Вы тут

Малады 2015‑ы: чым запомніцца сустрэча Новага года ў сталіцы?


Вы ўжо вырашылі, як праведзяце навагоднюю ноч і першы навагодні дзень? Калі не, то «Звязда» дапаможа вам разабрацца ў святочнай праграме сталіцы.

Старт святу дасць ужо традыцыйнае навагодняе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Маразоў і Снягурак. Распачнецца яно 25 снежня аб 11‑й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Сёлета ў ім прымуць удзел больш за 500 герояў дзіцячых казак, фільмаў і мультфільмаў. Незвычайны парад пройдзе ў бок Палаца спорту, дзе адбудзецца тэатралізаваны паказ і будзе арганізавана канцэртная праграма.

Галоўнай пляцоўкай для сустрэчы Новага 2015‑га стане плошча ля Палаца спорту (праспект Пераможцаў, 4). У 23 гадзіны 31 снежня распачнецца праграма «Новы год — 2015», якая скончыцца ў 4 раніцы 1 студзеня. Праводзіць Год гасціннасці і сустракаць Год моладзі каля Палаца будуць танцавальна-дыскатэчнай праграмай з удзелам папулярных дыджэяў і эстрадных выканаўцаў. Кульмінацыяй свята традыцыйна стане феерверк каля стэлы «Мінск — горад-герой» 1 студзеня ў 1.00. А з 15 да 19 гадзін начныя гулянні тут заменіць іншая эстрадная праграма пад назвай «Прывітанне, Новы год!».

Навагоднія масавыя гулянні з гадзіны ночы да чатырох раніцы 1 студзеня адбудуцца і ля спарткомплекса «Чыжоўка-Арэна». Тут гледачоў чакае музычна-гульнявая праграма ад Дзеда Мароза і Снягуркі, віктарыны, конкурсы, гараскопы ад сімвала 2015 года — Казы, раставыя лялькі, а таксама канцэрт.

Як адзначылі ў Мінгарвыканкаме, у святочную ноч у горадзе будзе працаваць 21 канцэртная пляцоўка, размешчаны яны будуць ва ўсіх раёнах. Апроч таго, мноства навагодніх спектакляў для дзяцей і дарослых у гэтыя святочныя дні пройдуць у шматлікіх установах і канцэртных залах Мінска. Усяго ў дні зімовых свят у Мінску пройдзе каля 500 культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?