Вы тут

Выкладчык у другім пакаленні


Ня­даў­на, на­пя­рэ­дад­ні Дня бе­ла­рус­кай на­ву­кі, у лі­цэі БДУ за ўлас­ныя да­сяг­нен­ні ўзна­га­родж­ва­лі ай­чын­ных ву­чо­ных. На­груд­ны знак Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў «За ад­зна­ку» атры­маў за­гад­чык ка­фед­ры фі­ла­со­фіі і ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, кан­ды­дат куль­ту­ра­ло­гіі Сяр­гей МАС­ЛЕН­ЧАН­КА.Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ска­рыс­таў­ся гэ­тай на­го­дай і пад­ра­бяз­на рас­пы­таў Сяр­гея Ва­лер'­е­ві­ча пра сту­дэнц­кую мо­ладзь, воб­раз су­час­на­га мі­лі­цы­я­не­ра і на­ву­ко­выя ін­та­рэ­сы.

Безимени-1

Безимени-1

 

Вы­браў баць­коў­скую сця­жы­ну

—Па­доб­нае пры­знан­не ста­ла для мя­не лёг­кай не­ча­ка­нас­цю, — пры­зна­ец­ца Сяр­гей Мас­лен­чан­ка. — У ака­дэ­міі вя­лі­кі на­ву­ко­вы ка­лек­тыў (больш за 150 кан­ды­да­таў на­вук), і апы­нуц­ца ў кам­па­ніі ўзна­га­ро­джа­ных, без­умоў­на, па­чэс­на. Але па­доб­нае да­сяг­нен­не лі­чу ўзна­га­ро­дай усёй ка­фед­ры. 90 пра­цэн­таў на­шых су­пра­цоў­ні­каў ма­юць на­ву­ко­вую сту­пень. Апош­нім ча­сам ка­фед­ра дэ­ман­струе знач­ныя вы­ні­кі і ў пла­не на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў, і ў рас­пра­цоў­цы элект­рон­ных ву­чэб­на-ме­та­дыч­ных комп­лек­саў.

—Вы ўжо тры га­ды ўзна­чаль­ва­е­це ка­фед­ру. А ка­лі на­огул ад­чу­лі ін­та­рэс да фі­ла­со­фіі?

—Я з са­ма­га дзя­цін­ства ці­ка­віў­ся гіс­то­ры­яй бе­ла­рус­кай куль­ту­ры. Але мне не ха­це­ла­ся зай­мац­ца кан­ста­та­цы­яй фак­таў, бо я заўж­ды быў схіль­ны да ана­лі­зу. А та­му вы­ра­шыў у 1995 го­дзе па­сту­паць на ад­дзя­лен­не куль­ту­ра­ло­гіі, дыс­цып­лі­ны, якая вы­рас­ла з фі­ла­со­фіі куль­ту­ры. Мая аду­ка­цыя ад­на­ча­со­ва і куль­ту­ра­ла­гіч­ная, і фі­ла­соф­ская. У мя­не, да­рэ­чы, ёсць яшчэ і дып­лом юрыс­та, але за сваё жыц­цё ні­ко­лі не па­шка­да­ваў аб тым, што ву­чыў­ся на фі­ла­соф­скім фа­куль­тэ­це.

—Пры гэ­тым вы яшчэ і пад­пал­коў­нік мі­лі­цыі.

—Усе мае сва­я­кі слу­жы­лі. Адзін дзядзь­ка — у авія­цыі, дру­гі — у тан­ка­вых вой­сках, та­та быў ар­ты­ле­рыс­там. А Сяр­гей Мі­ка­ла­е­віч Ка­дан­чык, дзядзь­ка і хрос­ны ма­ёй ба­бу­лі, прай­шоў дзве вай­ны, вы­зва­ляў ад фа­шыс­таў Но­ва­ра­сійск і стаў Ге­ро­ем Са­вец­ка­га Са­ю­за. У Ака­дэ­мію МУС я па­тра­піў па раз­мер­ка­ван­ні і ў сваю чар­гу так­са­ма за­ха­цеў атры­маць зван­не.

—Баць­кі паў­плы­ва­лі на ваш жыц­цё­вы вы­бар?

—Мой баць­ка пра­ца­ваў ды­рэк­та­рам у роз­ных шко­лах Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на, а ма­ці ў свае 68 га­доў і да­гэ­туль вы­кла­дае ў шко­ле ня­мец­кую мо­ву. Атрым­лі­ва­ец­ца, што я вы­клад­чык у дру­гім па­ка­лен­ні!

—За 15 га­доў вы­кла­дан­ня ў ака­дэ­міі вы ад­чу­лі, як змя­ні­лі­ся па­ка­лен­ні сту­дэн­таў?

—За гэ­ты час сту­дэнт са­праў­ды змя­ніў­ся. Ка­лі на­пры­кан­цы 1990‑х сту­дэн­ты бы­лі вы­ха­ван­ца­мі са­вец­кай шко­лы аду­ка­цыі, су­час­ная бе­ла­рус­кая мо­ладзь зу­сім ін­шая. На жаль, па ўзроў­ні ве­даў яны са­сту­па­юць па­пя­рэд­ні­кам. Але, як за­ўва­жыў мі­ністр аду­ка­цыі, сту­дэн­ты горш не ста­лі. Яны ста­лі ін­шы­мі. З імі трэ­ба інакш пра­ца­ваць.

Што ты­чыц­ца на­шых кур­сан­таў, мно­гія вы­клад­чы­кі, якія па су­мя­шчаль­ніц­тве вы­кла­да­юць у цы­віль­ных уні­вер­сі­тэ­тах, ка­жуць, што ў нас пра­ца­ваць кам­форт­на. І гэ­та, на­пэў­на, спе­цы­фі­ка ўсіх сі­ла­вых вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў. Наш кур­сант пад­рых­та­ва­ны, са­ма­ар­га­ні­за­ва­ны, не мае праб­лем з дыс­цып­лі­най на за­ня­тках. Зра­зу­ме­ла, рос­кід у ве­дах ха­рак­тэр­ны сту­дэн­там усіх уні­вер­сі­тэ­таў. Ся­род на­шых так­са­ма ёсць са­ма­род­кі і да­во­лі па­срэд­ныя на­ву­чэн­цы.

Пры гэ­тым мы імк­нём­ся пад­цяг­нуць не толь­кі ўзро­вень ве­даў кур­сан­таў, але і іх куль­ту­ру. Сён­няш­нім кур­сан­там да­вя­дзец­ца пра­ца­ваць са звы­чай­ны­мі людзь­мі, якія па іх па­во­дзі­нах, учын­ках бу­дуць мер­ка­ваць не толь­кі пра мі­лі­цыю, але і пра дзяр­жаў­ныя ор­га­ны.

—А які воб­раз у ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­на­га мі­лі­цы­я­не­ра на пост­са­вец­кай пра­сто­ры?

—Адзі­на­га ня­ма. Ра­сі­я­не па­спра­ба­ва­лі пра­вес­ці рэ­фор­му, па­кі­нуць усё дрэн­нае ў мі­ну­лым і прый­сці да но­ва­га воб­ра­за — ра­сій­ска­га па­лі­цэй­ска­га. З пунк­ту гле­джан­ня імі­джа­вых тэх­на­ло­гій, пэў­ны па­зі­тыў у гэ­тым ра­шэн­ні пры­сут­ні­чае, але не­га­тыў за­стаў­ся. У нас транс­фар­ма­цыі ў мі­лі­цыі не ад­бы­ва­лі­ся. Мы за­ста­ём­ся пе­ра­ем­ні­ка­мі доб­рых тра­ды­цыі са­вец­кай мі­лі­цыі. У нас на­ват дзей­ні­чаў за­гад МУС № 1 «Аб вет­лі­вым і ўваж­лі­вым стаў­лен­ні су­пра­цоў­ні­каў ор­га­наў унут­ра­ных спраў і ва­ен­на­слу­жа­чых унут­ра­ных вой­скаў да гра­ма­дзян». З да­па­мо­гай яго імк­ну­лі­ся пе­ра­адо­лець не­га­тыў­ны стэ­рэа­тып аб «дрэн­ным» мі­лі­цы­я­не­ры. Мі­лі­цыя най­перш му­сіць да­па­ма­гаць лю­дзям, хоць пры гэ­тым за­хоў­вае кар­ную функ­цыю. Мі­лі­цы­я­не­ру трэ­ба ад­на­ча­со­ва быць і даб­ра­душ­ным, і стро­гім. На маю дум­ку, гэ­та да­во­лі скла­да­ная ды­ле­ма для на­шай мі­лі­цыі на су­час­ным эта­пе.

—Гра­мад­скую дум­ку пра «лю­дзей у па­го­нах» фар­мі­ру­юць у тым лі­ку і пуб­лі­ка­цыі ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі…

—У эпо­ху су­час­на­га гра­мад­ства ін­фар­ма­цый­ны пра­дукт з'яў­ля­ец­ца най­вя­лік­шай каш­тоў­нас­цю. Ча­ла­век ус­пры­мае ін­фар­ма­цыю праз ка­рот­кія па­ве­дам­лен­ні ў ін­тэр­нэ­це, тві­ты, стуж­кі на­він… Паў­тор ста­ноў­чых воб­ра­заў фар­мі­руе ў абы­ва­це­ля пры­яз­нае стаў­лен­не да ге­роя. Ся­род мі­лі­цы­я­не­раў ха­пае тых, хто ў воль­ны ад пра­цы час вы­кон­вае не­ўлас­ці­выя аба­вяз­кі і ра­туе жыц­ці лю­дзей. Праў­да, не ўсе пра­ва­ахоў­ні­кі з‑за сва­ёй сціп­лас­ці га­то­вы пра гэ­та пад­ра­бяз­на рас­каз­ваць, і не ўсе га­то­вы пра гэ­та на­пі­саць. Як па­каз­вае ана­ліз, най­вя­лік­шы ін­та­рэс вы­клі­кае «экшн», сю­жэ­ты, звя­за­ныя з жорст­кас­цю. Па­зі­тыў­ны воб­раз мі­лі­цы­я­не­ра так­са­ма ці­ка­віць, але па­доб­ных пуб­лі­ка­цый у прэ­се са­праў­ды не ха­пае.

Суб­куль­ту­ра ха­ке­раў пе­ра­рас­ла ся­бе

—Між ін­шым, вы зга­да­лі пра ін­тэр­нэт, а ён не­па­срэд­на звя­за­ны з ва­шым на­ву­ко­вым ін­та­рэ­сам — суб­куль­ту­рай ха­ке­раў.

—Гэ­тай тэ­май я за­ці­ка­віў­ся на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Та­ды бы­ло зра­зу­ме­ла, што ін­тэр­нэт — гэ­та но­вая з'я­ва, якая мо­жа змя­ніць свет. Ка­над­скі ву­чо­ны Мар­шал Мак­лю­эн ска­заў: «Ка­лі Гу­тэн­берг ства­рыў дру­ка­ва­ны ста­нок, змя­ніў­ся све­та­по­гляд лю­дзей. Уз­нік­ла «Га­лак­ты­ка Гу­тэн­бер­га». А аме­ры­ка­нец Ма­ну­эль Кас­тэльс на­пі­саў аб тым, што ўжо на­дыш­ла га­лак­ты­ка ін­тэр­нэт. Сён­ня ак­тыў­на ад­бы­ва­ец­ца вір­ту­а­лі­за­цыя. Па­лі­тыч­ныя пар­тыі, пра­тэс­ныя ру­хі па­чы­на­юць ак­тыў­на дзей­ні­чаць праз ін­тэр­нэт. Эка­но­мі­ка ўжо даў­но ў ін­тэр­нэ­це. Што ка­заць, ка­лі пэў­ныя сай­ты каш­ту­юць больш, чым буй­ныя і па­спя­хо­выя прад­пры­ем­ствы.

—За гэ­ты час ваш ін­та­рэс не па­мен­шыў­ся?

—Ён змя­ніў­ся. За 15 га­доў суб­куль­ту­ра ха­ке­раў пе­ра­рас­ла ся­бе. Яны пе­ра­ста­лі быць ра­ман­ты­ка­мі на­кшталт хі­пі і біт­ні­каў, якія пры­ваб­лі­ва­лі дру­гіх лю­дзей і з'яў­ля­лі­ся аб'­ек­та­мі для пе­рай­ман­ня. Ха­ке­ры на­па­чат­ку «ўзлом­лі­ва­лі» кам­п'ю­та­ры, жар­та­ва­лі, пі­са­лі тра­ян­скія пра­гра­мы. А ця­пер дзі­ця­чыя сва­воль­ствы пе­ра­рас­лі ў кі­бер-зла­чын­ствы, пра­мыс­ло­вы шпі­я­наж. Сён­ня іс­нуе ры­зы­ка атры­ман­ня ха­ке­ра­мі до­сту­пу да да­во­лі не­бяс­печ­ных рэ­сур­саў для ча­ла­вец­тва ці асоб­на ўзя­тай кра­і­ны. Гэ­та ты­чыц­ца і ўка­ра­нен­ня шкод­ных пра­грам у сіс­тэ­мы за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі атам­ных элект­ра­стан­цый. І, як за­ўва­жы­лі спе­цы­я­ліс­ты з Із­ра­і­ля і Іра­на, па­доб­ныя спро­бы ўжо ад­бы­ва­лі­ся. Знач­на вір­ту­я­лі­за­ва­ныя кра­і­ны зна­хо­дзяц­ца пад боль­шай па­гро­зай, чым ас­тат­нія.

—Сяр­гей Ва­лер'­е­віч, ва­шу апош­нюю ма­на­гра­фію «Са­цы­яль­ная струк­ту­ра сет­ка­вай пра­сто­ры» вы­да­лі ў 2011 го­дзе. Ад­нак зме­ны ў ін­тэр­нэ­це ад­бы­ва­юц­ца во­ка­мгнен­на. Ці пла­ну­е­це вы­даць но­вую пра­цу?

—Так, і гэ­та бу­дзе спро­ба вы­зна­чэн­ня ме­ха­ніз­маў вір­ту­а­лі­за­цыі, вы­яў­лен­ня пэў­ных за­ка­на­мер­нас­цяў у гэ­тым пра­цэ­се. Га­лоў­ная ідэя за­ду­мы мае прак­тыч­ны на­пра­мак: по­шук фор­маў ства­рэн­ня і рэа­лі­за­цыі пра­ек­та вір­ту­аль­на­га ўра­да Бе­ла­ру­сі. Мно­гія кра­і­ны ўжо ажыц­ця­ві­лі па­доб­ныя пра­ек­ты. Ха­це­ла­ся б па­доб­нае ства­рыць у нас, і ў тым лі­ку аб­агуль­ніць за­меж­ны во­пыт, зра­біць прак­тыч­ныя па­ра­ды для ор­га­наў ула­ды.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.