Вы тут

У «Зорны», юбілейны, паход...


З 27 па 30 сту­дзе­ня прой­дзе 50-ты «Зор­ны па­ход» сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў БДПУ па мес­цах ба­я­вой і пра­цоў­най сла­вы бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, пры­све­ча­ны 70-год­дзю Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не.

Най­леп­шыя сту­дэн­ты пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ў скла­дзе 6 ін­тэр­на­цы­я­наль­ных звод­ных атра­даў (150 сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў) прой­дуць па тэ­ры­то­рыі Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, Глы­боц­ка­га ра­ё­на Ві­цеб­скай воб­лас­ці, Смар­гон­ска­га і Ашмян­ска­га ра­ё­наў Гро­дзен­скай воб­лас­ці, Жо­дзін­ска­га і Са­лі­гор­ска­га ра­ё­наў Мін­скай воб­лас­ці. Да «Зор­на­га па­хо­ду» да­лу­чац­ца так­са­ма 12 сту­дэн­таў Мас­коў­ска­га га­рад­ско­га пе­да­га­гіч­на­га ін­сты­ту­та і сту­дэн­ты з Турк­ме­ні­ста­на, Ка­зах­ста­на і Кі­тая.

Пад­час па­хо­ду сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі су­стрэ­нуц­ца з ве­тэ­ра­на­мі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ака­жуць ім шэф­скую да­па­мо­гу, па­кла­дуць квет­кі да пом­ні­каў сал­да­там, што за­гі­ну­лі ў га­ды вай­ны, вы­сту­пяць з кан­цэр­та­мі ў шко­лах ра­ё­наў, пра­вя­дуць праф­ары­ен­та­цый­ныя су­стрэ­чы са стар­ша­клас­ні­ка­мі, ар­га­ні­зу­юць май­стар-кла­сы і спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы.

Ідэя пра­вя­дзен­ня «Зор­ных па­хо­даў» на­ра­дзі­ла­ся ў 1966 го­дзе, ка­лі сту­дэн­ты Мінск­ага пе­да­га­гіч­на­га ін­сты­ту­та (так на­зы­ваў­ся БДПУ імя Мак­сі­ма Тан­ка да 1993 го­да) узя­лі ўдзел ва Усе­са­юз­ным па­хо­дзе мо­ла­дзі па мес­цах рэ­ва­лю­цый­най, ба­я­вой і пра­цоў­най сла­вы са­вец­ка­га на­ро­да. Стар­та­ва­лі атра­ды ў роз­ных на­се­ле­ных пунк­тах, а фі­ні­ша­ва­лі ад­на­ча­со­ва ў ад­ным мес­цы. Схе­ма та­ко­га марш­ру­ту на кар­це па фор­ме па­доб­ная да зор­кі, ад­сюль і наз­ва па­хо­ду «Зор­ны».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.