаўным дзеячам трэба часцей бываць у такіх месцах, бачыць, у якіх умовах працуюць настаўнікі і жывуць дзеці з псіхафізічнымі асаблівасцямі, падтрымліваць іх.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.