Вы тут

Футбольная зіма—2015: чым жывуць нашы каманды ў гэтыя дні?


Пе­ра­езд Фі­лі­пен­кі ў Іс­па­нію, но­вы гу­лец збор­най Чар­на­го­рыі ў скла­дзе мінск­ага «Ды­на­ма» і мал­даў­скі ві­ток у кар'­е­ры Ула­дзі­мі­ра Жу­раў­ля. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» пра­ана­лі­за­ваў ак­тыў­насць ай­чын­ных ка­ман­даў на транс­фер­ным рын­ку.

28-21

БА­ТЭ згу­ляе з «Зе­ні­там»

Ба­ры­саў­ска­му БА­ТЭ на­ле­жаць па­куль са­мыя знач­ныя зі­мо­выя фут­боль­ныя на­ві­ны. На­па­чат­ку сту­дзе­ня ста­ла вя­до­ма, што аба­рон­ца Ягор Фі­лі­пен­ка на 2,5 го­да пад­пі­саў кант­ракт з іс­пан­скай «Ма­ла­гай». Яшчэ пе­рад но­вым го­дам ба­ры­саў­ча­не па­спе­лі пад­пі­саць кант­ракт з бы­лым паў­аба­рон­цам са­лі­гор­ска­га «Шах­цё­ра» Аляк­се­ем Ры­а­сам, а пас­ля — з Мак­сі­мам Жаў­нер­чы­кам, які вяр­нуў­ся на ра­дзі­му з крас­на­дар­скай «Ку­ба­ні». А зу­сім ня­даў­на чэм­пі­ён пра­вяр­нуў вель­мі доб­рую здзел­ку. У род­ную ка­ман­ду вяр­та­ец­ца Ігар Ста­се­віч, леп­шы фут­ба­ліст мі­ну­ла­га пер­шын­ства кра­і­ны. Мно­гія ча­ка­лі, што ён пра­цяг­не гу­ляць за мін­скае «Ды­на­ма», але фут­ба­ліст вы­ра­шыў іна­чай. Нех­та са ста­ліч­ных ба­лель­шчы­каў на­ват па­спеў па­крыў­дзіц­ца на Ста­се­ві­ча. Маў­ляў, пра­мя­няў ад­на­го флаг­ма­на на дру­го­га з-за гро­шай. На гэ­та Ста­се­віч ад­ка­заў, што фі­нан­сы на пе­ра­ход не паў­плы­ва­лі, і ў Ба­ры­са­ве ён бу­дзе за­раб­ляць на­ват менш, чым мог у «Ды­на­ма». Усё ж та­кі трэ­ба ра­зу­мець: у БА­ТЭ прай­шла са­мая па­спя­хо­вая част­ка кар'­е­ры фут­ба­ліс­та. Ра­зам з ба­ры­саў­ча­на­мі Ігар 5 ра­зоў за­ва­ёў­ваў «зо­ла­та» род­на­га чэм­пі­я­на­ту, пра­клад­ваў да­ро­гу ў Лі­гу чэм­пі­ё­наў і за­бі­ваў сла­ву­та­му італь­ян­ска­му «Ювен­ту­су». Мы ўпэў­не­ны, ён яшчэ збі­ра­ец­ца ад­ра­дзіць тыя пры­ем­ныя ім­гнен­ні.

Тым ча­сам ка­ман­ду па­кі­ну­лі Ан­ры Ха­гуш, які пра­цяг­не кар'­е­ру ў туль­скім «Ар­се­на­ле», серб­скі аба­рон­ца Не­манья Ту­біч. 30-га­до­вы бал­ка­нец яшчэ ле­там мог апы­нуц­ца ў сла­ву­тым бел­град­скім «Пар­ты­за­не», дзе і па­чы­наў кар'­е­ру. Але та­ды так і не да­мо­віў­ся з кі­раў­ніц­твам. Ад­нак ця­пер ві­даць, што яны па­ра­зу­ме­лі­ся. Не бу­дзе ў ка­ман­дзе Аляк­санд­ра Ер­ма­ко­ві­ча і ка­ла­рыт­на­га та­ту­я­ва­на­га ўкра­ін­ска­га фор­вар­да Анд­рэя Якаў­ле­ва. Яго но­вым клу­бам стаў са­мар­скі «Со­кал», а ла­тыш Гер­ман Ма­ліньш не стаў асноў­ным ва­ра­та­ром «жоў­та-бла­кіт­ных» і вяр­нуў­ся ў рыж­скі «Скон­та».

Сён­ня ка­ман­да зна­хо­дзіц­ца на пер­шым трэ­ні­ро­вач­ным збо­ры ў ту­рэц­кай Ан­тальі. 30 сту­дзе­ня БА­ТЭ пра­вя­дзе спа­рынг з пі­цер­скім «Зе­ні­там», а 4 лю­та­га — са сла­вен­скім «Ма­ры­бо­рам». За час збо­ру трэ­нер­ска­му шта­бу па­спра­буе спа­да­бац­ца 24-га­до­вы цэнт­раль­ны ла­тыш­скі аба­рон­ца Кас­парс Дуб­ра.

Па збегу абставінаў на свой першы збор барысаўчане ў Турцыю ляцелі ў адным самалёце з мінскім «Дынамаё. Але на гэ­тым агуль­ныя мо­ман­ты ў пад­рых­тоў­цы лі­да­раў на­ша­га фут­бо­ла да но­ва­га се­зо­на па­куль вы­чэрп­ва­юц­ца. У га­лоў­ны клуб ста­лі­цы зноў прый­шлі пе­ра­ме­ны. Но­вым га­лоў­ным трэ­не­рам стаў чэх Ду­шан Угрын. Да­па­ма­гаць яму ў пра­цы з ка­ман­дай бу­дуць серб Лю­бі­ша Ран­ка­віч і ру­мын­скі трэ­нер ва­ра­та­роў Дра­гаш Пі­ку. За­кра­ну­лі зме­ны і ад­мі­ніст­ра­цый­ны склад клу­ба. Так, ге­не­раль­ным ды­рэк­тарам стаў... Алім Се­лі­маў, сла­ву­ты ба­рэц, двух­ра­зо­вы чэм­пі­ён све­ту. Па транс­фер­ных на­ві­нах мін­ча­не па­куль са­сту­па­юць БА­ТЭ. За­раз мож­на ка­заць толь­кі пра стра­ты і адзін пад­пі­са­ны кант­ракт. Дак­лад­на не бу­дзе ў Мін­ску фран­цуз­ска­га фор­вар­да Фран­ка Джа Джэ­джэ. Ён ужо пад­пі­саў да­га­вор з шат­ланд­скім «Хі­бер­ні­я­нам», па­спеў дэ­бю­та­ваць за но­вы ка­лек­тыў і на­ват атры­маць траў­му. Вяр­нуў­ся ў Паў­днё­вую Аме­ры­ку ўруг­ва­ец Эр­нан Фі­гэ­рэ­да. Праў­да, пра­цяг­не ён кар'­е­ру не на баць­каў­шчы­не, а ў ка­лум­бій­скім клу­бе «Дэ­пор­тэс Та­лі­ма». А вось лю­бі­мы ды­на­маў­скай тар­сі­дай аба­рон­ца Сла­ба­дан Сі­ма­віч бу­дзе ця­пер гу­ляць за бра­ціс­лаў­скі «Сло­ван». Да па­зі­тыў­ных на­він мож­на ад­нес­ці пад­пі­сан­не да­га­во­ра з на­па­да­ючым збор­най Чар­на­го­рыі Фа­та­сам Бе­чы­ра­ем. Апош­нім ча­сам ура­джэ­нец Ко­са­ва, які пры­няў чар­на­гор­скае гра­ма­дзян­ства, вы­сту­паў за сціп­лы кі­тай­скі клуб «Чан­чунь Ятай», але ка­жа, што на­бі­рае фор­му і хут­ка здо­лее ся­бе па­ка­заць з леп­ша­га бо­ку. Да па­тэн­цый­ных на­ва­бран­цаў «Ды­на­ма» мож­на ад­нес­ці аба­рон­ца Мак­сі­ма Ві­ту­са і на­па­да­юча­га Дзя­ні­са Лап­це­ва, леп­ша­га бам­бар­дзі­ра мі­ну­ла­га чэм­пі­я­на­ту пер­шай лі­гі ў скла­дзе ма­зыр­скай «Сла­віі». Ад­нак з гэ­ты­мі хлоп­ца­мі кант­рак­ты па­куль не пад­пі­са­лі. Між ін­шым, ня­доў­га без пра­цы ся­дзеў Ула­дзі­мір Жу­ра­вель, бы­лы га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма». Ён стаў па­моч­ні­кам Але­га Ку­ба­ра­ва ў мал­даў­скай «Да­чыі».

Бы­лы гу­лец «Па­рмы» ў Са­лі­гор­ску?

У са­лі­гор­скім «Шах­цё­ры», брон­за­вым пры­зё­ры ле­таш­ня­га чэм­пі­я­на­ту, узя­лі курс на ама­ла­джэн­не. «Гар­ня­коў» па­кі­ну­лі ад­ра­зу не­каль­кі во­пыт­ных фут­ба­ліс­таў. А гэ­та і Дзміт­рый Асі­пен­ка, укра­і­нец Ілья Га­лю­за, Мі­ка­лай Ка­шэў­скі. Не бу­дзе ў ка­ман­дзе гру­зін­ска­га паў­аба­рон­цы Аляк­санд­ра Гу­ру­лі. Пра­фе­сій­ную кар'­е­ру за­вяр­шыў Анд­рэй Ля­вон­чык, жы­вая ле­ген­да «жоў­та-чор­ных» (368 мат­чаў за ка­ман­ду). Но­вае мес­ца пра­цы Анд­рэй доў­га не шу­каў (ка­лі на­огул шу­каў) і быў пры­зна­ча­ны на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра «Шах­цё­ра». Што ты­чыц­ца транс­фе­раў, дру­жы­ну па­поў­ні­лі не­каль­кі ква­лі­фі­ка­ва­ных бай­цоў. З Го­ме­ля ў Са­лі­горск пе­ра­еха­лі Дзміт­рый Ка­ма­роў­скі і Мі­ха­іл Афа­нась­еў, з Жо­дзі­на — Сяр­гей Ка­зе­ка. Яшчэ не­каль­кі гуль­цоў зна­хо­дзяц­ца на пра­гля­дзе. Ся­род іх сва­ёй ці­ка­вай бія­гра­фі­яй вы­лу­ча­ец­ца серб­скі на­па­да­ючы Не­манья Чо­віч. У свой час гэ­ты 23-га­до­вы хло­пец зна­хо­дзіў­ся ў сіс­тэ­ме вя­до­май італь­ян­скай «Па­рмы», а апош­ні се­зон пра­вёў у скла­дзе ка­зах­ска­га «Спар­та­ка».

Ня­гле­дзя­чы на праб­ле­мы Бе­лА­За, пра якія ўжо шмат пі­са­ла­ся, жо­дзін­скі «Тар­пе­да» здо­леў за­ха­ваць і га­лоў­на­га трэ­не­ра Іга­ра Кры­ву­шэн­ку, і асноў­ны кас­цяк фут­ба­ліс­таў, якія зма­га­лі­ся ле­тась за брон­за­выя ўзна­га­ро­ды. Пры гэ­тым кант­рак­ты ўжо пад­пі­са­лі з экс-паў­аба­рон­цам «Го­ме­ля» Ан­то­нам Мац­ве­ен­кам і бы­лым хаў­бе­кам «Мін­ска» Ві­та­лём Кі­бу­кам. На пра­гля­дзе зна­хо­дзіц­ца цэ­лы шэ­раг на­ва­бран­цаў. Па­гля­дзім, хто з іх за­ста­нец­ца.

А вось з «Го­ме­ля», які за­няў у мі­ну­лым чэм­пі­я­на­це 6-ы ра­док, на­він па­куль ня­шмат. Ка­ман­да з ад­па­чын­ку на­огул вый­шла толь­кі 26 сту­дзе­ня. У пла­нах — пра­ца на спар­тыў­ных аб'­ек­тах го­ра­да. Га­мяль­чан ча­кае та­ва­рыс­кі матч з «Бел­шы­най» 2 лю­та­га. Аб пе­ра­хо­дах у ін­шыя клу­бы Мац­ве­ен­кі і Ка­ма­роў­ска­га мы ўжо пі­са­лі. Не бу­дзе на бе­ра­гах Со­жа і Аляк­санд­ра Бы­чан­ка, Ві­та­ля Тру­бі­лы, ар­мя­ні­на За­ве­на Ба­да­я­на і ўкра­ін­цаў Дзміт­рыя Ня­ўмы­ва­кі і Вя­ча­сла­ва Сер­дзю­ка. Спра­буе свае сі­лы ў ма­зыр­скай «Сла­віі» гал­кі­пер Мі­ка­лай Ра­ма­нюк. А вось са сла­ву­тым фор­вар­дам-ве­тэ­ра­нам Ге­на­дзем Бліз­ню­ком ужо вы­ра­ша­на пра­цяг­нуць кант­ракт яшчэ на год.

На­ва­по­лац­кі «Наф­тан», ка­ман­да-ад­крыц­цё мі­ну­ла­га чэм­пі­я­на­ту, так­са­ма па­кі­ну­ла шмат гуль­цоў. У ка­ман­дзе больш не бу­дзе ра­сій­скіх ле­гі­я­не­раў Ге­ор­гія Бу­ліс­ке­рыя і Яў­ге­на Сан­тра­пін­скіх, ні­ге­рый­ца Сі­мо­на Ага­ра, які мо­жа апы­нуц­ца ў «Ві­цеб­ску», егіп­ця­ні­на Ма­ха­ме­да Рэ­фаі. Пры гэ­тым на пра­гля­дзе ў клу­бе зна­хо­дзіц­ца шэ­раг па­тэн­цый­ных ле­гі­я­не­раў.

Слуцк за­стаў­ся без япон­ца

Да­во­лі шмат футбалістаў па­кі­ну­лі «Слуцк», які ле­тась дэ­бю­та­ваў у вы­шэй­шай лі­зе. Ся­род іх — япо­нец Ёсу­ке Сай­та, які так спа­да­баў­ся слуц­кім гле­да­чам. Навічкі так­са­ма ўжо з'я­ві­лі­ся ў ка­ман­дзе Юрыя Кра­та. Афі­цый­на на­ва­бран­ца­мі клу­ба ста­лі экс-гу­лец БА­ТЭ Сяр­гей Гляб­ко і бы­лыя фут­ба­ліс­ты брэсц­ка­га «Ды­на­ма»: гал­кі­пер Кан­стан­цін Ру­дзя­нок і паў­аба­рон­ца Аляк­сандр Пе­ра­печ­ка.

Баб­руй­ская «Бел­шы­на» па­куль так­са­ма толь­кі губ­ляе фут­ба­ліс­таў. За не­вя­лі­кім вы­клю­чэн­нем. Паў­на­вар­тас­ным гуль­цом не­ка­лі гран­да бе­ла­рус­ка­га чэм­пі­я­на­ту стаў укра­ін­скі на­па­да­ючы Іван Со­маў з «Мі­ка­ла­е­ва» (Украіна).

Яшчэ год та­му гро­дзен­скі «Нё­ман» лі­чы­лі «чор­ным ко­ні­кам» вы­шэй­шай лі­гі, але клуб за­храс у фі­нан­са­вых праб­ле­мах і па­зы­ках. А та­му не дзіў­на, што яго па­кі­ну­лі шмат фут­ба­ліс­таў. Ад­ра­зу два гуль­цы (бе­ла­рус Па­вел Са­віц­кі і ла­тыш Ігар Та­ра­саўс) па­поў­ні­лі склад поль­скай «Яге­ло­ніі» з Бе­ла­сто­ка. Ар­цём Са­ла­вей пе­рай­шоў у «Ві­цебск», а ва­ра­тар Ма­рус Ра­па­ліс пад­пі­саў кант­ракт з лі­тоў­скім «Тра­ка­ем». Пры гэ­тым «Нё­ман» пра­во­дзіць ак­тыў­ны пра­гляд фут­ба­ліс­таў. З ка­ман­дай, на­прык­лад, трэ­ні­ру­ец­ца 28-га­до­вы ка­ме­ру­нец Бе­бей Кінг. Апош­нія два га­ды ён хоць і пра­вёў у Та­джы­кі­ста­не, але ў 2008 го­дзе ўдзель­ні­чаў у Алім­пі­я­дзе ў Пе­кі­не. Ка­ра­цей, ёсць чым га­на­рыц­ца. Між ін­шым, но­вым стар­шы­нёй клу­ба стаў 29-га­до­вы Іван Вар­со­віч. Ра­ней ён зай­маў па­са­ду на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му гар­вы­кан­ка­ма. «На­дзей­ны, пра­ве­ра­ны і ўмее пра­ца­ваць», — так но­ва­га кі­раў­ні­ка фут­боль­на­га клу­ба аха­рак­та­ры­за­ваў Ме­чы­слаў Гой, стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма.

А вось фут­боль­ны клуб «Мінск» здо­леў за­ха­ваць шэ­раг фут­ба­ліс­таў і пе­ра­пад­пі­саў кант­рак­ты з Сяр­ге­ем Амель­ян­чу­ком, Аляк­санд­рам Са­чыў­кам. Пла­на­ва­лі, што ў ка­ман­дзе за­ста­нуц­ца аба­рон­ца Іван Ма­еў­скі, які пад­пі­саў кант­ракт з поль­скім клу­бам «За­ві­ша» (Быд­гашч), і ва­ра­тар Ула­дзі­мір Буш­ма. Маг­чы­ма, гэ­ты се­зон Ула­дзі­мір пра­вя­дзе ў мал­даў­скай «Да­чыі», якую ўзна­чаль­вае доб­ра вя­до­мы яму бе­ла­рус­кі трэ­нер Алег Ку­ба­раў. А вось 17-га­до­вы на­па­да­ючы Ар­цём Ва­сіль­еў, хут­чэй за ўсё, пад­пі­ша кант­ракт са сла­ву­тым бель­гій­скім «Бру­ге».

На­огул, за апош­нія ме­ся­цы бе­ла­рус­кія клу­бы па­кі­ну­лі больш за 40 ле­гі­я­не­раў. Ся­род іх бал­га­рын Лю­бен Ні­ка­лаў, экс-аба­рон­ца брэсц­ка­га «Ды­на­ма». Ён, да­рэ­чы, вы­браў са­мы эк­за­тыч­ны шлях для пра­цяг­нен­ня кар'­е­ры і ад­пра­віў­ся гу­ляць ту­ды, дзе звы­чай­на пры­ня­та ад­па­чы­ваць, — у Тай­ланд. Да­рэ­чы, у скла­дзе «Ды­на­ма» спра­буе за­ма­ца­вац­ца вя­до­мы на­па­да­ючы Ула­дзі­мір Юр­чан­ка. У пэў­ны мо­мант кар'­е­ра гэ­тага та­ле­на­ві­та­га фут­ба­ліс­та, якім ці­ка­ві­лі­ся ў свой час на­ват італь­ян­скія ка­ман­ды, пай­шла пад ад­хон, а ён тра­піў за кра­ты. Але ця­пер Ула­дзі­мір вы­ра­шыў усё па­мя­няць. Імк­нец­ца ад­ра­дзіць ся­бе ў фут­бо­ле і вяр­нуць па­чуц­цё го­ла.

Ма­зыр­ская «Сла­вія» пад кі­раў­ніц­твам Юрыя Пун­ту­са вяр­ну­ла­ся ў вы­шэй­шую лі­гу. Ка­ман­да ўжо ад­пра­ві­ла­ся на пер­шы збор у Та­ма­шоў­ку, што на Брэст­чы­не, і ак­тыў­на пра­гля­дае фут­ба­ліс­таў. Ся­род іх ёсць як бе­ла­ру­сы, так і гуль­цы з блі­зка­га за­меж­жа.

«Ві­цебск» так­са­ма па­сту­по­ва па­чы­нае пад­бі­раць но­вых вы­ка­наў­цаў, пе­ра­за­клю­чаць кант­рак­ты з ты­мі, хто за­ва­ёў­ваў пу­цёў­ку ў элі­ту ай­чын­на­га фут­бо­ла. Гуль­ца­мі ка­ман­ды з куль­тур­най ста­лі­цы кра­і­ны мо­гуць стаць Дзміт­рый Хле­ба­со­лаў, Кі­рыл Вяр­гей­чык, а так­са­ма Дзміт­рый Коўб, які ў мі­ну­лым пер­шын­стве Літ­вы стаў леп­шым бам­бар­дзі­рам «Тра­кая». Дак­лад­на вя­до­ма, гэ­ты се­зон у «Ві­цеб­ску» пра­вя­дзе ва­ра­тар Дзміт­рый Гу­шчан­ка. Апош­нім мес­цам пра­цы гал­кі­пе­ра бы­ла «Бел­шы­на».

Пры­хо­дзяць на­ві­ны і з мі­ка­шэ­віц­ка­га «Гра­ні­та». Вя­до­ма, што клуб пе­ра­за­клю­чыў пра­цоў­ныя да­га­во­ры з 10 фут­ба­ліс­та­мі. Ся­род на­ва­бран­цаў — бы­лы аба­рон­ца «Бел­шы­ны» і брэсц­ка­га «Ды­на­ма» Ва­ле­рый Кар­ша­ке­віч, фор­вад «Бя­ро­зы» Ця­рэн­цій Лу­цэ­віч, паў­аба­рон­ца «Нё­ма­на» Ігар Ясін­скі.

Пад­рых­та­ваў Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.