Вы тут

«Шчаўкунок» — на сцэне


«Зор­кай быць ня­прос­та»: ці зра­зу­ме­ем мы гэ­та пад­час кан­цэр­та?

Бе­ла­рус­кі хлоп­чык Ула­дзі­слаў Хан­до­гій вір­ту­оз­на пе­ра­мог на ХV Між­на­род­ным тэ­ле­ві­зій­ным кон­кур­се юных му­зы­кан­таў «Шчаў­ку­нок»: ён атры­маў зо­ла­та і прыз гля­дац­кіх сім­па­тый. У най­блі­жэй­шы час ма­ла­до­га та­ле­на­ві­тага пі­я­ніс­та мож­на бу­дзе па­чуць у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ў Мін­ску. Сёння ён вы­сту­піць тут у рам­ках пра­гра­мы «Та­лен­ты Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі».

Безимени-1

«Шчаў­ку­нок» сён­ня з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых па­пу­ляр­ных дзі­ця­чых тэ­ле­ві­зій­ных кон­кур­саў ака­дэ­міч­най му­зы­кі. Пры­чым не толь­кі ў Ра­сіі: у ім спа­бор­ні­ча­лі ў роз­ных на­мі­на­цы­ях 48 удзель­ні­каў з уся­го све­ту. Хан­до­гій быў адзі­ным прад­стаў­ні­ком Бе­ла­ру­сі.

На­ша­му пе­ра­мож­цу ўся­го 13 га­доў. Ён з'яў­ля­ец­ца на­ву­чэн­цам Рэс­пуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. Яго пе­да­гог — Іры­на Се­мя­ня­ка.

Ула­дзі­слаў рас­ка­заў, што па буд­ных днях па­куль му­зы­кай зай­ма­ец­ца не над­та шмат, праз за­гру­жа­насць у шко­ле: уся­го тры ці ча­ты­ры га­дзі­ны што­дня. Ды і жы­ха­ры су­сед­ніх ква­тэр не вель­мі за­да­во­ле­ныя тым, што ім па­ста­ян­на да­во­дзіц­ца слу­хаць му­зі­цы­ра­ван­ні та­ле­на­ві­та­га су­се­да.

У бу­ду­чым хлоп­чык ма­рыць стаць пра­фе­сій­ным, вя­до­мым у све­це пі­я­ніс­там. Ад­нак быць зор­кай ня­лёг­ка, упэў­не­ны ён. Да­вя­дзец­ца ез­дзіць на шмат роз­ных кан­цэр­таў, а гэ­та зна­чыць, па­ста­ян­на мя­няць пра­гра­мы, пра­ца­ваць па дзе­сяць га­дзін што­дня — цэ­лы­мі дня­мі і на­ват на­ча­мі, лі­чыць хлоп­чык.

Пе­да­гог ма­ла­до­га пе­ра­мож­цы Іры­на Се­мя­ня­ка ў ад­ным з ін­тэр­в'ю ад­зна­чы­ла, што ска­рыць сэр­цы чле­наў жу­ры і пуб­лі­кі толь­кі ўзроў­нем скла­да­нас­ці вы­кон­ва­е­май пра­гра­мы ця­пер вель­мі цяж­ка. На яе дум­ку, лепш узяць пэў­ны твор, на які ха­пае сі­л, і сыг­раць яго так, як ні­хто ін­шы не мо­жа... Чым больш яск­ра­ва ў ча­ла­ве­ку вы­ра­жа­на яго ін­ды­ві­ду­аль­насць, лі­чыць Іры­на Се­мя­ня­ка, тым больш скла­да­на звон­ку ў яе неш­та да­даць. Ад­нак па­ляп­шаць трэ­ба, упэў­не­на яна.

У тым, што іг­рае Хан­до­гій, са­праў­ды чу­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­насць. Тво­ры ў яго вы­ка­нан­ні атрым­лі­ва­юц­ца і да­во­лі рыт­міч­ны­мі, сме­лы­мі, але і па-юна­чы мяк­кі­мі. У гэ­тым і пе­ра­ва­га яго му­зы­кі: у ёй чу­ец­ца мак­сі­ма­лізм, за­пал, але і пя­шчо­та ма­ла­дой чыс­тай ду­шы.

У фі­на­ле кон­кур­су Хан­до­гій вы­кон­ваў кан­цэрт Сэн-Сан­са ра­зам з сім­фа­ніч­ным ар­кест­рам Мас­коў­скай фі­лар­мо­ніі і прос­та па­ка­рыў усіх: і пра­фе­сій­нае жу­ры, і тэ­ле­гле­да­чоў ка­на­ла «Куль­ту­ра». Прыз пе­ра­мож­цу ўру­чаў га­лоў­ны ды­ры­жор Ка­мер­на­га ар­кест­ра Фі­ла­дэль­фіі Іг­нат Са­лжа­ні­цын.

Ула­дзі­слаў, вя­до­ма, ра­ды, што вік­то­рыя яму ўсміх­ну­ла­ся. Ад­нак для яго га­лоў­нае не пры­зы, а маг­чы­масць вы­сту­паць на вя­лі­кіх кан­цэрт­ных пля­цоў­ках. І за­пра­шэн­ні на но­выя кан­цэр­ты яму ўжо па­ча­лі па­сту­паць.

Та­ко­га пос­пе­ху на гэ­тым між­на­род­ным му­зыч­ным кон­кур­се бе­ла­рус­кія му­зы­кі ра­ней яшчэ не да­ся­га­лі. Та­му, зда­ец­ца, са­мы час за­ві­таць, на­рэш­це, у фі­лар­мо­нію ў Мін­ску і па­слу­хаць адо­ра­на­га юна­ка.

Акра­мя Хан­до­гі­я, на вя­лі­кай сцэ­не вы­сту­піць ма­ла­дая вы­ка­наў­ца з Ра­сіі — ула­даль­ні­ца Гран-пры між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю-кон­кур­су «Крыш­таль­ная лі­ра» Ган­на Якаў­ле­ва (са­пра­на). На­шу кра­і­ну прад­ста­віць так­са­ма сты­пен­ды­ят Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тых дзя­цей і мо­ла­дзі скры­пач Фі­ліп Змуш­ка. Спе­цы­яль­ным гос­цем пра­гра­мы ста­не прэ­зі­дэнт Між­на­род­на­га даб­ра­чын­на­га фон­ду, на­род­ны ар­тыст Ра­сіі Юрый Ро­зум. Лі­рыч­на­га на­строю ве­ча­ру да­дасць паэ­тэ­са Анас­та­сія Ле­бе­дзе­ва.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».