Вы тут

Тэсціруем праблему


Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя за­цвер­дзі­лі па­ра­дак пра­вя­дзен­ня псі­ха­са­цы­яль­на­га ан­ке­та­ван­ня і ме­ды­цын­ска­га агля­ду ся­род школь­ні­каў, на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­таў на іх схіль­насць да ал­ка­го­лю, нар­ко­ты­каў і ін­шых псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў. Мяр­ку­ец­ца, што тэс­ці­ра­ван­не бу­дзе пра­во­дзіц­ца што­год і ахо­піць шко­лы, пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ныя, ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя і вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы. На­ву­чэн­цы да 14 га­доў бу­дуць тэс­ці­ра­вац­ца толь­кі пры на­яў­нас­ці зго­ды на тое іх баць­коў або за­кон­ных прад­стаў­ні­коў. Та­му пе­да­го­гі і ме­ды­кі спа­дзя­юц­ца на іх ра­зу­мен­не. Для за­ха­ван­ня аб'­ек­тыў­нас­ці на псі­ха­са­цы­яль­ным тэс­ці­ра­ван­ні бу­дуць пры­сут­ні­чаць прад­стаў­ні­кі пе­да­га­гіч­на­га ка­лек­ты­ву і баць­коў­ска­га ка­мі­тэ­та.

Тэс­ці­ра­ван­не да­зво­ліць вы­явіць гру­пы ры­зы­кі, а так­са­ма асоб, якія ўжо спа­жы­ва­юць роз­ныя псі­ха­ак­тыў­ныя рэ­чы­вы. Па вы­ні­ках тэс­ці­ра­ван­ня, ка­лі бу­дуць на тое пад­ста­вы, баць­кам мо­гуць пра­па­на­ваць звяр­нуц­ца ра­зам з дзі­цем у про­філь­ныя ўста­но­вы ахо­вы зда­роўя, дзе бу­дзе пра­во­дзіц­ца ўжо ме­ды­цын­скі агляд (нар­ка­ла­гіч­нае тэс­ці­ра­ван­не).

Акра­мя та­го, Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі, Мі­ніс­тэр­ствам ахо­вы зда­роўя і Мі­ніс­тэр­ствам унут­ра­ных спраў за­цвер­джа­ны комп­лекс ме­ра­пры­ем­стваў па па­пя­рэдж­ван­ні рас­паў­сюдж­ван­ня ал­ка­го­лю, нар­ка­тыч­ных і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў ся­род на­ву­чэн­скай мо­ла­дзі. Ён уклю­чае ў са­бе ме­ра­пры­ем­ствы пра­фі­лак­тыч­най на­кі­ра­ва­нас­ці. Лек­цыі і «круг­лыя ста­лы» аб шко­дзе спа­жы­ван­ня нар­ко­ты­каў бу­дуць пра­во­дзіць су­пра­цоў­ні­кі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў і ме­ды­кі.

Не сак­рэт, што ра­ней, ка­лі ва ўста­но­ве аду­ка­цыі вы­яў­ля­лі­ся фак­ты ўдзе­лу на­ву­чэн­цаў у пра­ва­па­ру­шэн­нях, пе­да­го­га маг­лі па­ка­раць. На­прык­лад, ка­лі пе­да­гог вы­яў­ляў факт спа­жы­ван­ня яго вуч­нем нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў або ал­ка­го­лю і па­чы­наў біць тры­во­гу, то мог па­зба­віц­ца за сваю піль­насць і не­абы­яка­васць прэ­міі (та­му што пса­ваў ста­ноў­чую ста­тыс­ты­ку). Маг­чы­ма, ця­пер пе­да­го­гі пе­ра­ста­нуць ба­яц­ца па­ка­ран­ня?

Між ін­шым, па на­зі­ран­нях ме­ды­каў, пер­шае спа­жы­ван­не псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў ад­бы­ва­ец­ца ўжо ў ся­рэд­нім школь­ным уз­рос­це — у 12—14 га­доў. Пе­ра­ход­ны ўзрост уво­гу­ле вель­мі не­бяс­печ­ны: яму ўлас­ці­выя эк­стрэ­маль­ныя па­во­дзі­ны, ка­лі дзе­ці экс­пе­ры­мен­ту­юць і кі­ру­юц­ца жа­дан­нем «быць як усе», бо не кож­ны ад­важ­ва­ец­ца ска­заць «не» сва­ім сяб­рам і ад­на­клас­ні­кам. Ёсць звест­кі, што ў не­ка­то­рых уста­но­вах аду­ка­цыі не­бяс­печ­ныя ку­рыль­ныя су­ме­сі спа­жы­ва­лі ад 90 да 100 пра­цэн­таў пад­лет­каў. Су­пра­цоў­ні­кі МУС да­во­лі час­та за­трым­лі­ва­юць ма­ла­дых лю­дзей у ста­не яў­на­га ап'я­нен­ня, з ня­ўпэў­не­най па­ход­кай і «шкля­ны­мі ва­чы­ма», ад­нак пры ме­ды­цын­скім агля­дзе ні ал­ка­го­лю, ні якіх-не­будзь ін­шых так­січ­ных рэ­чы­ваў у кры­ві не вы­яў­ля­ец­ца. Тым не менш на­ву­чэн­ская мо­ладзь усё час­цей трап­ляе ў кры­мі­наль­ную хро­ні­ку. І звя­за­на гэ­та як з па­ве­лі­чэн­нем коль­кас­ці пад­лет­ка­вых зла­чын­стваў у сфе­ры не­за­кон­на­га аба­ра­чэн­ня нар­ка­тыч­ных срод­каў, так і з ал­ка­га­лі­за­цы­яй мо­ла­дзі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.