Вы тут

«Дар» умее прыносіць радасць іншым


Лі­за­ве­та МАЙ­СЯ­Ё­НАК,
сту
­дэнт­ка пер­ша­га кур­са
Бе
­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та фі­зіч­най куль­ту­ры:

У сце­нах на­шай на­ву­чаль­най уста­но­вы ад­быў­ся кан­цэрт-прэ­зен­та­цыя «Імк­нен­не да гар­мо­ніі», га­лоў­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі яко­га ста­лі вы­ха­ван­цы шко­лы тан­ца «Дар» з са­цы­яль­най уста­но­вы «Ін­ва­цэнтр» ар­га­ні­за­цыі «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў» і тэ­ат­ра-сту­дыі «Ман­да­рын». Гле­дзя­чы на бліс­ку­чыя вы­ступ­лен­ні гас­цей, ні­як нель­га бы­ло на­зваць гэ­тых сме­лых, моц­ных ду­хам тан­цо­раў людзь­мі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі!

У ліку ін­шых га­на­ро­вых на­вед­ні­каў свя­та бы­ла і Ган­на Вік­та­раў­на Гар­ча­ко­ва — чэм­пі­ён­ка све­ту па спар­тыў­ных тан­цах на ка­ляс­ках, май­стар спор­ту між­на­род­на­га кла­са, якая так­са­ма вы­сту­пі­ла ў той дзень. Ган­на Вік­та­раў­на з'яў­ля­ец­ца мас­тац­кім кі­раў­ні­ком шко­лы тан­ца «Дар». «На­ша Анеч­ка!» — з цеп­лы­нёй звяр­та­лі­ся да яе ка­ле­гі. І са­праў­ды, гэ­ты ча­ла­век поў­ны ап­ты­міз­му і жыц­ця­люб­ства, яко­му мож­на толь­кі па-доб­ра­му па­зайз­дрос­ціць. Ме­на­ві­та яна да­лу­чы­ла мно­гіх лю­дзей у ін­ва­лід­ных ка­ляс­ках да цу­доў­на­га све­ту тан­ца. Ад­на з вы­ха­ва­нак шко­лы Але­ся Алях­но­віч рас­па­вя­ла та­кую гіс­то­рыю. Тан­ца­мі дзяў­чы­на зай­ма­ец­ца вось ужо больш за паў­го­да, і ўсё — дзя­ку­ю­чы зна­ём­ству з Ган­най Вік­та­раў­най. Для Але­сі тан­цы — гэ­та спо­саб са­ма­вы­ра­жэн­ня. «Я ха­чу стаць трэ­не­рам, пра­ца­ваць з дзець­мі, на­ву­чыць іх тан­цам. Гэ­та, хут­чэй, не ма­ра, а мэ­та ў жыц­ці», — пры­зна­ла­ся дзяў­чы­на.

…Не бы­ло ні­ко­га, ка­го б не за­кра­ну­лі вы­ступ­лен­ні тан­цо­раў. Боль­шасць з іх ра­да­ва­лі гле­да­чоў не­ад­на­ра­зо­ва, пе­ра­апра­на­ючы­ся ў рас­кош­ныя кас­цю­мы. Ад­нак ні­я­кія блёст­кі на іх не маг­лі на­ват па­раў­на­цца з бляс­кам у ва­чах і эн­ту­зі­яз­мам вы­сту­поў­цаў. Яны па­да­ры­лі гле­да­чам усмеш­кі, слё­зы ра­дас­ці, а так­са­ма пры­му­сі­лі над ней­кі­мі рэ­ча­мі за­ду­мац­ца. Тан­цо­ры яшчэ раз па­цвер­дзі­лі, што тое, чым яны зай­ма­юц­ца, пры­но­сіць за­да­валь­нен­не і ра­дасць не толь­кі ім са­мім, але і ін­шым лю­дзям.

Ліст чы­таў Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».