Вы тут

Бібліятэку «зарадзіць» сонца...


Пер­шыя энер­га­эфек­тыў­ныя кро­кі зроб­ле­ны ўжо ў трох ра­ё­нах

У «чы­тал­ку» біб­лі­я­тэ­кі Мар'­і­на­гор­ска­га до­ма куль­ту­ры ця­пер мож­на сме­ла ва­дзіць эк­скур­сіі: на да­ху ва ўсю пра­цу­юць тры со­неч­ныя па­нэ­лі агуль­най ма­гут­нас­цю ў 750 Вт, ад якіх сіл­ку­юц­ца энер­гі­яй кам­п'ю­та­ры. А яшчэ тут з'я­ві­лі­ся тры нэт­то­пы — поў­на­функ­цы­я­наль­ныя «скры­ні», якія за­мя­ні­лі ста­рыя гру­васт­кія сіс­тэм­ныя бло­кі. Яны спа­жы­ва­юць энер­гіі ледзь не ў 10 ра­зоў менш за звы­чай­ныя «сіс­тэм­ні­кі». Тры та­кія пры­ла­ды атры­ма­ла і Мар'­і­на­гор­ская гім­на­зія. Ця­пер жы­ха­ры Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на змо­гуць на свае во­чы ўпэў­ніц­ца, як пра­цу­юць но­выя тэх­на­ло­гіі.

15-42

Та­кім па­ка­заль­ным чы­нам у Мар'­і­най Гор­цы су­пра­цоў­ні­кі Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў пад­вя­лі вы­ні­кі пра­ек­та «Пра­соў­ван­не энер­га­збе­ра­галь­ных тэх­на­ло­гій і ад­наў­ляль­ных кры­ніц энер­гіі на мяс­цо­вым уз­роў­ні», пра­ца над якім вя­ла­ся з 2012 го­да. Ён вы­кон­ваў­ся пры пад­трым­цы між­на­род­най сет­кі ўстой­лі­вай энер­ге­ты­кі «ІNFORSE-Europe», Энер­ге­тыч­на­га агенц­тва рэ­гі­ё­на Ско­нэ пры фі­нан­са­вай пад­трым­цы Еў­ра­са­ю­за і Швед­ска­га агенц­тва між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не раз­віц­ця SІDA.

— Мы пра­па­на­ва­лі мяс­цо­вым ад­мі­ніст­ра­цы­ям і за­ці­каў­ле­най гра­мад­скас­ці па­ду­маць пра энер­га­эфек­тыў­насць на 10 га­доў на­пе­рад, — па­тлу­ма­чыў ідэю пра­ек­та су­пра­цоў­нік ЦЭР, ка­ар­ды­на­тар энер­ге­тыч­най кам­па­ніі Дзміт­рый БУ­РОН­КІН.

Так, па­вод­ле еў­ра­пей­скай стра­тэ­гіі «20-20-20», да 2020 го­да агуль­ныя энер­га­за­тра­ты ў кра­і­нах ЕС па­він­ны ска­ра­ціц­ца на 20%, до­ля энер­гіі ад ад­наў­ляль­ных кры­ніц му­сіць вы­рас­ці да 20%, а ўзро­вень вы­кі­даў вуг­ля­кіс­ла­га га­зу ў ат­мас­фе­ру так­са­ма па­ві­нен ска­ра­ціц­ца на 20%. Ад­нак, каб да­сяг­нуць па­стаў­ле­ных ліч­баў, дзей­ні­чаць трэ­ба ўжо сён­ня.

На­га­да­ем, пра­ект ажыц­цяў­ляў­ся ў трох экс­пе­ры­мен­таль­ных рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі, вы­бра­ных на кон­курс­най асно­ве — Брас­лаў­скім, Шчу­чын­скім і Пу­ха­віц­кім. Спе­цы­я­ліс­ты Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў су­мес­на з ін­жы­не­ра­мі кам­па­ніі «ЭНЭ­КА» пра­ана­лі­за­ва­лі ўзро­вень спа­жы­ван­ня энер­гіі, ад­зна­чы­лі іс­ну­ю­чыя праб­ле­мы і знай­шлі па­тэн­цы­я­лы для раз­віц­ця акрэс­ле­ных тэ­ры­то­рый. У вы­ні­ку для іх бы­лі рас­пра­ца­ва­ны доў­га­тэр­мі­но­выя пла­ны энер­га­эфек­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў, раз­лі­ча­ныя да 2020 го­да. Так­са­ма бы­ла пра­ве­дзе­на вя­лі­кая ін­фар­ма­цый­ная пра­ца з на­сель­ніц­твам.

Ме­ра­пры­ем­ствы, за­кла­дзе­ныя ў пла­нах, са­мі ад­мі­ніст­ра­цыі лі­чаць перс­пек­тыў­ны­мі — ка­му, як не ім, ве­даць аб праб­ле­мах сва­іх рэ­гі­ё­наў. На­прык­лад, у пу­ха­віц­кай стра­тэ­гіі за­кла­дзе­на бу­даў­ніц­тва бія­га­за­ва­га комп­лек­су на ачы­шчаль­ных збу­да­ван­нях, уста­ноў­ка вод­ных ге­лія­на­гра­валь­ні­каў для фель­чар­скіх пунк­таў. Нэт­то­пы для гім­на­зіі і біб­лі­я­тэ­кі і со­неч­ныя па­нэ­лі — гэ­та толь­кі пер­шыя кро­кі. Яны му­сяць па­ка­заць, што эка­но­міць энер­гію са­праў­ды мож­на не толь­кі на сло­вах. А лю­дзі пе­ра­ка­на­юц­ца, што но­выя тэх­на­ло­гіі пра­цу­юць.

Ці­ка­выя і дзейс­ныя ме­ра­пры­ем­ствы пра­ве­дзе­ны і ў ін­шых рэ­гі­ё­нах. На га­лоў­най ву­лі­цы Шчу­чы­на за­ме­не­на ву­ліч­нае асвят­лен­не: тут з'я­ві­ла­ся дзе­сяць ліх­та­роў са све­та­ды­ёд­ны­мі лям­пач­ка­мі (да­рэ­чы, бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці), агуль­ным кош­там ка­ля 50 міль­ё­наў руб­лёў. У Брас­ла­ве на бу­дын­ку Дзі­ця­чай спар­тыў­най шко­лы ўста­на­ві­лі со­неч­ны ка­лек­тар: у рэ­гі­ё­не вя­лі­кая праб­ле­ма з га­ра­чым во­да­за­бес­пя­чэн­нем. Ва­ду тут пры­вык­лі на­гра­ваць элект­рыч­нас­цю.

— Мы імк­нём­ся не толь­кі за­бяс­пе­чыць энер­га­эфек­тыў­насць, а даць лю­дзям кам­форт, не на­но­ся­чы шко­ды на­ва­кол­лю, — ад­зна­чыў Дзміт­рый Бу­рон­кін.

Пра­ект скон­чыў­ся, але на ру­ках у ад­мі­ніст­ра­цый трох рэ­гі­ё­наў за­ста­лі­ся рас­пра­ца­ва­ныя біз­нес-пла­ны. Ця­пер мяс­цо­выя ўла­ды зой­муц­ца по­шу­кам ін­вес­ты­цый для ажыц­цяў­лен­ня ін­шых энер­га­эфек­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

У сваю чар­гу, ЦЭР бу­дзе да­па­ма­гаць рэ­гі­ё­нам у кан­суль­та­ван­ні і ін­фар­ма­ван­ні, пра­цяг­не пра­цу над ства­рэн­нем «зя­лё­на­га імі­джу» ін­шых кут­коў Бе­ла­ру­сі.

— Мы ба­чым за­ці­каў­ле­насць з бо­ку мяс­цо­вай ула­ды і на­сель­ніц­тва, та­му нам ці­ка­ва пра­цяг­ваць су­пра­цоў­ніц­тва з рэ­гі­ё­на­мі, — пад­су­ма­ваў спе­цы­я­ліст. — Бу­дзем ста­рац­ца шу­каць ін­вес­та­раў для рэа­лі­за­цыі ін­шых ме­ра­пры­ем­стваў.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».