Вы тут

Шэсце з размахам


У Віцебску адбылося грандыёзнае святочнае навагодняе шэсце, у якім бралі ўдзел каля 500 Дзядоў Марозаў і Снягурак, а таксама прыкладна 850 іншых казачных персанажаў. Каб правесці акцыю «Запалім ёлку разам», перакрылі рух транспарту ў цэнтры горада. Галоўныя падзеі адбыліся на плошчы Перамогі. Вядома, без сімвала наступнага года — Казы — не абышлося. Яе разам з каляднымі героямі везлі ў павозцы.

У апошні час у абласным цэнтры шэсці напярэдадні калядных і навагодніх свят праводзяцца з размахам. Насамрэч, калі святкаваць — дык святкаваць. І сёння Віцебск не адстае па ўзроўні святкавання ад чэшскіх, польскіх, французскіх гарадоў…

Горад літаральна стаў казачным, каб гараджане адчулі, што хутка святы. Гучала праз рэпрадуктары і родная мова: «А на зямлі беларускай спрадвеку ў зіму святкавалі вясёлыя Калядкі! Спявалі песні, гулялі ў розныя гульні і вадзілі казу!»

Ва ўрачыстай цырымоніі запальвання галоўнай ёлкі разам з галоўнымі гарадскімі Дзедам Марозам і Снягуркай бралі ўдзел прадстаўнікі таленавітай моладзі. Гэтага гонару ўдастоіліся тыя, хто ў 2014 годзе праславіў сваю вобласць, свой горад перамогамі ў розных конкурсах, алімпіядах і чэмпіянатах. У ліку тых, хто падае надзеі, Арцём Баршчоў, вучань 8 класа гімназіі № 1, капітан маладзёжнай зборнай па хакеі г. Віцебска; Яўген Каліноўскі, вучань 10 класа гімназіі № 2, пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, удзельнік міжнароднай алімпіяды па геаграфіі; Надзея Суздальцава, навучэнка Дзіцячай мастацкай школы г. Віцебска, лаўрэат Х рэспубліканскага мастацкага конкурсу…

У гэты ж дзень заззялі святочныя агні 60 «малодшых сясцёр» віцебскай навагодняй ёлкі № 1, у тым ліку ў новых мікрараёнах. Святкаванні прадоўжацца да старога Новага года.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.