Вы тут

Дзед Мароз па-нашаму


Ся­род чы­та­чоў «Звяз­ды» мы знай­шлі свай­го, бе­ла­рус­ка­моў­на­га, Ма­ро­за

Ён не толь­кі па­доб­ны да са­мо­га... Яку­ба Ко­ла­са, але і, як сла­ву­ты зям­ляк, пі­ша вер­шы... Больш за тое, па сцэ­на­ры­ях Ула­дзі­мі­ра Ма­ро­за зня­та звыш 60 да­ку­мен­таль­ных філь­маў, ён уз­на­га­ро­джа­ны Га­на­ро­вай гра­ма­тай і на­груд­ным зна­кам Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры «За ўклад у раз­віц­цё куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі», ме­да­лём Са­ю­за бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­та­гра­фіс­таў «За вы­ключ­ныя за­слу­гі ў бе­ла­рус­кім кі­не­ма­то­гра­фе».

[caption id="attachment_66440" align="alignnone" width="600"]31-32 «Коль­кі ся­бе па­мя­таю, баць­кі ста­ві­лі ў ха­це жы­вую ёл­ку. Гэ­тую тра­ды­цыю ша­ную і ў сва­ёй сям'і».[/caption]

«Я ж зна­рок плас­тыч­ную апе­ра­цыю не ра­біў»

— Пач­ну з па­да­рун­каў, трэ­ба ж ад­па­вя­даць cвайму проз­ві­шчу, — усмі­ха­ец­ца Ула­дзі­мір Ма­роз і да­стае з парт­фе­ля два ўлас­ныя збор­ні­кі вер­шаў ды дыс­кі з філь­ма­мі пра Ко­ла­са і Ка­рат­ке­ві­ча. Так па­ча­ло­ся маё зна­ём­ства з вя­ду­чым рэ­дак­та­рам сту­дыі «Ле­та­піс» «Бе­ла­русь­філь­ма». На­зі­раю, як ён пад­піс­вае кні­гі, і не ве­ру сва­ім ва­чам...

— Мне час­та га­во­раць, што я па­доб­ны да Ко­ла­са, — зла­віў мой ці­каў­ны по­зірк Ула­дзі­мір Ві­кенць­е­віч. — Ка­лі пра­вод­жу твор­чыя су­стрэ­чы ў шко­лах і на­стаў­ні­кі пы­та­юц­ца ў дзя­цей: «На ка­го наш госць па­доб­ны?», усе, як адзін, ад­каз­ва­юць «на Яку­ба Ко­ла­са». Так ста­ла­ся ў жыц­ці, што толь­кі я адзін з ча­ты­рох бра­тоў тва­рам пай­шоў па ма­мі­най лі­ніі. Не па­ду­май­це, зна­рок жа плас­тыч­ную апе­ра­цыю не ра­біў (жар­туе). Мой дзед ро­дам з Мі­ка­ла­еў­шчы­ны, на­сіў проз­ві­шча Міц­ке­віч і быў да­лё­кім сва­я­ком Яку­ба Ко­ла­са. Ма­ці ка­за­ла, што, ка­лі ў на­шай сям'і ла­дзі­лі вя­сел­ле, то Ко­ла­са­ву ра­дзі­ну так­са­ма клі­ка­лі.

Я ж, хоць і на­ра­дзіў­ся ў Ко­са­ве (ту­ды баць­кі тра­пі­лі на­стаў­ні­чаць па раз­мер­ка­ван­ні), але кож­нае ле­та ба­віў час у ба­бы з дзе­дам. Па­мя­таю, як мы з баць­кам ха­дзі­лі да бра­та Ко­ла­са — Юзі­ка, які жыў у Смоль­ні. Ён на па­мяць ве­даў усю «Но­вую зям­лю» і вель­мі эма­цый­на чы­таў нам асоб­ныя ўрыў­кі. Най­больш ах­вот­на пра ся­бе, па­мя­та­е­це: «А гэ­ты Юзік-ша­ля­ні­ца, / Ма­лы яшчэ, зу­сім дур­ні­ца, / Так пад на­га­мі і таў­чэц­ца / Або, як хвост той, ва­ла­чэц­ца»... Ужо да­рос­лы Юзік ка­заў, што ў дзя­цін­стве ён са­праў­ды быў ша­ля­ні­цам, уз­гад­ваў, як яму бы­ло ба­лю­ча, ка­лі дзядзь­ка шур­па­тым паль­цам пад но­сам пра­во­дзіў у якас­ці па­ка­ран­ня за тое, што «ад ра­бо­ты ад­ры­вае».

«Но­вая зям­ля» — лі­чу, твор прос­та не­пе­ра­ўзы­дзе­ны. Мы на­ват да­ку­мен­таль­ны фільм, які зня­лі пра Яку­ба Ко­ла­са, так і на­зва­лі «У по­шу­ках но­вай зям­лі». А што та­кое но­вая зям­ля? Я лі­чу, гэ­та, улас­на ка­жу­чы, рай: у пе­ра­кла­дзе са ста­ра­жыт­на­іран­скай — з усіх ба­коў аб­га­ро­джа­нае мес­ца. Па­га­дзі­це­ся, ча­ла­век ва ўсе ча­сі­ны шу­каў яго на зям­лі — па-пер­шае, для ся­бе, для сва­ёй сям'і. Як шу­каў зям­лю, каб быць гас­па­да­ром на ёй, баць­ка Яку­ба Ко­ла­са ў паэ­ме, так і сам Ко­лас, як на­род­ны Пяс­няр, шу­каў рай для Бе­ла­ру­сі, каб яна жы­ла доб­ра. Склаў­ся стэ­рэа­тып, што Ко­лас быў до­сыць ла­яль­ны да ўла­ды, у ад­роз­нен­не ад Ку­па­лы, які зма­гаў­ся за ідэю не­за­леж­нас­ці. Мне як аў­та­ру сцэ­на­рыя ха­це­ла­ся яго раз­бу­рыць. Якуб Ко­лас зма­гаў­ся за тое ж са­мае ўсё жыц­цё. Ус­пом­ніць хоць бы яго ад­кры­ты ліст аб сі­ту­а­цыі з бе­ла­рус­кай мо­вай, на­пі­са­ны ў 1956 го­дзе.

Зга­ра­ю­чы ад не­цяр­пен­ня, па­пра­сі­ла спа­да­ра Ма­ро­за за­пус­ціць на кам­п'ю­та­ры па­до­ра­ны фільм. У воб­ра­зе Пес­ня­ра, пе­ра­ка­на­ла­ся на ўлас­ныя во­чы, сам Ула­дзі­мір Ві­кенць­е­віч. Асаб­лі­ва кра­наль­ныя фі­наль­ныя кад­ры, ка­лі Якуб Ко­лас ідзе па ле­се, ля бе­ра­га Нё­ма­на. Там не прос­та парт­рэ­тнае па­да­бен­ства, там на­ват плас­ты­ка су­па­дае.

— Гэ­тую ідэю ды­рэк­тар му­зея Яку­ба Ко­ла­са спа­чат­ку ўспры­ня­ла ў шты­кі. І тое, што ней­кі ак­цёр бу­дзе іг­раць сла­ву­та­га пісь­мен­ні­ка, і тое, што ён бу­дзе ся­дзець за яго ста­лом... Але мас­тац­тва па­тра­буе ах­вяр. Рэ­жы­сё­ру ўда­ло­ся ўга­ва­рыць Зі­на­і­ду Ка­ма­роў­скую. Праў­да, по­тым, ка­лі яна па­гля­дзе­ла фільм, ён ёй спа­да­баў­ся, — усмі­ха­ец­ца Ула­дзі­мір Ві­кенць­е­віч.

— Ко­ла­саў­ская зям­ля — зна­ка­вае для мя­не мес­ца, — пры­знаў­ся наш Дзед Ма­роз. — Бо ме­на­ві­та на дзе­да­вым ху­та­ры ў Мі­ка­ла­еў­шчы­не я ўва­со­біў для ся­бе і сва­ёй сям'і ка­ва­ла­чак раю.

[caption id="attachment_66441" align="alignnone" width="600"]31-33 У воб­ра­зе Яку­ба Ко­ла­са пад­час зды­мак філь­ма.[/caption]

Адзін з ге­ро­яў май­го філь­ма, ай­цец Сер­гій Гар­дун (які ў скла­дзе біб­лей­скай ка­мі­сіі Но­вы За­па­вет пе­ра­кла­даў на бе­ла­рус­кую мо­ву), сло­ва «бла­го­дать» пе­ра­кла­дае, як «бла­га­даць». Маў­ляў, «на­род пры­вык». Я лі­чу, што гэ­та ня­пра­віль­на. Раз мы «благовестие» пе­ра­кла­да­ем, як «даб­ра­вес­це», то і «бла­го­дать» трэ­ба пе­ра­кла­даць, як «даб­ра­даць». Тым больш «бла­га» па-бе­ла­рус­ку зна­чыць «дрэн­на». Я лі­чу, што даб­ра­даць хо­ра­ша гу­чыць. І кні­гу сваю так на­зваў, бо яна звя­за­на з дзе­да­вай хатай, дзе я са­праў­ды ду­шой ад­чу­ваю даб­ра­даць.

Ча­му Ка­рат­ке­віч ез­дзіў на па­ха­ван­не Ста­лі­на?

— «Свят­ло Ка­рат­ке­ві­ча» — гэ­та ўжо чац­вёр­ты фільм пра Уладзіміра Ся­мё­на­ві­ча, — ка­жа спадар Ма­роз. — Ад­нак кі­на­хро­ні­кі жыц­ця Ка­рат­ке­ві­ча, на жаль, ня­ма, ні­хто пры жыц­ці не зняў пісь­мен­ні­ка на плён­ку. Зрэш­ты, я ве­даю ад­ны здым­кі — ка­ля вог­ні­шча на бе­ра­зе Свіс­ла­чы, але вель­мі дрэн­най якас­ці. У ар­хі­ве Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі за­ха­ваў­ся, акра­мя та­го, за­піс юбі­лей­на­га ве­ча­ра Ка­рат­ке­ві­ча 1980 го­да, хоць сам пісь­мен­нік там ма­ла га­ва­рыў — уся­го хві­лі­ны тры. Але яго пра­мо­ва бы­ла вель­мі эма­цый­ная, і мы ўклю­чы­лі гэ­ты ка­ва­ла­чак у свой фільм.

Асаб­лі­вая ўва­га ў філь­ме на­да­дзе­на Ра­га­чо­ву. Пра гэ­ты го­рад рэд­ка згад­ва­юць, ка­лі ка­жуць пра Ка­рат­ке­ві­ча. Між тым Ра­га­чоў для яго быў, як Бол­дзі­на для Пуш­кі­на або Ако­пы для Ку­па­лы. Там ён за­вяр­шыў ра­ман «Ка­ла­сы пад сяр­пом тва­ім», апо­весць «Ча­зе­нія». Там працякае тая ж рака, што і ў Ор­шы, і ў Кі­е­ве, — гарадах, дзе Ка­рат­ке­віч на­ра­дзіў­ся і ву­чыў­ся. Ён сам ка­заў, што «Дняп­ро ця­чэ праз маё сэр­ца».

— Да­рэ­чы, мая лю­боў да Ка­рат­ке­ві­ча па­ча­ла­ся ме­на­ві­та з «Ча­зе­ніі». Апо­весць тра­пі­ла­ся на во­чы ў мас­коў­скім ча­со­пі­се «Ма­ла­дая гвар­дыя», па-рус­ку. Сам я быў у той час школь­ні­кам. Гэ­тая гіс­то­рыя ка­хан­ня ўра­зі­ла, лег­ла на ду­шу, і да­лей не­маг­чы­ма бы­ло не шу­каць кніг Ка­рат­ке­ві­ча. У мя­не да гэ­та­га ча­су за­ха­ваў­ся пе­ра­плёт з пер­шых пуб­лі­ка­цый у ча­со­пі­се «Ма­ла­досць» апо­вес­ці «Чор­ны за­мак Аль­шан­скі». У са­вец­кі час кні­гі Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча бы­лі дэ­фі­цы­там.

У Кі­е­ве, да­рэ­чы, нам па­шчас­ці­ла за­пі­саць ін­тэр­в'ю з яго ад­на­курс­ні­цай і му­зай спа­да­ры­няй Сняж­ко. Яна рас­ка­за­ла, што ад­ной­чы быў вы­па­дак, ка­лі Ка­рат­ке­віч мог за­гі­нуць. Ён зай­шоў у трам­вай, але гро­шай на кві­ток не бы­ло. Кан­дук­тар­ка вы­са­дзі­ла яго. Ва­гон пай­шоў да­лей па кру­тых дняп­роў­скіх спус­ках і ўрэ­за­ўся ў сця­ну ней­ка­га ма­нас­ты­ра, мно­гія па­са­жы­ры за­гі­ну­лі... У фільм так­са­ма не ўвай­шоў фраг­мент пра тое, як яшчэ сту­дэн­там Ка­рат­ке­віч ез­дзіў на па­ха­ван­не Ста­лі­на. Ён ха­цеў стаць свед­кам гіс­та­рыч­най па­дзеі, та­му і па­ехаў у Маск­ву. Там тра­піў у ціс­ка­ні­ну, вы­цяг­ваў лю­дзей з на­тоў­пу... Пас­ля ўні­вер­сі­тэ­та Ула­дзі­мір па раз­мер­ка­ван­ні пра­ца­ваў у вёс­цы Ле­са­ві­чы Кі­еў­скай воб­лас­ці на­стаў­ні­кам рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры. Факт вя­до­мы. Але ў гэ­тай вёс­цы ні­хто з да­след­чы­каў бія­гра­фіі пісь­мен­ні­ка ні­ко­лі не бы­ваў. Я вы­ра­шыў, што мы аба­вяз­ко­ва ту­ды па­е­дзем. Ад­на­па­вяр­хо­вы цаг­ля­ны бу­ды­нак шко­лы па­мя­тае Ка­рат­ке­ві­ча да гэ­та­га ча­су. Што са­мае ці­ка­вае, мы знай­шлі ў вёс­цы вуч­няў пісь­мен­ні­ка. Ка­рат­ке­віч, уз­гад­ва­юць яны, вы­лу­чаў­ся як вы­клад­чык: ву­чыў іх ду­маць, і яго вель­мі лю­бі­лі. Адзін з яго вуч­няў сам ця­пер вы­кла­дае ў ін­сты­ту­це. Уяў­ля­е­це, ён і вер­шы Ка­рат­ке­ві­ча ве­дае на па­мяць.

[caption id="attachment_66442" align="alignnone" width="600"]31-34 З жон­кай Воль­гай і ўну­ка­мі Мэцью і Май­клам.[/caption]

— Ула­дзі­мір Ві­кенць­е­віч, вось вы мне па­да­ры­лі філь­мы пра Ко­ла­са і Ка­рат­ке­ві­ча, за што вя­лі­кі дзя­куй. Але ж дзе іх мож­на ўба­чыць на­шым чы­та­чам, якіх вы, ду­маю, за­інт­ры­га­ва­лі?

— На­ша кі­но не­да­ступ­нае для гле­да­ча ў той сту­пе­ні, як яно гэ­та­га за­слу­гоў­вае.Та­кая рэ­аль­насць і та­кі наш боль (уз­ды­хае). Шоу, се­ры­я­лы, бяс­кон­цыя «Зор­ныя цыр­кі» і «Зор­кі на лё­дзе», «стра­шыл­кі» пра па­ке­мо­наў і апо­ве­ды пра аса­біс­тае жыц­цё ра­сій­скіх «зо­рак» па-ра­ней­ша­му зай­ма­юць мес­ца аў­тар­скай да­ку­мен­та­ліс­ты­кі на эк­ра­нах тэ­ле­ві­за­раў... Штось­ці са з'яў­лен­нем но­ва­га ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» мя­ня­ец­ца ў леп­шы бок, дзя­куй Бо­гу.

«Не вар­та ба­яц­ца поз­ніх дзя­цей»

— Так, усе школь­ні­кі ве­да­юць, хто та­кі Якуб Ко­лас, але ка­лі ця­пер спы­таць у яко­га-не­будзь ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, які твор Ко­ла­са яму ха­це­ла­ся б пе­ра­чы­таць, той, хут­чэй за ўсё, ні­чо­га не ад­ка­жа. Вось ён, плён школь­най «аба­вя­за­лаў­кі» — ка­лі тэкст трэ­ба кроў з но­су пра­чы­таць ці вы­ву­чыць, але не зра­зу­мець ці па­лю­біць. Не­дзе я вы­чы­таў, коль­кі пом­ні­каў Та­ра­су Шаў­чэн­ку ва Укра­і­не. Ліч­ба прос­та аша­ла­мі­ла — 600 з не­чым. А коль­кі ў нас пом­ні­каў Ко­ла­су, Ка­рат­ке­ві­чу? Паль­цаў ад­ной ру­кі хо­піць. Дык вось я пе­ра­ка­на­ны, што не толь­кі філь­маў па­він­на быць шмат, але і больш пом­ні­каў трэба ста­віць сла­ву­тым бе­ла­ру­сам ды ва­зіць дзя­цей па гэ­тых мяс­ці­нах. Ка­лі пад­вя­дзеш да ма­ну­мен­та ды яшчэ пры гэ­тым зай­маль­на рас­ка­жаш, то аба­вяз­ко­ва ней­кі жы­вы след за­ста­нец­ца ў па­мя­ці. Але ад­ной шко­лы не­да­стат­ко­ва, шмат за­ле­жыць ад сям'і. Мае баць­кі бы­лі на­стаў­ні­ка­мі, ма­ці вы­кла­да­ла бе­ла­рус­кую мо­ву і лі­та­ра­ту­ру, баць­ка — рус­кую. Тым не менш у сям'і толь­кі па-бе­ла­рус­ку раз­маў­ля­лі. Та­му, пэў­на, я ўсё жыц­цё пры­свя­ціў Бе­ла­ру­сі. Філь­мы і кні­гі — усё пра род­ную кра­і­ну і толь­кі па-бе­ла­рус­ку. Бо, лі­чу, бе­ла­рус на чу­жой мо­ве на­ўрад ці што вар­тае змо­жа на­пі­саць...

Адзін час я пра­ца­ваў у «Бя­роз­цы» на­мес­ні­кам га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра. Не­як пе­рад Но­вым го­дам ма­ці Мі­ха­ся Южы­ка пры­нес­ла ў рэ­дак­цыю яго апа­вя­дан­не «Ка­ляд­ныя зор­кі»... Вель­мі на­іў­нае, пра хлоп­чы­ка, які ча­кае Но­вы год... Я тое апа­вя­дан­не па­пра­віў кры­ху. І яго на­дру­ка­ва­лі ў пе­рад­на­ва­год­нім ну­ма­ры. Толь­кі по­тым да­ве­даў­ся, што Мі­хась Южык з-за сва­ёй траў­мы ўжо даў­но не вы­хо­дзіць з до­му. По­тым ён зга­даў: «Па­мя­таю сваё здзіў­лен­не, ка­лі Ула­дзі­мір Ма­роз маё пер­шае, яшчэ не дас­ка­на­лае апа­вя­дан­не на­дру­ка­ваў пе­рад Ка­ля­да­мі». Гэ­та для яго быў най­леп­шы па­да­ру­нак на свя­та. Так, сам та­го не ўсве­дам­ля­ю­чы, я ака­заў­ся для юна­га твор­цы Дзе­дам Ма­ро­зам, які па­да­рыў яму пер­шую пуб­лі­ка­цыю на бе­ла­рус­кай мо­ве.

— Вы ўжо двой­чы дзед, але пры гэ­тым за­ста­я­це­ся вель­мі энер­гіч­ным. Ёсць ней­кі сак­рэт ма­ла­до­сці?

— Я зай­ма­ю­ся лю­бі­май спра­вай, а яшчэ... У мя­не трое дзя­цей. Роз­ні­ца па­між ма­лод­шым і ста­рэй­шым сы­нам 14 га­доў. У 1993 го­дзе, ка­лі мне бы­ло 40, а жон­цы 39, вы­ра­шы­лі ўзяць цар­коў­ны шлюб, па­вян­ча­лі­ся. А раз шлюб, дык трэ­ба і пра дзя­цей ду­маць (смя­ец­ца). Так з'я­віў­ся ма­лод­шы сын. Я сам са шмат­дзет­най сям'і. І мне заў­сё­ды ха­це­ла­ся, каб і ў мя­не бы­ла вя­лі­кая сям'я. Ка­лі пер­шы раз стаў дзе­дам, ма­лод­шы сын яшчэ ў шко­ле ву­чыў­ся. Та­му не вар­та ба­яц­ца поз­ніх дзя­цей, бо яны пад­аў­жа­юць ма­ла­досць. Мае ўну­кі жы­вуць у Фла­ры­дзе. Сын ву­чыў­ся ў Аме­ры­цы, дык ажа­ніў­ся з аме­ры­кан­кай. Ста­рэй­ша­га Мэцью я на­зы­ваю на бе­ла­рус­кі ка­пыл — Мац­ве­ем, ма­лод­ша­га Май­кла — Мі­ха­лам. З сы­нам я па тэ­ле­фо­не і пры су­стрэ­чы па-бе­ла­рус­ку раз­маў­ляю. Уну­кі — што адзін, што дру­гі, — вя­до­ма, чу­юць бе­ла­рус­кія слоў­цы і паў­та­ра­юць. Вось жы­лі б блі­жэй, ба­чы­лі­ся б час­цей, дык я іх хут­ка абе­ла­ру­сіў бы. А па­куль сам ву­чу анг­лій­скую мо­ву: трэ­ба ж з уну­ка­мі, ка­лі пад­рас­туць, кан­так­та­ваць не­як. Чы­таў не­дзе, што ка­лі ў ста­лыя га­ды па­чаць вы­ву­чаць за­меж­ную мо­ву, дык гэ­та да­па­ма­гае мозг за­хоў­ваць у доб­рым ста­не, пад­аў­жае жыц­цё.

Мой су­раз­моў­ца пры­знаў­ся, што з та­го ча­су, як на­ра­дзіў­ся пер­шы ўнук, сяб­рам SMS ды паш­тоў­кі пад­піс­вае: «Він­шую з Но­вым го­дам. Ула­дзі­мір, дзед Ма­роз». Ах­вот­на па­га­дзіў­ся на­пі­саць не­каль­кі цёп­лых слоў і ў ад­рас чы­та­чоў «Звяз­ды»... Пры­май­це, ша­ноў­ныя!

На­дзея ДРЫ­ЛА, фо­та Над­зеі БУ­ЖАН і з аса­біс­та­га ар­хі­ва Ула­дзі­мі­ра Ма­ро­за.

31-35

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».