Вы тут

Смак армейскай стравы


«Дзень імя­нін­ні­ка», дух­мя­ныя бу­лач­кі і блін­цы на Мас­ле­ні­цу, беларуская кухня...

Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» даве­да­лі­ся, як кор­мяць ва­ен­на­слу­жа­чых у эліт­най час­ці ўнут­ра­ных войск.

31-42

Пра­віль­нае і якас­нае хар­ча­ван­не — за­лог доб­ра­га зда­роўя сал­да­та. Пад­час служ­бы ў вой­ску пра гэ­та па­ста­ян­на на­гад­ва­лі спе­цы­я­ліс­ты хар­чо­вай служ­бы. І сэнс у гэ­тых сло­вах, без­умоў­на, ёсць. У гэ­тым я яшчэ раз пе­ра­ка­наў­ся, ка­лі на­ве­даў вай­ско­вую часць 3214 спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня.

31-9

«Ме­ню да­во­лі раз­на­стай­нае»

Вя­лі­кая, па­ме­рам з па­ло­ву фут­боль­на­га по­ля, вай­ско­вая ста­лоў­ка ўмоў­на па­дзе­ле­на на дзве част­кі. Зле­ва абе­да­юць кур­сан­ты фа­куль­тэ­та ўнут­ра­ных вой­скаў Ва­ен­най ака­дэ­міі, а спра­ва — ва­ен­на­слу­жа­чыя час­ці. Мы як­раз па­тра­пі­лі ў са­мы раз­гар хар­ча­ван­ня. Хлоп­цы ў ка­муф­ля­жы ін­тэн­сіў­на ру­ха­юц­ца ў чар­зе, тры­ма­ю­чы пад­но­сы з та­лер­ка­мі. Але я па­спя­ваю спы­таць ад­на­го з вай­скоў­цаў пра ўлю­бё­ную стра­ву.

—У нас вель­мі смач­ныя бу­лач­кі, — са шчы­рай усмеш­кай пры­зна­ец­ца яф­рэй­тар Ра­ман Ра­ма­на­вец.— Асаб­лі­ва, ка­лі атрым­лі­ва­ец­ца да­стаць га­ра­чую, толь­кі пры­ве­зе­ную. Пад гар­ба­ту — гэ­та прос­та сма­ка­та! Пры гэ­тым на кух­ні га­ту­юць і ін­шыя сыт­ныя стра­вы. Са­ла­ты, на­прык­лад, заўж­ды бы­ва­юць роз­ныя. У свя­точ­ныя дні ме­ню кры­шач­ку мя­ня­юць. За­мест бу­лач­кі мо­гуць даць ваф­лі. Уво­гу­ле, ме­ню да­во­лі раз­на­стай­нае.

31-41

Шчы­ра ка­жу­чы, пор­цыя, якую атрым­лі­ва­юць ва­ен­на­слу­жа­чыя, вы­гля­дае да­во­лі ўну­шаль­на і сва­і­мі па­ме­ра­мі дак­лад­на не са­сту­пае тым, якія што­дня ва ўні­вер­сі­тэ­тах на­бы­ва­юць сту­дэн­ты. Кор­мяць тут доб­ра. Баць­кам ва­ен­на­слу­жа­чых за гэ­та хва­ля­вац­ца дак­лад­на не трэ­ба. Але гэ­тай сыт­нас­ці так­са­ма ёсць сваё тлу­ма­чэн­не.

—Наш па­ёк ад­роз­ні­ва­ец­ца ад тых, які вы­дат­коў­ва­юць ва­ен­на­слу­жа­чым у ін­шых вай­ско­вых час­цях унут­ра­ных вой­скаў, — пад­крэс­лі­вае лей­тэ­нант Ар­цём На­за­рук, афі­цэр хар­чо­вай служ­бы.— Усё ж та­кі мы з'яў­ля­ем­ся бры­га­дай спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня і для спец­на­за­ўцаў іс­нуе да­дат­ко­вы па­ёк. Ва­ен­на­слу­жа­чым да­юць больш мя­са, ры­бы… Што­дня яны атрым­лі­ва­юць ке­фір, ага­род­ні­ну і яй­кі. У нас са­праў­ды хар­чу­юц­ца больш раз­на­стай­на і ка­ла­рый­на. Мно­гія на­ват пры­зна­ва­лі­ся, што так на­сы­ча­на не елі на­ват до­ма. Хлоп­цы па­праў­ля­юц­ца, ак­тыў­на па­чы­на­юць зай­мац­ца спор­там. А ка­лі ў го­ра­дзе — эпі­дэ­мія гры­пу ці пра­сту­ды, мы аба­вяз­ко­ва кла­дзем на стол цы­бу­лю і час­нок.

31-10

Ад­нак, ка­лі та­бе на­ват гэ­та­га не ха­пі­ла, на­быць ша­ка­лад­ны ба­тон­чык ці які-не­будзь кекс мож­на ў бу­фе­тах, што пра­цу­юць на тэ­ры­то­рыі час­ці. Спец­на­за­ўцам у воль­ны час да­зва­ля­юць ча­я­ваць у раз­мя­шчэн­ні ро­ты, але за­хоў­ваць там пра­дук­то­выя пе­ра­да­чы баць­коў — за­ба­ро­не­на.

Яшчэ ад­ной мяс­цо­вай «фіш­кай» на­зы­ва­юць так зва­ныя «Дні імя­нін­ні­каў». Ма­ёр Ва­ле­рыя Ано­хі­на, на­чаль­нік служ­бы вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты, ка­жа, што па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ў ста­ло­вай ла­дзяць два ра­зы на ме­сяц. Хлоп­цаў, якія ня­даў­на ад­зна­чы­лі свой дзень на­ро­дзі­наў, за­пра­ша­юць у асоб­нае па­мяш­кан­не, рых­ту­юць стол. Каб ства­рыць хат­нюю ат­мас­фе­ру, га­ту­юць стра­вы на­цы­я­наль­най кух­ні (баб­ку) і він­шу­юць са свя­там.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ты зна­хо­дзіш­ся ў ста­лоў­цы (хоць і ар­мей­скай), свае ад­мет­нас­ці ад­ра­зу кі­да­юц­ца ў во­чы. Па-пер­шае, у звы­чай­най ста­ло­вай вы ні­ко­лі не ўба­чы­це ме­ды­ка, які дэ­гус­туе стра­вы і пад­час сіл­ка­ван­ня кант­ра­люе раз­да­чу ежы. Па-дру­гое, ядуць тут вы­ключ­на з по­су­ду, вы­раб­ле­на­га з не­ржа­ве­ю­чай ста­лі, бо яна лі­чыц­ца най­больш зно­сас­той­кай. А па-трэ­цяе, сня­да­нак, абед і вя­чэ­ру хлоп­цам га­ту­юць іх та­ва­ры­шы па служ­бе.

Шэф-по­вар і яго ка­ман­да

Сяр­гей Ва­ра­бей — ча­ла­век, які лепш за ўсіх ве­дае ку­лі­нар­ныя гус­ты ва­ен­на­слу­жа­чых. Вось ужо 16‑ы год ён па кант­рак­це пра­цуе ў гэ­тай вай­ско­вай час­ці, зай­мае па­са­ду ку­ха­ра-ін­струк­та­ра. Сяр­гея, на­огул, доб­ра ве­да­юць ва ўнут­ра­ных вой­сках. Ён во­сем ра­зоў удзель­ні­чаў у кон­кур­се пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства і ча­ты­ры ра­зы атрым­лі­ваў пе­ра­могу ў гэ­тых ку­лі­нар­ных спа­бор­ніц­твах. У свой час ён за­кон­чыў ву­чы­лі­шча па спе­цы­яль­нас­ці «ку­хар», а пас­ля тра­піў на тэр­мі­но­вую служ­бу на кух­ню вай­ско­вай час­ці 3214. Яго дзе­цям па­шан­ца­ва­ла. Ка­лі баць­ка на хат­няй кух­ні ад­каз­вае за га­ра­чае, жон­ка (кан­ды­тар па пра­фе­сіі) — за ўсё са­лод­кае. Вось дзе раз­до­лле!

У бе­лай ка­шу­лі ку­ха­ра, з закасанымі ру­ка­ва­мі, ён на­гад­вае ге­роя ад­ной ку­лі­нар­най кі­на­стуж­кі.

31-9

—Я па тэ­ле­ба­чан­ні так­са­ма гля­дзеў і «Пя­кель­ную кух­ню», і ад­па­вед­ныя тэ­ле­се­ры­я­лы, — апе­рад­жае маё пы­тан­не ўсмеш­лі­вы су­раз­моў­ца, у пад­чы­нен­ні яко­га 10 ча­ла­век. — Праў­да, та­кіх бо­ек, як там, у нас ні­ко­лі не бы­вае. Бо ка­лек­тыў доб­ры: імк­нём­ся адзін ад­на­го пад­трым­лі­ваць. Ка­лі ка­заць па-су­час­на­му: я для іх — шэф-по­вар, а яны для мя­не — су-шэ­фы, мае па­моч­ні­кі.

Сяр­гей за­пус­кае нас на кух­ню. Спра­ва ста­яць вя­лі­кія элект­ра­кат­лы, у якіх ва­ен­на­слу­жа­чыя ро­бяць гар­ба­ту, ва­раць суп, ка­шу. Зле­ва — шэ­раг па­мяш­кан­няў, дзе кож­ны ад­каз­вае за сваю «дзя­лян­ку». У ад­ным — мы­юць по­суд, у дру­гім — аб­валь­ва­юць мя­са, у трэ­цім — спе­цы­яль­най «штам­поў­кай» пе­ра­тва­ра­юць бры­ке­ты сме­тан­ко­ва­га мас­ла ў ма­лень­кія шай­бы, якія пас­ля па­тра­пяць на та­лер­кі вай­скоў­цаў. Кры­ху да­лей хлоп­цы па­ні­ру­юць ры­бу, а пас­ля бу­дуць яе сма­жыць.

На кух­ню, між ін­шым, прос­та так не па­тра­піш. Ад­бор пра­вод­зяць яшчэ ў ва­ен­ка­ма­це. Звы­чай­на ту­ды пра­па­ноў­ва­юць іс­ці тым, хто мае спе­цы­яль­ную аду­ка­цыю. Кож­ны му­сіць са­чыць за знеш­нім вы­гля­дам. Што­дня пе­рад вы­ха­дам яны аба­вяз­ко­ва пра­хо­дзяць ме­даг­ляд, і толь­кі пас­ля пе­ра­апра­ну­тыя ў спец­адзен­не на­кі­роў­ва­юц­ца вы­кон­ваць свае аба­вяз­кі. Па ста­лоў­цы кож­ны дзень мя­ня­ец­ца на­рад. Гэ­тых ва­ен­на­слу­жа­чых, да­рэ­чы, мож­на ад­роз­ніць і па ко­ле­ры адзен­ня. Ка­лі на ку­ха­рах вы­ключ­на бе­лая фор­ма, на­рад но­сіць пра­цоў­ную, ка­рыч­не­вую ўні­фор­му.

[caption id="attachment_69922" align="alignnone" width="600"]31-12 «Штампоўка» ператварае брыкеты сметанковага масла ў маленькія шайбы.[/caption]

На Мас­ле­ні­цу пры­га­та­ва­лі 3 ты­ся­чы блі­ноў!

—А ці ра­бі­лі ва­ен­на­слу­жа­чыя вам кам­плі­мен­ты за смач­ныя стра­вы? — пы­та­ю­ся ў Сяр­гея Ва­раб'я.

—Па­доб­нае так­са­ма мож­на па­чуць. У сён­няш­няй мо­ла­дзі ад­сут­ні­чае рэ­жым. Па­гу­ля­лі ў кам­п'ю­тар, па­тру­шчы­лі чып­сы — і ўсё. А тут трэ­ба кі­ра­вац­ца рас­па­рад­кам дня, хар­ча­вац­ца тры ра­зы на дзень. Па­доб­нае ад­чуў ка­лісь­ці на­ват на са­бе. І, ка­лі нех­та ка­жа, што ў вой­ску нар­маль­на не кор­мяць, я гэ­та­му не ве­ру. Дзе-дзе, а ў нас бай­ца кор­мяць доб­ра.

Ці­ка­ва, што раз на ты­дзень — дзень на­цы­я­наль­най кух­ні. Для хлоп­цаў га­ту­юць дра­ні­кі, пя­куць буль­бу. Су­пы, да­рэ­чы, у ме­ню не паў­та­ра­юц­ца. Што­дня — но­вы: ка­пус­та, ра­соль­нік, боршч, суп са шчаў­ем, з ма­ка­ро­най…

—А якая стра­ва з'яў­ля­ец­ца са­праўд­ным сал­дац­кім хі­том?

—Баб­ка са смя­та­най і дра­ні­кі. Ва­ен­на­слу­жа­чыя ча­сам на­ват не мо­гуць па­ве­рыць, што ў сал­дац­кай ста­лоў­цы па­доб­нае на­огул га­ту­юць.

31-11

Ці­ка­ва, што мяс­цо­выя ку­ха­ры га­ту­юць не толь­кі для ва­ен­на­слу­жа­чых, але і для гас­цей. На­прык­лад, на Мас­ле­ні­цу ва­раць ка­шу, рых­ту­юць гар­ба­ту і вы­пя­ка­юць да 3 ты­сяч блі­ноў. Увесь пра­цэс зай­маў да 8 га­дзін! Пры гэ­тым ста­ло­вая тут пра­цуе амаль бес­пе­ра­пын­на. На­ват ноч­чу на кух­ню за­сту­па­юць ку­ха­ры, якія для вя­лі­кай ка­ман­ды спец­на­за­ўцаў га­ту­юць сыт­ны сня­да­нак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».