Вы тут

Куды вучань — туды і грошы


Экс­пе­ры­мен­там па ўка­ра­нен­ні ва ўста­но­вах аду­ка­цыі нар­ма­тыў­на­га фі­нан­са­ван­ня бу­дуць ахоп­ле­ны ўсеўста­но­вы агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі го­ра­да Ба­ра­на­ві­чы: 5 гім­на­зій, 1 лі­цэй і 15 ся­рэд­ніх школ.

На­га­да­ем, што на­пры­кан­цы го­да ўрад пры­няў ра­шэн­не за­пус­ціць пі­лот­ны пра­ект, на­кі­ра­ва­ны на ўдас­ка­на­лен­не ме­ха­ніз­маў бюд­жэт­на­га фі­нан­са­ван­ня ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі. У рам­ках экс­пе­ры­мен­та аб'­ёмы фі­нан­са­ван­ня, што на­кі­роў­ва­юц­ца на на­ву­чан­не і вы­ха­ван­не, бу­дуць «пры­вя­за­ны» да коль­кас­ці на­ву­чэн­цаў.

На на­ра­дзе, якая прай­шла ў Ба­ра­на­ві­чах, бы­лі аб­мер­ка­ва­ны ар­га­ні­за­цый­на-кі­раў­ніц­кія і фі­нан­са­ва-эка­на­міч­ныя ас­пек­ты рэа­лі­за­цыі пі­лот­на­га пра­ек­та. Но­вы ме­ха­нізм пра­ду­гледж­вае фар­мі­ра­ван­не бюд­жэ­ту ўста­но­вы на пад­ста­ве ся­рэд­не­га­да­вых па­каз­чы­каў коль­кас­ці на­ву­чэн­цаў роз­ных ка­тэ­го­рый (па сту­пе­нях на­ву­чан­ня, коль­кас­ці дзя­цей з асаб­лі­вас­ця­мі псі­ха­фі­зіч­на­га раз­віц­ця і коль­кас­ці вуч­няў, якія на­вед­ва­юць гру­пы па­доў­жа­на­га дня), нар­ма­ты­ву бюд­жэт­най за­бяс­пе­ча­нас­ці вы­дат­каў і ка­рэк­ту­ю­чых ка­э­фі­цы­ен­таў. Нар­ма­тыў бюд­жэт­най за­бяс­пе­ча­нас­ці вы­дат­каў на ад­на­го вуч­ня ў 2015 го­дзе скла­дае Вr11 млн 807 тыс. 600 і ад­люст­роў­вае аб'­ём вы­дат­каў на на­ву­чан­не ад­на­го вуч­ня ся­рэд­няй шко­лы на ІІ сту­пе­ні агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Для ас­тат­ніх ка­тэ­го­рый на­ву­чэн­цаў сфар­мі­ра­ва­на сіс­тэ­ма з вась­мі ка­рэк­ту­ю­чых ка­э­фі­цы­ен­таў, якія бу­дуць пры­мя­няц­ца да ба­за­ва­га нар­ма­ты­ву.

На на­ра­дзе так­са­ма бы­лі раз­гле­джа­ны пы­тан­ні рэа­лі­за­цыі экс­пе­ры­мен­та па апра­ба­цыі га­лі­но­вай сіс­тэ­мы апла­ты пра­цы пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў. У Ба­ра­на­ві­чах у гэ­тым экс­пе­ры­мен­це ўдзель­ні­ча­юць 5 уста­ноў аду­ка­цыі (гім­на­зія №5, ся­рэд­нія шко­лы №№7, 14, 19, 20).

Ча­ка­ец­ца, што ў вы­ні­ку бу­дзе ство­ра­на зда­ро­вая кан­ку­рэн­цыя па­між уста­но­ва­мі аду­ка­цыі за кож­на­га вуч­ня, што па­він­на ад­біц­ца і на якас­ці іх на­ву­чан­ня. Чым больш на­ву­чэн­цаў вы­бе­ра кан­крэт­ную ўста­но­ву аду­ка­цыі, тым боль­шым бу­дзе і аб'­ём яе фі­нан­са­ван­ня.

Мяр­ку­ец­ца, што но­вы ме­ха­нізм да­зво­ліць за­бяс­пе­чыць праз­рыс­ты і спра­вяд­лі­вы ме­ха­нізм фі­нан­са­ван­ня ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі і ра­цы­я­наль­нае вы­ка­ры­стан­не бюд­жэт­ных срод­каў. Па­леп­шыц­ца праг­на­за­ван­не раз­віц­ця рэ­гі­я­наль­ных сіс­тэм аду­ка­цыі. Па­вы­сіц­ца і кі­раў­ніц­кая са­ма­стой­насць: у пры­ват­нас­ці, кі­раў­ні­кам уста­ноў аду­ка­цыі бу­дзе да­дзе­на пра­ва са­ма­стой­на фар­мі­ра­ваць штат­ны рас­клад у ме­жах вы­дзе­ле­ных срод­каў і ап­ты­мі­за­ваць штат­ную коль­касць, а срод­кі, што вы­зва­ля­юц­ца, на­кі­роў­ваць на сты­му­ля­ван­не ра­бот­ні­каў і пры­няц­це па­вы­шаль­ных ка­э­фі­цы­ен­таў да та­рыф­ных ста­вак (акла­даў) ра­бот­ні­каў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».