Вы тут

Юзары і Маймуна: спадарожнікі «Часу»


Прад­стаў­ні­кі Бе­ла­ру­сі на «Еў­ра­ба­чан­ні-2015» не чы­та­юць вод­гу­каў пра ся­бе ў ін­тэр­нэ­це.

3-35

А так­са­ма не пла­ну­юць за­мя­няць кон­курс­ную пес­ню «Tіme», хі­ба толь­кі пад­ка­рэк­ту­юць аран­жы­роў­ку. Пра гэ­та спя­вак Юза­ры (Юрый На­ўроц­кі) і скры­пач­ка Май­му­на рас­ка­за­лі ўсім за­ці­каў­ле­ным пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі, што ад­бы­ла­ся на сай­це Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі.

Ар­тыс­ты па­ве­да­мі­лі, на­прык­лад, што па­ста­ноў­кай кон­курс­на­га ну­ма­ра ду­э­та зай­ма­ла­ся ха­рэо­граф Воль­га Шам­ро­ва, а кас­цю­мы, упры­го­жа­ныя не­звы­чай­ны­мі эле­мен­та­мі — шас­ця­рэнь­ка­мі ад га­дзін­ні­каў — пры­ду­ма­лі вя­до­мыя бе­ла­рус­кія ды­зай­нер­кі сёст­ры Пар­фя­но­віч. Пас­ля фі­на­лу на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру на «Еў­ра­ба­чан­не» прай­шло зу­сім ма­ла ча­су, та­му, на­ту­раль­на, пра тое, як зме­няц­ца сцэ­ніч­ныя воб­ра­зы вы­ка­наў­цаў, хто і як бу­дзе зды­маць для іх кліп і рас­пра­цоў­ваць про­ма-пра­дук­цыю, раз­ва­жаць за­ра­на. А вось сваю пес­ню Юза­ры і Май­му­на мя­няць на ін­шую дак­лад­на не пла­ну­юць. «Маг­чы­ма, зу­сім кры­ху ў аран­жы­роў­цы бу­дзе сты­ліс­тыч­ных да­дат­каў, — мяр­куе Юза­ры, — або кры­ху раз­бу­рым рытм, але ў лю­бым вы­пад­ку гэ­та не бу­дзе ней­кі да­бстэп». Да­рэ­чы, на­пі­са­ная спе­цы­яль­на для кон­кур­су кам­па­зі­цыя «Tіme», у якой уда­ла спа­лу­чы­лі­ся скрып­ка і го­лас, перш чым дай­сці да слу­ха­ча, пе­ра­раб­ля­ла­ся і да­пра­цоў­ва­ла­ся ўжо ча­ты­ры ра­зы!

Па­тлу­ма­чы­лі для ах­вот­ных пе­ра­мож­цы ад­бо­ру і свае «эк­за­тыч­ныя» ім­ёны. Скры­пач­цы Май­му­не яе імя да­ста­ла­ся ад рад­ні па лі­ніі баць­кі, які ро­дам з аф­ры­кан­скай рэс­пуб­лі­кі Ма­лі. Юза­ры ж прос­та спа­лу­чыў для свай­го сцэ­ніч­на­га псеў­да­ні­ма ўлас­нае імя — Юрый, і імя пра­дзе­да — Юзэф.

За­тое да­вя­ло­ся чар­го­вы раз да­ваць тлу­ма­чэн­ні ар­га­ні­за­та­рам бе­ла­рус­ка­га ад­бо­ру на­конт но­вай для нас, так зва­най «маль­тый­скай» сіс­тэ­мы га­ла­са­ван­ня жу­ры і гле­да­чоў. Мно­гія ду­ма­юць, што апош­няе сло­ва му­сіць быць усё ж за пуб­лі­кай, і лі­чаць не над­та спра­вяд­лі­вым, ка­лі ацэн­кі не­каль­кіх му­зыч­ных пра­фе­сі­я­на­лаў «пе­ра­важ­ва­юць» ты­ся­чы га­ла­соў аў­ды­то­рыі. «Я ўжо тлу­ма­чы­ла гэ­та ты­ся­чу ра­зоў, але не па­ля­ну­ю­ся ска­заць і ў ты­ся­ча пер­шы, — ад­ка­за­ла на прэ­тэн­зіі кі­раў­нік на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру Воль­га Шля­гер. — Што да­ты­чыц­ца Бе­ла­ру­сі, ка­лі га­вор­ка ідзе пра гля­дац­кае га­ла­са­ван­не (і гэ­та факт па­цвер­джа­ны), ідзе спа­бор­ніц­тва, хто больш апе­ра­тыў­на спра­ца­ваў ці хто змо­жа ар­га­ні­за­ваць гру­пу лю­дзей, ча­сам гэ­та не больш як 100-150 ча­ла­век, якія спраў­на пра­га­ла­су­юць з раз­да­дзе­ных ім сім-кар­так. Ча­сам гэ­тая пра­ца яшчэ і аплач­ва­ец­ца. І атрым­лі­ва­ец­ца не спа­бор­ніц­тва са­праўд­ных фа­на­таў і пры­хіль­ні­каў ар­тыс­таў, а спа­бор­ніц­тва ар­га­ні­за­та­раў, іх здоль­нас­цяў і фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цяў. Па­мя­таю, у мі­ну­лыя га­ды нас аб­ві­на­вач­ва­лі ў тым, што не­спра­вяд­лі­ва, ка­лі мы пры­ма­ем вы­нік груп га­ла­са­ван­ня за 50-пра­цэнт­ны. Як толь­кі мы змя­ні­лі пра­ві­лы, зноў не­ка­то­рым усё не так.

Да­рэ­чы, як пад­крэс­лі­лі ар­га­ні­за­та­ры на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру, з 15 удзель­ні­каў фі­на­лу, акра­мя прадзю­са­ра гур­та Mіlkі Аляк­санд­ра Ры­ба­ка, ні­хто не па­лі­чыў ся­бе па­крыў­джа­ным. «Усе ас­тат­нія па­дзя­ка­ва­лі і ста­ноў­ча аца­ні­лі тое, што ад­бы­ва­ла­ся. Гэ­та пры­ем­на», — ска­за­ла Воль­га Шля­гер.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та tvr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.