Вы тут

Мы самі ствараем будучыню!


Ува­га, аў­та­ры!

З сён­няш­ня­га ну­ма­ра «Чыр­вон­ка. Чыр­во­ная зме­на» па­чы­нае дру­ка­ваць «про­бы пя­ра» юных і ма­ла­дых ня­штат­ных твор­цаў, да­сла­ныя на твор­чы кон­курс «Я — ма­ла­ды. І мне не ўсё роў­на!», які быў аб­ве­шча­ны на­па­чат­ку но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да. Звяр­та­ем ува­гу тых аў­та­раў, што яшчэ толь­кі рых­ту­юц­ца ад­пра­віць на ад­рас рэ­дак­цыі свае пра­цы, на не­аб­ход­насць за­ха­ван­ня яго ўмоў. Пад­ра­бяз­на з імі мож­на па­зна­ё­міц­ца ў ну­ма­рах «Чыр­вон­кі. Чыр­во­най зме­ны» ад 25 ве­рас­ня і 5 ліс­та­па­да мі­ну­ла­га го­да, а так­са­ма на сай­це га­зе­ты «Звяз­да». Жа­да­ем усім твор­чых пос­пе­хаў!

Вось ужо не­каль­кі тыд­няў мая ад­на­клас­ні­ца рых­туе пе­рад­вы­бар­чую пра­гра­му і пра­мо­ву, з якой бу­дзе вы­сту­паць на па­ся­джэн­ні пар­ла­мен­та. «Не мо­жа быць!» — ска­жа­це вы. Мо­жа! Два га­ды та­му Ма­ла­дзеч­на да­лу­чыў­ся да іні­цы­я­ты­вы ЮНІ­СЕФ «Го­рад, дру­жа­люб­ны да дзя­цей», і ця­пер у ім ство­ра­ны дзі­ця­чы пар­ла­мент, у састаў яко­га ўва­хо­дзяць 15 са­мых ак­тыў­ных і іні­цы­я­тыў­ных прад­стаў­ні­коў ад кож­най уста­но­вы аду­ка­цыі.

15-21

—Я вель­мі шчас­лі­вая, што аказа­ла­ся ў па­трэб­ны час у па­трэб­ным мес­цы, та­му што стаць част­кай гэ­тай ак­тыў­най і друж­най ка­ман­ды — вя­лі­кі пос­пех, — ка­жа стар­шы­ня пар­ла­мен­та Алі­на Пшо­нік, ву­ча­ні­ца СШ №9. — Я шмат атрым­лі­ваю ад на­шых за­ня­ткаў: ста­ла больш ак­тыў­най, ка­му­ні­ка­бель­най, роз­на­ба­ко­ва раз­ві­ва­ю­ся.

Юна­кі і дзяў­ча­ты са­мі ства­ра­юць і рэа­лі­зу­юць роз­ныя пра­ек­ты, пра­вод­зяць май­стар-кла­сы, ак­цыі, трэ­нін­гі і флэш­мо­бы. Чле­ны ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та па­ды­ма­юць тыя праб­ле­мы, якія з'яў­ля­юц­ца, на іх дум­ку, най­больш важ­ны­мі для раз­віц­ця го­ра­да і па­ляп­шэн­ня жыц­ця пад­лет­каў у ім: ад­сут­насць ве­ла­сі­пед­ных да­ро­жак і пар­ко­вак, не­да­хоп скве­раў для ад­па­чын­ку, дзі­ця­чых пля­цо­вак, ма­ла­дзёж­ных ка­вяр­няў і шмат ча­го ін­ша­га.

—Ад­чу­ваць ся­бе ка­рыс­ным для ін­шых — вель­мі пры­ем­на, бо гэ­та, без­умоў­на, на­паў­няе ап­ты­міз­мам, ра­дас­цю і жа­дан­нем пра­ца­ваць да­лей, — лі­чыць ву­ча­ні­ца СШ №11 Па­лі­на Шоць. — Пры­ем­на ўсве­дам­ляць, што з на­шым мер­ка­ван­нем лі­чац­ца. Тым больш, ка­лі за пля­чы­ма ўжо не­каль­кі за­вер­ша­ных пра­ек­таў, та­кіх як «Ля­чэб­ная ма­гія» і «Аду­ка­цыя ў га­лі­не пра­воў ча­ла­ве­ка».

На­прык­лад, рэа­лі­зу­ю­чы пра­ект «Ля­чэб­ная ма­гія», юна­кі і дзяў­ча­ты пра­вя­лі цыкл за­ня­ткаў для дзя­цей з асаб­лі­вас­ця­мі псі­ха­фі­зіч­на­га раз­віц­ця. Зда­ва­ла­ся б, прос­тыя фо­ку­сы, але мы да­па­маг­лі да­сяг­нуць бач­ных вы­ні­каў: па­леп­шыць дроб­ную ма­то­ры­ку рук і «на­поў­ніц­ца» ўпэў­не­нас­цю ў са­бе.

Ле­тась з гэ­тым пра­ек­там ак­ты­віс­ты ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та па­бы­ва­лі ў На­цы­я­наль­ным аду­ка­цый­на-азда­раў­лен­чым цэнт­ры «Зуб­ра­ня», пра­вя­лі там на­ву­чаль­ны се­мі­нар для ра­вес­ні­каў. У кан­цы сту­дзе­ня дзе­вяць прад­стаў­ні­коў на­ша­га пар­ла­мен­та зноў вы­пра­вяц­ца ту­ды, каб пры­няць удзел у аду­ка­цый­най зме­не «Роў­ны на­ву­чае роў­на­га».

—Мне вель­мі па­да­ба­юц­ца та­кія па­езд­кі. У іх заў­сё­ды су­стра­ка­еш шмат ці­ка­вых лю­дзей і за­во­дзіш сяб­роў з роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі. Атрым­лі­ва­ец­ца так, што іні­цы­я­ты­ва ЮНІ­СЕФ «Го­рад, дру­жа­люб­ны да дзя­цей» зблі­жае і аб'­яд­ноў­вае нас, як быц­цам мы ад­на вя­лі­кая сям'я, — дзе­ліц­ца сва­і­мі па­чуц­ця­мі на­ву­чэн­ка гім­на­зіі-ка­ле­джа мас­тац­тваў Па­лі­на Ку­хар­чык, якая, да­рэ­чы, бы­ла дэ­ле­га­там На­цы­я­наль­на­га дзі­ця­ча­га фо­ру­му «Дзе­ці Бе­ла­ру­сі за моц­ную і квіт­не­ю­чую Бе­ла­русь».

15-22

Юныя пар­ла­мен­та­рыі ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­юць у рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­сах і кан­фе­рэн­цы­ях. На рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс ма­ла­дзёж­ных са­цы­яль­ных пра­ек­таў «На­шы спра­вы род­на­му го­ра­ду!» яны прад­ста­ві­лі пра­ект «Пра­ва­вы эру­дыт», які быў ад­зна­ча­ны дып­ло­мам трэ­цяй сту­пе­ні. А ў дру­гім ад­кры­тым кон­кур­се да­след­чых і пра­ект­ных ра­бот «ЮНЕС­КА: Аду­ка­цыя. На­ву­ка. Куль­ту­ра» Юлія Апя­цё­нак з СШ №8 і Ка­ця­ры­на Свір­ская з СШ №4 уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­мам дру­гой сту­пе­ні за рас­пра­цоў­ку трэ­нін­гаў па пра­вах дзі­ця­ці і кан­флік­та­ло­гіі.

—Су­час­ная мо­ладзь вель­мі раз­ві­тая, крэ­а­тыў­ная і, я ска­за­ла б, ра­зум­ная не па га­дах. Яна вель­мі сур'­ёз­на ад­но­сіц­ца да па­стаў­ле­ных пе­рад ёю мэт і за­дач, уз­ва­жа­на і ўзгод­не­на пры­мае ра­шэн­ні. Ад­чу­ва­ец­ца за­ці­каў­ле­насць, а гэ­та, вя­до­ма ж, пры­но­сіць свае вы­ні­кі. Тут хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі раз­ві­ва­юц­ца не толь­кі ра­зу­мо­ва, але і ма­раль­на. Так­са­ма ў ка­лек­ты­ве яны пра­хо­дзяць пра­цэс са­цы­я­лі­за­цыі і ста­наў­лен­ня ўлас­най асо­бы, — лі­чыць кі­раў­нік ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та Ма­ла­дзеч­на Ва­лян­ці­на Са­ен­ка.

Дзі­ця­чы пар­ла­мент — ад­на з маг­чы­мас­цяў, якія да­рос­лыя мо­гуць даць дзе­цям для ста­наў­лен­ня іх як асоб, для раз­віц­ця іх лі­дар­скіх якас­цяў і вы­ба­ру бу­ду­чай пра­фе­сіі. Пры­ма­ю­чы ўдзел у па­ся­джэн­нях ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та, мы ста­но­вім­ся ак­тыў­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі гра­мад­ска­га жыц­ця го­ра­да і кра­і­ны ў цэ­лым. Бо мы ма­ла­дыя, і нам не ўсё роў­на!

Ксе­нія Ра­гель,
ву­ча­ні­ца 11 кла­са
гім­на­зіі №6 г. Ма­ла­дзеч­на.

Фо­та аў­та­ра.

Пра аў­та­ра

Ксе­нія ўжо дру­гі год за­пар удзель­ні­чае ў твор­чым кон­кур­се «Чыр­во­нкі. Чыр­во­най зме­ны». Та­ды яе ра­бо­ту апуб­лі­ка­ва­лі і, як пры­зна­ец­ца са­ма дзяў­чы­на, яна з не­цяр­пен­нем ча­ка­ла аб­вя­шчэн­ня но­вай тэ­мы.

—Для мя­не гэ­та вель­мі важ­на, та­му што я пла­ную па­сту­паць у Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ, — ка­жа 16‑га­до­вая аў­та­рка. Па сло­вах дзяў­чы­ны, гэ­тая пра­фе­сія ёй вель­мі па­да­ба­ец­ца. З дзя­цін­ства яна ве­да­ла, што па­він­на пі­саць, неш­та рас­каз­ваць ін­шым.

Ка­лі га­ва­рыць пра школь­ную пра­гра­му, Ксе­ніі па­да­ба­ец­ца Хэ­мін­гу­эй. Па-за ёю дзяў­чы­на за­хап­ля­ец­ца тэ­о­ры­я­мі Ша­пен­гаў­э­ра, а яшчэ чы­тае Рэ­да Брэд­бе­ры. Так­са­ма зай­ма­ец­ца ёгай, на­вед­вае гур­ток жур­на­ліс­ты­кі пры цэнт­ры дзі­ця­чай твор­час­ці, ро­біць паш­тоў­кі ў сты­лі скрап­бу­кінг і лю­біць су­стра­кац­ца з ці­ка­вы­мі людзь­мі. Дэ­віз па жыц­ці: «Ні­ко­лі не зда­вай­ся, усё атры­ма­ец­ца!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».