Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з лютага павышаны на 2,3 працэнта


У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах снежня 2014 года ў разліку на месяц. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 студзеня 2015 года нумар 4, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года ў разліку на месяц складзе Br1 млн 428 тыс. 100. Гэта на 2,3 працэнта перавышае нарматыў, які дзейнічаў з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015 года.

Таксама ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва - Br1 млн 549 тыс. 790; пенсіянераў - Br1 млн 95 тыс. 70; студэнтаў - Br1 млн 386 тыс. 490; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br927 тыс. 610; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br1 млн 292 тыс. 70; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br1 млн 586 тыс. 840.

Як растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны, БПМ як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям); абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.