Вы тут

Давос як люстэрка сусветных праблем


45-ы Су­свет­ны эка­на­міч­ны фо­рум, які стар­та­ваў 21 сту­дзе­ня ў Да­во­се, тра­ды­цый­на ары­ен­та­ва­ны на аб­мер­ка­ван­не та­го, як уз­ру­шэн­ні мі­ну­ла­га го­да ада­б'юц­ца на су­свет­най эка­но­мі­цы гэ­та­га, у спро­бе за­ры­ен­та­ваць удзель­ні­каў на вы­гад­ныя стра­тэ­гіі па­во­дзін. У да­вос­кім фо­ру­ме, як у люс­тэр­ку, ад­люст­роў­ва­юц­ца ўсе су­свет­ныя праб­ле­мы апош­ніх ме­ся­цаў і пра­ецы­ру­юц­ца кон­ту­ры но­вых маг­чы­мых праб­лем. Сё­лет­ні фо­рум не стаў вы­клю­чэн­нем.

У дак­ла­дзе аб гла­баль­ных ры­зы­ках 2015 го­да, які вый­шаў за ты­дзень да су­стрэ­чы ў Да­во­се, ана­лі­ты­кі па­пя­рэдж­ва­лі пра рост ры­зы­кі ад­ра­зу ў не­каль­кіх га­лі­нах. Ся­род іх да­мі­ну­юць ры­зы­кі між­дзяр­жаў­ных кан­флік­таў, зда­рэн­ні з-за эк­стрэ­маль­ных умоў на­двор'я, ры­зы­ка не­пла­це­жаз­доль­нас­ці дзяр­жаў, у тым лі­ку ў вы­гля­дзе кры­зі­саў або поў­на­га кра­ху дзяр­жаў­нас­ці, праб­ле­мы з бес­пра­цоў­ем або ня­поў­най пра­цоў­най за­ня­тас­цю, пры­род­ныя ка­та­стро­фы, ня­здоль­насць адап­та­вац­ца да змен на­двор'я, кры­зі­сы з-за не­да­хо­пу ва­ды, кра­дзя­жы ін­тэ­ле­кту­аль­най улас­нас­ці і кі­бе­ра­та­кі.

Не да­дае ап­ты­міз­му і боль­шасць вы­яў­ле­ных ана­лі­ты­ка­мі трэн­даў: ста­рэн­не на­сель­ніц­тва, зме­на на­двор'я, дэ­гра­да­цыя эка­ла­гіч­на­га ася­род­дзя, уз­рас­тан­не на­цы­я­на­ліс­тыч­ных на­стро­яў, па­ля­ры­за­цыя гра­мад­стваў і ня­роў­на­сць да­хо­даў, рос­т хра­ніч­ных за­хвор­ван­няў, аслаб­лен­не між­на­род­на­га кі­ра­ван­ня.

Но­выя тэ­мы для аб­мер­ка­ван­ня ўдзель­ні­кам фо­ру­му пад­кі­нуў і сту­дзень — ад­ной з асноў­ных ста­ла рэз­кае аслаб­лен­не кур­су еў­ра да ін­шых ва­лют з-за па­гро­зы вы­ха­ду Грэ­цыі з еў­ра­зо­ны пас­ля пар­ла­менц­кіх вы­ба­раў 25 сту­дзе­ня. Па­вод­ле не­ка­то­рых пра­гно­заў, да ўла­ды па вы­ні­ках грэ­час­кіх вы­ба­раў мо­жа прый­сці га­лоў­ная апа­зі­цый­ная сі­ла — ле­вая пар­тыя «ΣYPІZA (CІPІЗА)».

Яе прад­стаў­ні­кі зра­бі­лі да­во­лі шмат рэз­кіх за­яў, у тым лі­ку пра тое, што ў вы­пад­ку, ка­лі крэ­ды­то­ры ад­мо­вяц­ца спі­саць част­ку даў­гоў Грэ­цыі, яна мо­жа вый­сці з еў­ра­зо­ны. І па­коль­кі еў­ра, як і ін­шыя ва­лю­ты, лю­біць ці­шы­ню больш, чым скан­да­лы, яго курс імк­лі­ва зні­зіў­ся. Пры аб­мер­ка­ван­ні гэ­тай тэ­мы ў Да­во­се зна­чэн­не ма­юць як па­лі­тыч­ныя ры­зы­кі, што па­гра­жа­юць еў­ра­зо­не, так і па­тэн­цый­ныя бо­ну­сы для яе ад зні­жэн­ня кур­су еў­ра да до­ла­ра. На­прык­лад, пры ўсіх ад­моў­ных на­ступ­ствах ад маг­чы­ма­га вы­ха­ду Грэ­цыі, ніз­кі курс еў­ра да до­ла­ра вель­мі вы­гад­ны для па­тэн­цы­я­лу рос­ту экс­пар­ту та­ва­раў з Еў­ра­са­ю­за на знеш­нія рын­кі, дзе яны ста­нуць тан­ней, чым ра­ней, абы­хо­дзіц­ца спа­жыў­цам. Па­вя­лі­чыц­ца і ма­ты­ва­цыя за­меж­ных ту­рыс­таў да на­вед­ван­ня кра­ін Еў­ра­са­ю­за, што так­са­ма вы­гад­на ЕС.

З вя­лі­кіх і важ­ных тэм, якія ста­лі знач­ны­мі пунк­та­мі па­рад­ку дня за­га­дзя, ака­заў­ся стан ра­сій­скай эка­но­мі­кі і перс­пек­ты­вы яе вы­ха­ду з кры­зі­су. Вя­до­ма ж, удзель­ні­кі фо­ру­му на­ўрад ці згод­ны са сцвяр­джэн­нем аме­ры­кан­ска­га прэ­зі­дэн­та, якое пра­гу­ча­ла 20 сту­дзе­ня, што эка­но­мі­ка Ра­сіі «ра­за­рва­на на шмат­кі», але вы­ступ­лен­няў афі­цый­ных прад­стаў­ні­коў ра­сій­ска­га ўра­да і дыс­ку­сій з на­го­ды перс­пек­тыў пе­ра­адо­лен­ня ра­сій­скіх праб­лем удзель­ні­кі фо­ру­му ча­ка­лі з ці­ка­вас­цю. Ві­цэ-прэм'­ер Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Ар­кадзь Двар­ко­віч за­пэў­ніў удзель­ні­каў фо­ру­му, што ў кра­і­ны ёсць ін­стру­мен­ты для ста­бі­лі­за­цыі эка­но­мі­кі, уклю­ча­ю­чы ска­ра­чэн­не не­па­трэб­ных вы­дат­каў. Кі­раў­нік ВТБ Анд­рэй Кос­цін пры­знаў, што 2015 год мо­жа стаць са­мым цяж­кім для Ра­сіі, у су­вя­зі з чым за­клі­каў да струк­тур­ных рэ­фор­маў, каб у 2016 го­дзе ад па­дзен­ня вяр­нуц­ца да рос­ту.

Тэ­май, цес­на звя­за­най з ра­сій­скім кры­зі­сам, ста­ла пы­тан­не цэн на наф­ту ў 2015 го­дзе. Удзель­ні­кі фо­ру­му за­ка­на­мер­на не прый­шлі да кан­сэн­су­су па ча­ка­ных цэ­нах на наф­ту, у су­вя­зі з тым, што ў экс­перт­ным ася­род­дзі ня­ма дак­лад­на­га ра­зу­мен­ня та­го, якія пры­чы­ны за­кла­дзе­ны ў та­кім імк­лі­вым па­дзен­ні ца­ны ў 2014 го­дзе. Але боль­шасць удзель­ні­каў фо­ру­му, што пра­хо­дзіў у цэнт­ры Еў­ро­пы, не вы­каз­ва­лі ней­ка­га пе­сі­міз­му з-за маг­чы­мас­ці доў­га­га за­ха­ван­ня ніз­кіх цэн на наф­ту, па­коль­кі пе­ра­важ­най боль­шас­ці еў­ра­пей­скіх кра­ін ніз­кія цэ­ны на энер­га­рэ­сур­сы вель­мі вы­гад­ныя. Пры за­ха­ван­ні ў доў­гай перс­пек­ты­ве яны ста­нуць важ­ным фак­та­рам за­ах­воч­ван­ня раз­віц­ця еў­ра­пей­скіх эка­но­мік, якія да та­го ж па­ку­ту­юць ад не­аб­ход­нас­ці ім­пар­ту да­ра­гой наф­ты ў вя­лі­кай коль­кас­ці. У прын­цы­пе, праз­мер­на да­ра­гая наф­та ня­вы­гад­ная і са­мой Ра­сіі, па­коль­кі ад­цяг­вае ад най­важ­ней­шай за­да­чы ма­дэр­ні­за­цыі і ды­вер­сі­фі­ка­цыі ра­сій­скай эка­но­мі­кі.

Знач­ны ін­та­рэс удзель­ні­кі фо­ру­му ад­чу­ва­лі і да та­го, як на гла­баль­ную эка­но­мі­ку ў 2015 го­дзе бу­дзе ўплы­ваць Кі­тай. Гэ­та­му спры­яў і той факт, што ўпер­шы­ню за шэсць га­доў ме­ра­пры­ем­ства на­ве­даў прэм'­ер-мі­ністр Кі­тая. Пры­знаў­шы, што Кі­тай больш не за­ці­каў­ле­ны ў вы­со­кіх тэм­пах рос­ту, якія мо­гуць дэ­ста­бі­лі­за­ваць кра­і­ну, Лі Кэ­цян су­па­ко­іў удзель­ні­каў тым, што і асаб­лі­вых праб­лем у кі­тай­скай эка­но­мі­цы не ча­ка­ец­ца. Бу­дуць у кра­і­не так­са­ма па-ра­ней­ша­му ві­тац­ца і за­меж­ныя ін­вес­ты­цыі.

Укра­ін­ская тэ­ма­ты­ка не маг­ла не вы­ліц­ца ў тра­ды­цый­ныя па­лі­тыч­ныя аб­ві­на­вач­ван­ні прэ­зі­дэн­та Укра­і­ны ў ад­рас Ра­сіі. Што ж да ста­ну і перс­пек­тыў укра­ін­скай эка­но­мі­кі, то ўдзель­ні­каў больш за­ці­ка­віў факт су­стрэ­чы ўкра­ін­ска­га прэ­зі­дэн­та з кі­раў­ні­ком МВФ з мэ­тай за­про­су да­дат­ко­ва­га фі­нан­са­ван­ня.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?