Вы тут

Новыя сродкі агнявога паражэння беларускай вытворчасці будуць прадстаўлены 9 мая на парадзе ў Мінску


Новыя сродкі агнявога паражэння беларускай вытворчасці, пра якія гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрытага дыялогу з журналістамі 29 студзеня, будуць прадстаўлены 9 мая на парадзе ў Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Прадстаўлены ўзоры пэўных сродкаў агнявога паражэння рознай далёкасці", - сказаў старшыня камітэта. Ён растлумачыў, што вырабляцца гэта зброя будзе на беларускіх прадпрыемствах, гэта сродкі агнявога паражэння менавіта для сухапутных войскаў. "Пакуль гэта не для ВПС і не для ППА", - сказаў Сяргей Гурулёў.

Як паведамлялася, 29 студзеня ў час адкрытага дыялогу з журналістамі Прэзідэнт Беларусі заявіў аб неабходнасці развіваць у краіне вытворчасць сучасных узбраенняў. "Мы працуем над тым, каб у Беларусі была свая зброя. Цяпер асноўная вытворчасць зброі, якой карыстаецца наша армія, сканцэнтравана ў Расіі. Мы толькі ствараем некаторыя часткі зброі: электроніка, оптыка і іншыя. Нам трэба мець добрую зброю, каб будучы агрэсар нават не думаў ваяваць супраць Беларусі. Мы будзем мець такія сістэмы праз некалькі месяцаў. Мы не хочам ваяваць і не рыхтуемся да вайны. Але порах трэба трымаць сухім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».