Вы тут

Адукацыя... на экспарт


У Банг­ла­дэш ужо рых­ту­юць пля­цоў­ку для Бе­ла­рус­ка­га між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та

Сён­ня вы­шэй­шую аду­ка­цыю ў бе­ла­рус­кіх ВНУ атрым­лі­ва­юць 13,9 ты­ся­чы за­меж­ных гра­ма­дзян. У БДУ­ІР на­ву­ча­юц­ца 530 сту­дэн­таў і ма­гіст­ран­таў з роз­ных кра­ін све­ту. Але ў не­да­лё­кай бу­ду­чы­ні коль­касць ін­ша­зем­ных сту­дэн­таў, пад­рых­та­ва­ных бе­ла­рус­кі­мі вы­клад­чы­ка­мі, мо­жа знач­на ўзрас­ці. Ка­лі пра­ект па ства­рэн­ні Бе­ла­рус­ка­га між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ў Банг­ла­дэш бу­дзе рэа­лі­за­ва­ны, то ўжо ў 2016 го­дзе ўні­вер­сі­тэт пры­ме пер­шых 500 сту­дэн­таў, а да 2020 го­да ў ім бу­дуць на­ву­чац­ца ка­ля 20 ты­сяч ча­ла­век.

12_100229_1_84702

12_100229_1_84702

 

— Да­га­вор аб су­пра­цоў­ніц­тве па­між БДУ­ІР і кам­па­ні­яй Add-MoreServіces па ства­рэн­ні су­мес­на­га ўні­вер­сі­тэ­та быў пад­пі­са­ны пад­час на­ша­га ві­зі­ту ў Банг­ла­дэш во­сен­ню мі­ну­ла­га го­да, — рас­каз­вае рэк­тар БДУ­ІР Мі­ха­іл БА­ТУ­РА. — У ім, у пры­ват­нас­ці, пра­пі­са­ны асноў­ныя па­ла­жэн­ні па рэа­лі­за­цыі су­мес­на­га пра­ек­та і за­фік­са­ва­ны пункт аб не­аб­ход­нас­ці рас­пра­цоў­кі біз­нес-пла­на да мая 2015 го­да. Пла­ну­ец­ца, што ў маі гэ­та­га го­да дэ­ле­га­цыя з Банг­ла­дэш на­ве­дае БДУ­ІР, і пры ста­ноў­чым вы­ра­шэн­ні ўсіх пы­тан­няў рас­пач­нец­ца бу­даў­ніц­тва сту­дэнц­ка­га га­рад­ка.

Пад­час пе­ра­моў бы­лі вы­зна­ча­ны аба­вяз­кі двух ба­коў: парт­нё­ры з Банг­ла­дэш па­він­ны за­бяс­пе­чыць атры­ман­не лі­цэн­зіі на аду­ка­цый­ную дзей­насць, па­бу­да­ваць уні­вер­сі­тэц­кі кам­пус і аб­ста­ля­ваць ву­чэб­ныя кар­пу­сы су­час­най тэх­ніч­най і ву­чэб­на-ла­ба­ра­тор­най ба­зай. Пер­шую част­ку кам­пу­са (ву­чэб­на-ла­ба­ра­тор­ныя кар­пу­сы, ін­тэр­нат для сту­дэн­таў, спар­тыў­ныя збу­да­ван­ні і гас­ці­ні­цу для бе­ла­рус­кіх вы­клад­чы­каў) пла­ну­ец­ца ад­крыць ужо ў чэр­ве­ні 2016 го­да. Гэ­та ўсё вы­ма­гае сур'­ёз­ных фі­нан­са­вых вы­дат­каў. Але і за­да­чы, якія ста­яць пе­рад бе­ла­рус­кім бо­кам, прос­ты­мі не на­за­веш.

Да чэр­ве­ня 2016 го­да нам трэ­ба пад­рых­та­ваць вы­клад­чыц­кі кор­пус і ар­га­ні­за­ваць на­ву­чан­не сту­дэн­таў па пя­ці спе­цы­яль­нас­цях з поў­ным ву­чэб­на-ме­та­дыч­ным за­бес­пя­чэн­нем на­ву­чаль­на­га пра­цэ­су на анг­лій­скай мо­ве, пры­чым як на па­пя­ро­вых, так і на элект­рон­ных нось­бі­тах. Не­аб­ход­на за­бяс­пе­чыць вы­кла­дан­не па воч­най і дыс­тан­цый­най фор­мах на­ву­чан­ня, атэс­та­цыю і вы­да­чу дып­ло­маў.

Між ін­шым, Мі­ха­іл Ба­ту­ра ўпэў­не­ны, што яны з гэ­тай за­да­чай спра­вяц­ца, бо пер­шай ВНУ ў кра­і­не, якая рас­па­ча­ла пад­рых­тоў­ку за­меж­ных гра­ма­дзян на анг­лій­скай мо­ве, стаў ме­на­ві­та Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі. У 2009 го­дзе быў ажыц­цёў­ле­ны на­бор на пер­шую сту­пень на­ву­чан­ня, а за­тым і ў анг­ла­моў­ную ма­гіст­ра­ту­ру.

Але, па сло­вах Мі­ха­і­ла Ба­ту­ры, вы­клад­чы­каў, якія сва­бод­на раз­маў­ля­юць на анг­лій­скай мо­ве, знач­на больш, чым вы­клад­чы­каў, га­то­вых на анг­лій­скай мо­ве вы­кла­даць, асаб­лі­ва тэх­ніч­ныя дыс­цып­лі­ны. І гэ­та адзін з га­лоў­ных фак­та­раў, які стрым­лі­вае да­лей­шае па­шы­рэн­не аб'­ёмаў і на­прам­каў пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй на анг­лій­скай мо­ве. Ме­на­ві­та та­му кі­раў­ніц­тва БДУ­ІР не­ад­ной­чы вы­сту­па­ла з іні­цы­я­ты­вай аб ства­рэн­ні рэс­пуб­лі­кан­скай ба­зы спе­цы­я­ліс­таў, га­то­вых ар­га­ні­зоў­ваць на­ву­чаль­ны пра­цэс на анг­лій­скай мо­ве. У Банг­ла­дэш ра­бо­та бу­дзе рас­па­чы­нац­ца з тых спе­цы­яль­нас­цяў, па якіх у БДУ­ІР ужо вя­дзец­ца анг­ла­моў­нае на­ву­чан­не. Праў­да, да­вя­дзец­ца пад­бі­раць вы­клад­чы­каў, га­то­вых пра­ца­ваць вах­та­вым ме­та­дам.

Але БДУ­ІР — не адзі­ная ВНУ, якая бу­дзе ўдзель­ні­чаць у ства­рэн­ні між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та на тэ­ры­то­рыі Банг­ла­дэш. Да пра­ек­та да­лу­чыц­ца так­са­ма Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэх­на­ла­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт. Акра­мя та­го, прад­стаў­ні­кі Add-MoreServіces ха­це­лі б ад­крыць яшчэ і ме­ды­цын­скі фа­куль­тэт. Та­му Бе­ла­рус­ка­му дзяр­жаў­на­му ме­ды­цын­ска­му ўні­вер­сі­тэ­ту так­са­ма па­сту­пі­ла пра­па­но­ва да­лу­чыц­ца да перс­пек­тыў­най спра­вы.

Да­рэ­чы, экс­парт­ныя перс­пек­ты­вы, што ад­кры­ва­юц­ца пе­рад бе­ла­ру­са­мі ў Банг­ла­дэш, вы­гля­да­юць вель­мі за­ман­лі­ва. На 160 міль­ё­наў на­сель­ніц­тва тут уся­го 20 пры­ват­ных уні­вер­сі­тэ­таў і 9 дзяр­жаў­ных ка­ле­джаў. У 2015 го­дзе коль­касць вы­пуск­ні­коў ся­рэд­ніх на­ву­чаль­ных уста­ноў — па­тэн­цы­яль­ных абі­ту­ры­ен­таў ВНУ — скла­дзе 1 млн 253 ты­ся­чы. Для па­раў­на­ння: у Бе­ла­ру­сі ча­ка­ец­ца толь­кі 57 ты­сяч вы­пуск­ні­коў. А цэ­ны на на­ву­чан­не ў мяс­цо­вых ВНУ знач­на вы­шэй­шыя, чым у бе­ла­рус­кіх: ад 7 да 20 ты­сяч до­ла­раў.

Та­кім чы­нам, пра­ект па ства­рэн­ні ў Банг­ла­дэш Бе­ла­рус­ка­га між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та мае ве­лі­зар­ныя перс­пек­ты­вы не толь­кі для БДУ­ІР, але і для ін­шых уні­вер­сі­тэ­таў на­шай кра­і­ны...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».