Вы тут

У першай сотні — два беларускія ўніверсітэты


Па вы­ні­ках но­ва­га рэй­тын­гу леп­шых уні­вер­сі­тэ­таў кра­ін Еў­ро­пы і Цэнт­раль­най Азіі, якія раз­ві­ва­юц­ца, БДУ ўвай­шоў у ТОП-50.

Но­вы рэй­тынг вя­до­ма­га бры­тан­ска­га QS за­сна­ва­ны на ана­лі­зе дзе­вя­ці кры­тэ­ры­яў: ака­дэ­міч­ная рэ­пу­та­цыя, рэ­пу­та­цыя ся­род пра­ца­даў­цаў, су­ад­но­сі­ны коль­кас­ці сту­дэн­таў да коль­кас­ці су­пра­цоў­ні­каў пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву, до­ля за­про­ша­ных вы­клад­чы­каў з ін­шых кра­ін, до­ля за­меж­ных сту­дэн­таў, до­ля су­пра­цоў­ні­каў з на­ву­ко­вай сту­пен­ню, эфек­тыў­насць ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў, коль­касць апуб­лі­ка­ва­ных ар­ты­ку­лаў на ад­на­го су­пра­цоў­ні­ка і час­та­та цы­та­ван­ня ар­ты­ку­лаў. Гэ­ты рэй­тынг ахоп­лі­вае 30 кра­ін: Ал­ба­нію, Ар­ме­нію, Азер­бай­джан, Бе­ла­русь, Бос­нію і Гер­ца­га­ві­ну, Бал­га­рыю, Хар­ва­тыю, Чэ­хію, Эс­то­нію, Венг­рыю, Гру­зію, Ка­зах­стан, Ко­са­ва, Кыр­гыз­скую Рэс­пуб­лі­ку, Літ­ву, Лат­вію, Ма­ке­до­нію, Мал­до­ву, Чар­на­го­рыю, Поль­шчу, Ру­мы­нію, Ра­сію, Сер­бію, Сла­ва­кію, Сла­ве­нію, Та­джы­кі­стан, Турк­ме­ні­стан, Тур­цыю, Уз­бе­кі­стан і Укра­і­ну.

Ся­род 368 уні­вер­сі­тэ­таў, чыя дзей­насць бы­ла пра­ана­лі­за­ва­на, БДУ за­няў 38-е мес­ца. А ўзна­ча­ліў рэй­тынг Мас­коў­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Ла­ма­но­са­ва. За ім раз­мяс­ціў­ся Кар­лаў уні­вер­сі­тэт (Чэ­хія), які па­дзя­ліў дру­гое мес­ца з Но­ва­сі­бір­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­там. Акра­мя Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та, у рэй­тын­гу прад­стаў­ле­на яшчэ ад­на бе­ла­рус­кая ўстанова  — Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны на­цы­я­наль­ны тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, які тра­піў у гру­пу ВНУ, што зай­ма­юць з 61-й па 70-ю па­зі­цыю.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.