Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Са­ла­та з се­ляд­ца з ку­ку­ру­зай

Спат­рэ­біц­ца: се­ля­дзец (са­лё­ны) — 1 шт., цы­бу­ля рэп­ча­тая — 1 шт., яб­лык — 1 шт., ку­ку­ру­за (кан­сер­ва­ва­ная) — 100 г, буль­ба (ва­ра­ная) — 4 шт., арэ­хі грэц­кія — 50 г., аліў­кі зя­лё­ныя — 12 шт., ма­я­нэз — 100 г, кань­як — 1 ст. лыж­ка, кроп.

31-26

Спа­чат­ку пры­га­ту­ем за­праў­ку. Яб­лык па­чыс­цім і на­рэ­жам на не­вя­лі­кія ка­ва­лач­кі. Змя­ша­ем ма­я­нэз і кань­як, да­да­дзім яб­лык, змя­ша­ем і па­кі­нем на 30 хві­лін. На­рэ­заць буль­бу, аліў­кі, се­ля­дзец, цы­бу­лю. Арэ­хі здраб­ніць. Змеш­ва­ем у міс­цы буль­бу, арэ­хі, цы­бу­лю, аліў­кі, ку­ку­ру­зу. За­праў­ля­ем пры­га­та­ва­ным со­у­сам. Змеш­ва­ем, вы­клад­ва­ем на та­лер­ку, звер­ху — ка­ва­лач­кі се­ляд­ца. Упры­го­жыць дроб­на на­рэ­за­ным кро­пам.

Пе­чы­ва «Гры­боч­кі»

Спат­рэ­біц­ца: му­ка — 3 шклян­кі, мас­ла — 230 г, цук­ро­вая пуд­ра — 150 г, яй­ка — 2 шт., ва­ні­лін — 1 г, крух­мал — 150 г, раз­рых­ляль­нік цес­та — 10 г, ка­ка­ва-па­ра­шок — 3 ст. лыж­кі.

31-28

Мас­ла змя­шаць з цук­ро­вай пуд­рай і ўзбіць. У су­месь да­даць яй­кі, ва­ні­лін і зноў уз­біць. За­тым да­даць крух­мал, раз­рых­ляль­нік, уз­біць. Пра­се­яць му­ку і за­мя­сіць цес­та. Па­дзя­ліць яго на ма­лень­кія ка­ва­лач­кі і ска­таць з іх ка­лаб­кі.
Бля­ху за­слаць па­пе­рай для вы­печ­кі і вы­клас­ці ка­лаб­кі. У міс­ку вы­сы­паць ка­ка­ву. Рыль­ца бу­тэль­кі на­ма­чыць ва­дой і аку­нуць у ка­ка­ву. На­ціс­нуць рыль­цам бу­тэль­кі на па­верх­ню кож­на­га ка­лаб­ка. Вось та­кія атрым­лі­ва­юц­ца на­рых­тоў­кі. Ду­хоў­ку на­грэць да 200 гра­ду­саў і вы­пя­каць пя­чэн­не 15 хві­лін.

Пры­хват­ка

Час­та аказ­ва­ец­ца, што ва­шы пры­хват­кі зна­хо­дзяц­ца ў роз­ных кан­цах кух­ні, ка­лі вам трэ­ба ўзяць якую-не­будзь па­су­дзі­ну дзвю­ма ру­ка­мі. Але гэ­тая праб­ле­ма вель­мі лёг­ка вы­ра­ша­ец­ца!

Не­аб­ход­ныя ма­тэ­ры­я­лы: два ка­вал­кі тка­ні­ны 20х80 см, ча­ты­ры квад­рат­ныя ка­вал­кі 20х20 см для ру­ка­ві­чак, дзве па­лос­кі 7,5х20 см для аб­ля­моў­кі і адзін ка­ва­лак 10х10 см для гаф­тач­кі; ка­вал­кі тэр­ма­ўстой­лі­ва­га сін­тэ­по­ну для пра­клад­кі — адзін ка­ва­лак 20х80 см і два ка­вал­кі 20х20 см. Яшчэ трэ­ба з па­пе­ры зра­біць вы­край­ку за­круг­ле­на­га краю пры­хват­кі. Рас­кла­дзі­це на пра­цоў­най па­верх­ні сін­тэ­пон, за­днюю дэ­таль доб­рым бо­кам угору, пя­рэд­нюю дэ­таль доб­рым бо­кам уніз. Пры­ка­лі­це шпіль­ка­мі вы­край­ку за­круг­ле­на­га краю і аку­рат­на вы­раж­це. Тое ж зра­бі­це і з су­праць­лег­лым краем. Дэ­та­лі для ру­ка­ві­чак скла­дзі­це па дзве, пра­клаў­шы па­між імі сін­тэ­пон, і вы­раж­це з ад­на­го бо­ку за­круг­ле­ны край.

31-3331-3531-3131-32

Пры­шый­це па­ла­су 7,5х20 см доб­рым бо­кам да ўнут­ра­на­га пра­мо­га краю пя­рэд­няй част­кі ру­ка­ві­цы. Змяс­ці­це дэ­таль з сін­тэ­по­ну па­між дву­ма кус­ка­мі тка­ні­ны кож­най ру­ка­ві­цы, ад­штаб­нуй­це на ма­шын­цы па не­апра­ца­ва­ным краі. Ас­тат­нюю част­ку апра­цуй­це аб­ля­моў­кай.

Па­кла­дзі­це на пра­цоў­ную па­верх­ню спа­чат­ку сін­тэ­пон асноў­най дэ­та­лі, за­тым звер­ху пя­рэд­нюю дэ­таль з па­лат­на доб­рым бо­кам уверх. Пас­ля па­кла­дзі­це на кож­ны край па га­то­вай ру­ка­ві­цы. Сфаст­ры­гуй­це ўсё ра­зам. Для гаф­тач­кі ка­ва­лак тка­ні­ны 10х10 см са­гні­це на­па­ло­ву па дыя­га­на­лі доб­рым бо­кам унутр. Зра­бі­це шво, адступіўшы адзін сан­ты­мет­р ад са­гну­та­га краю. Ад­рэ­жце ліш­нюю тка­ні­ну на ад­лег­лас­ці 5 мм ад шва. Вы­вер­ні­це на доб­ры бок. Са­гні­це гаф­тач­ку на­па­ло­ву і пры­фаст­ры­гуй­це ў па­трэб­ным мес­цы.

Скла­дзі­це два ка­вал­кі тка­ні­ны га­лоў­най дэ­та­лі ра­зам доб­рым бо­кам адзін да ад­на­го. Сфаст­ры­гуй­це іх, па­кі­нуў­шы пры­бліз­на 15-сан­ты­мет­ро­вую ад­ту­лі­ну на доў­гім краі, про­ці­лег­лым та­му, на якім ёсць гафтачка. Ад­штаб­нуй­це ва­кол усёй пры­хват­кі. Вы­вер­ні­це вы­раб на доб­ры бок праз ад­ту­лі­ну. Ад­штаб­нуй­це, каб яе за­крыць.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.