Вы тут

Купіце бацькам апавяшчальнік


Ме­на­ві­та пра­фі­лак­тыч­ныя ме­ры да­па­ма­га­юць па­пя­рэдж­ваць тра­ге­дыі на па­жа­рах

На па­ся­джэн­ні прэ­зі­ды­у­ма Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў аб­мяр­коў­ва­лі пы­тан­не пра­фі­лак­ты­кі па­жа­раў. Ад­па­вед­ная пра­ца ў цэ­лым па воб­лас­ці пры­зна­на зда­валь­ня­ю­чай. А до­свед Шу­мі­лін­ска­га ра­ё­на ад­зна­ча­ны як ста­ноў­чы. І ўсё та­му, што тут эфек­тыў­на дзей­ні­ча­юць на­зі­раль­ныя ка­мі­сіі і ін­шыя суб'­ек­ты пра­фі­лак­ты­кі. Вя­до­ма ж, ана­ла­гіч­ная пра­ца пра­во­дзіц­ца і ў ін­шых ра­ё­нах Ві­цеб­шчы­ны, і ў цэ­лым па кра­і­не. Та­ды ча­му вы­лу­чы­лі Шу­мі­лін­шчы­ну?

Стар­шы­ня ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іры­на НО­ВІ­КА­ВА сак­рэт пос­пе­ху тлу­ма­чыць доб­ра ад­ла­джа­ным уза­е­ма­дзе­ян­нем.

— Пра­фі­лак­тыч­ная пра­ца ў нас пра­во­дзіц­ца комп­лекс­на. Па­вер­це, які­мі б пра­фе­сі­я­на­ла­мі ні бы­лі па­жар­ныя, яны ад­ны не да­бі­лі­ся б пос­пе­хаў. З гэ­тым згод­ны і кі­раў­ні­кі па­жар­на­га ве­дам­ства. Ство­ра­ныя ў свой час на­зі­раль­ныя ка­мі­сіі, ка­лі іх пра­цу ар­га­ні­за­ваць пра­віль­на, вель­мі даб­ра мо­гуць зай­мац­ца пра­фі­лак­ты­кай. У на­шым ра­ё­не та­кіх 9. Рас­пра­ца­ва­ны і агуль­ны рэ­естр па­за­штат­ных па­жар­ных ін­спек­та­раў ра­ё­на з кан­крэт­ным за­ма­ца­ван­нем іх за ву­лі­ца­мі, на­се­ле­ны­мі пунк­та­мі… У пра­фі­лак­тыч­най пра­цы ра­зам з па­жар­ны­мі бя­руць удзел су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі, сель­скіх вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў, уста­ноў ахо­вы зда­роўя, аду­ка­цыі, энер­га­на­гля­ду, га­за­вай служ­бы. Пра­цу­юць і ка­мі­сія па спра­вах не­паў­на­лет­ніх, тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва, а так­са­ма дэ­пу­та­ты, ста­рэй­шы­ны, са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі, паш­таль­ё­ны… Та­кім чы­нам, на­зі­раль­ныя ка­мі­сіі на спра­ве да­юць маг­чы­масць аб'­яд­наць на­ма­ган­ні суб'­ек­таў пра­фі­лак­ты­кі і гра­мад­скас­ці ў вы­ра­шэн­ні праб­ле­мы бяс­пе­кі, — рас­па­вя­дае яна.

Што­год пра­во­дзіц­ца на­ву­чан­не чле­наў на­зі­раль­ных ка­мі­сій і па­за­штат­ных па­жар­ных ін­спек­та­раў ва ўсіх сель­са­ве­тах Шу­мі­лін­ска­га ра­ё­на. Кож­на­му ўру­ча­ец­ца па­кет да­ку­мен­таў, якія рэг­ла­мен­ту­юць пра­вя­дзен­не пра­фі­лак­тыч­най ра­бо­ты ў жы­лым сек­та­ры. Усім па­за­штат­ным па­жар­ным ін­спек­та­рам і чле­нам на­зі­раль­ных ка­мі­сій па за­кан­чэн­ні на­ву­чан­ня вы­да­юць ад­па­вед­ныя па­свед­чан­ні.

Вя­до­ма, што па­жар­ны апа­вя­шчаль­нік з амаль што стап­ра­цэнт­най ве­ра­год­нас­цю мо­жа вы­ра­та­ваць жыц­цё лю­дзей.

— Яшчэ ў па­за­мі­ну­лым го­дзе бы­ла за­вер­ша­на пра­ца па ўста­ноў­цы апа­вя­шчаль­ні­каў шмат­дзет­ным і адзі­но­кім гра­ма­дзя­нам, і больш за 1200 пры­бо­раў уста­на­ві­лі пен­сі­я­не­рам, якія адзі­но­ка пра­жы­ва­юць, — рас­ка­заў на­чаль­нік Шу­мі­лін­ска­га ра­ён­на­га ад­дзе­ла па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Анд­рэй СА­СНО­ВІЧ.

Па­вод­ле яго слоў, толь­кі за пер­шыя 10 ме­ся­цаў мі­ну­ла­га го­да быў да­сле­да­ва­ны стан ка­ля 7 ты­сяч да­моў і ква­тэр — гэ­та ка­ля 94% ад усіх (у той час як у цэ­лым па воб­лас­ці да­сле­да­ва­лі за той жа пе­ры­яд 63%). Ма­тэ­ры­я­лы пра­фі­лак­тыч­най пра­цы па вы­ні­ках аб­сле­да­ван­ня дэ­та­лё­ва ана­лі­зу­юц­ца. І ад­каз­ным асо­бам на­кі­роў­ва­ец­ца ад­па­вед­ная ін­фар­ма­цыя.

У ра­ё­не доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ва­ла ся­бе і та­кая прак­ты­ка: блан­кі-прад­пі­сан­ні, рэ­ка­мен­да­цыі ўру­ча­юц­ца гра­ма­дзя­ні­ну, які мае па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў па­жар­най бяс­пе­кі. Склад­ва­юц­ца пра­та­ко­лы да­ру­чэн­няў па лік­ві­да­цыі вы­яў­ле­ных не­да­хо­паў па­жар­най бяс­пе­кі з кан­крэт­ны­мі вы­ка­наў­ца­мі і тэр­мі­на­мі. Ад­праў­ля­юц­ца ліс­ты дзе­цям пен­сі­я­не­раў, каб яны да­па­ма­г­лі баць­кам ад­ра­ман­та­ваць печ­ку, элект­рыч­ную пра­вод­ку, ку­піць апа­вя­шчаль­ні­кі. У на­быц­ці апош­ніх аказ­ва­юць да­па­мо­гу і ар­га­ні­за­цыі, з якіх гра­ма­дзя­не пай­шлі на за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак.

Вя­до­ма, што час­та ва ўзнік­нен­ні па­жа­раў ві­на­ва­ты лю­дзі, якія зло­ўжы­ва­юць спірт­ным. Та­кім спа­кой­на піць не да­юць. І сло­ва­мі пе­ра­вы­хоў­ва­юць, і штра­фу­юць. За ама­та­ра­мі вы­піць, якія ма­юць не­паў­на­лет­ніх дзя­цей, за­ма­цоў­ва­юць ад­каз­ных.

— На­ла­дзі­лі што­дзён­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не на­шых ста­рэй­шын з мі­лі­цы­яй, па­жар­най служ­бай. Пер­шыя па­ве­дам­ля­юць пра тое, што ў ней­кім до­ме зноў гу­лян­ка. Ама­та­раў «рас­сла­біц­ца» ча­ка­юць роз­ныя ме­ры пе­ра­вы­ха­ван­ня, у тым лі­ку ка­дзі­ра­ван­не, на­кі­ра­ван­не ў ля­чэб­на-пра­цоў­ны пра­фі­лак­то­рый і ін­шыя, — ка­жа Іры­на Но­ві­ка­ва.

Ад­нак п'ян­ства за­ста­ец­ца ад­ной з асноў­ных пры­чын па­жа­раў. Па ві­не не­цвя­ро­зых асоб ад­бы­ва­ец­ца што­год у ся­рэд­нім 30% і больш па­жа­раў. Вель­мі хо­чац­ца, каб за­ха­ва­ла­ся тэн­дэн­цыя мі­ну­ла­га го­да, ка­лі гэ­ты па­каз­чык зні­зіў­ся да 13,6%.

— Эфек­тыў­насць пра­цы па па­пя­рэ­джан­ні па­жа­раў бу­дзе за­ўваж­ная толь­кі там, дзе ра­зам пра­цу­юць усе, і ў тым вы­пад­ку, ка­лі ёсць зра­зу­ме­лы для ўсіх ме­ха­нізм пра­фі­лак­ты­кі і за­ці­каў­ле­ныя ў пра­фі­лак­тыч­най ра­бо­це кад­ры, — пад­крэс­лі­ла на­пры­кан­цы на­шай раз­мо­вы стар­шы­ня ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Шу­мі­лін­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.