Вы тут

Ой, ты, зімачка-зіма!..


Дня­мі ў вя­лі­кай кан­цэрт­най за­ле Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі з вя­лі­кім пос­пе­хам ад­быў­ся кан­цэрт-спек­такль Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га за­слу­жа­на­га ха­рэа­гра­фіч­на­га ан­самб­ля «Ха­рош­кі».

22-21

Ча­му кан­цэрт-спек­такль? Та­му што па­пу­ляр­ны ў нашай краіне ка­лек­тыў ства­рае на сцэ­не са­мыя са­праўд­ныя ма­лень­кія ба­ле­ты і цэ­лыя спек­так­лі. Іх ге­роі-пер­са­на­жы атрым­лі­ва­юць дэ­та­лё­ва рас­пра­ца­ва­ныя ха­рэа­гра­фіч­ныя пар­тыі, му­зыч­ныя тэ­мы, ары­гі­наль­ныя кас­цю­мы. А ўсё дзей­ства ў цэ­лым — за­вер­ша­ную дра­ма­тур­гію з ад­па­вед­ным сцэ­наг­ра­фіч­ным ра­шэн­нем.

Яр­кім па­цвяр­джэн­нем та­му стаў і ня­даў­ні кан­цэрт пад наз­ваю «Зі­мач­ка». Па­чаў­ся ён ва­каль­на-ха­рэа­гра­фіч­най кам­па­зі­цы­яй «Ка­ля­да». Срод­ка­мі на­род­на-сцэ­ніч­на­га тан­ца ка­ла­рыт­на пе­ра­да­юц­ца ўсе ад­мет­ныя мо­ман­ты гэ­та­га яск­ра­ва­га зі­мо­ва­га свя­та. Тут і «цы­ган­ка», і «ка­за», і «ча­ла­век са звяздою». Раз­горт­ва­ец­ца жар­тоў­нае свя­точ­нае шэс­це, пад­час яко­га, па даў­няй тра­ды­цыі, спя­ва­юць, тан­цу­юць, зы­чаць гас­па­да­рам шчас­ця і даб­ра­бы­ту.

Па-свой­му ад­зна­ча­юць свя­та ў пан­скім па­ла­цы (та­нец «Ка­ля­ды ў ма­ёнт­ку»). Спе­шча­ная, кап­рыз­ная па­ні па­тра­буе ад па­ка­ё­вак ці­шы­ні і ўмошч­ва­ец­ца ў мяк­кае крэс­ла, каб па­дра­маць, ад­нак вя­сё­лыя, га­рэз­лі­выя гуль­ні ма­ла­дых урэш­це за­хоп­лі­ва­юць і яе. Ну­мар па­стаў­ле­ны з глы­бо­кім до­сці­пам і мяк­кім гу­ма­рам.

Вя­до­ма ж, зі­ма ў вёс­цы — не толь­кі ад­па­чы­нак, гуль­ні ды за­ба­вы. Гэ­та яшчэ і час кар­пат­лі­вай пра­цы, на­род­най твор­час­ці. Пра гэ­та апа­вя­дае та­нец «Крос­ны» — та­нец, рытм яко­га на­гад­вае ра­бо­ту крос­наў — ста­ра­даў­ня­га ткац­ка­га стан­ка. А плас­ты­ка тан­цо­раў вы­дат­на пе­рад­ае ба­га­ты ўзор тра­ды­цый­на­га бе­ла­рус­ка­га ткац­тва.

На­ступ­ны та­нец — «Ку­жа­лёк» — ру­хае дзе­ян­не кан­цэр­та-спек­так­ля да­лей. Мы ба­чым дзяў­чат, якія тры­ма­юць у ру­ках су­воі вы­тка­на­га ку­жа­лю. Ка­лі па­чы­на­ла­ся ад­лі­га, па­лат­но рас­сці­ла­лі на сне­зе, тап­та­лі яго, мя­лі, бі­лі, каб яно ста­ла мяк­кім ды бя­лют­кім, як снег. Гле­да­чы за­ча­ра­ва­ны тым, з якой за­мі­ла­ва­нас­цю і паэ­тыч­нас­цю пе­ра­да­юць ар­тыс­ты ан­самб­ля ўсе эта­пы гэ­тай, зда­ва­ла­ся б, бу­дзён­най ся­лян­скай пра­цы...

Кан­цэрт «Ха­ро­шак», як і заў­сё­ды, скон­чыў­ся ава­цы­я­мі ў за­ле. У гэ­тым, вя­до­ма, га­лоў­ная за­слу­га мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка ан­самб­ля, на­род­най ар­тыст­кі Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат­кі Дзяр­жаў­най прэ­міі рэс­пуб­лі­кі Ва­лян­ці­ны Га­я­вой. Аба­пі­ра­ю­чы­ся на глы­бо­кія тра­ды­цыі на­род­на-сцэ­ніч­на­га тан­ца і сва­бод­на ва­ло­да­ю­чы мо­вай су­час­най ха­рэа­гра­фіі, яна ства­рае яр­кія, маш­таб­ныя, жыц­це­сцвяр­джаль­ныя ха­рэа­гра­фіч­ныя па­лот­ны. Лі­та­раль­на кож­ны ну­мар — гэ­та са­праўд­ны сцэ­ніч­ны шэ­дэўр, у асно­ве яко­га спа­лу­чэн­не дас­ка­на­лай ха­рэа­гра­фіч­най тэх­ні­кі, ад­мет­на­га на­цы­я­наль­на­га ка­ла­ры­ту і вы­со­ка­га май­стэр­ства ар­тыс­таў ан­самб­ля.

Пос­пе­ху кан­цэр­та, не­су­мнен­на, са­дзей­ні­ча­лі ары­гі­наль­ныя, без­да­кор­ныя му­зыч­ныя апра­цоў­кі і аран­жы­роў­кі Ула­дзі­мі­ра Гінь­ко, а так­са­ма са­ма­быт­ныя кас­цю­мы, ство­ра­ныя мас­та­ка­мі Аляк­се­ем Га­я­вым і Юры­ем Піс­ку­ном.

Зі­но­вій ПРЫ­ГО­ДЗІЧ

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?