Вы тут

Скарына крочыць па свеце


У Нацыянальнай бібліятэцы прэ­зен­та­валі 64 пе­ра­кла­ды пер­ша­дру­ка­ра

Твор­чая спад­чы­на на­ша­га сла­ву­та­га асвет­ні­ка ця­пер за­гу­ча­ла яшчэ мац­ней. Бо яе пе­ра­кла­лі на 64 мо­вы све­ту! Ме­на­ві­та столь­кі пе­ра­кла­даў атры­ма­ла прад­мо­ва да кні­гі «Юдзіф». «Фран­цыск Ска­ры­на на мо­вах на­ро­даў све­ту» — так на­зы­ва­ец­ца но­вая кні­га Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да».

31-24

Вы­дан­не ака­за­ла­ся над­звы­чай ак­ту­аль­ным. Яго толь­кі-толь­кі прэ­зен­та­ва­лі, але ўвесь ты­раж ужо... ра­зы­шоў­ся!

Скла­даль­ні­кам і іні­цы­я­та­рам пра­ек­та з'яў­ля­ец­ца Алесь Кар­лю­ке­віч. Ра­зам з ім над ідэ­яй пра­ца­ваў па­эт Алесь Ра­за­наў. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ён пе­ра­клаў твор са ста­ра­бе­ла­рус­кай на су­час­ную мо­ву. У яго апра­цоў­цы доб­ра вя­до­мая нам прад­мо­ва да кні­гі «Юдзіф» гу­чыць так: «Як звя­ры, што блу­ка­юць у пу­шчы, ад на­ра­джэн­ня ве­да­юць схо­вы свае, як птуш­кі, што лё­та­юць у па­вет­ры, пом­няць гнёз­ды свае, як ры­бы, што пла­ва­юць у мо­ры і ў рэ­ках, чу­юць ві­ры свае і як пчо­лы ба­ро­няць вул­лі свае — гэ­так і лю­дзі да мес­ца, дзе на­ра­дзі­лі­ся і ўзга­да­ва­ны ў Бо­зе, вя­лі­кую лас­ку ма­юць».

А ця­пер уя­ві­це, што гэ­тыя, та­кія род­ныя і бліз­кія кож­на­му бе­ла­ру­су рад­кі, ця­пер на­пі­са­лі і на ін­шых мо­вах: кі­тай­скай, рус­кай, укра­ін­скай, ня­мец­кай, анг­лій­скай, фран­цуз­скай, серб­скай, крым­ска-та­тар­скай, мал­даў­скай, ка­бар­дзін­скай, бал­кар­скай і ін­шых. І на кож­най з іх сло­вы на­ша­га асвет­ні­ка, зда­ец­ца, па-асаб­лі­ва­му кра­на­юць. Пра гэ­та можна мер­ка­ваць па тым, як чы­та­лі прад­мо­ву гос­ці, за­про­ша­ныя на прэ­зен­та­цыю вы­дан­ня.

Ся­род іх бы­ла, на­прык­лад, са­вет­нік па­соль­ства Укра­і­ны ў Бе­ла­ру­сі Ма­ры­на Гу­ца­ла. Яна з хва­ля­ван­нем ад­зна­чы­ла:

— Гэ­та знач­ная па­дзея не толь­кі для Бе­ла­ру­сі, але, пэў­на, і для ўся­го све­ту. Са свай­го бо­ку я зраб­лю ўсё, каб цэнт­раль­ная на­ву­ко­вая біб­лі­я­тэ­ка Укра­і­ны імя Вяр­над­ска­га, з якой су­пра­цоў­ні­чае На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі, так­са­ма за­ці­ка­ві­ла­ся гэ­тым пра­ек­там. Каб у най­блі­жэй­шыя два га­ды ме­ра­пры­ем­ствы па ўша­на­ван­ні Ска­ры­ны ў нас так­са­ма аба­вяз­ко­ва пра­вя­лі.

Ад­мет­на, што 64 пе­ра­кла­да­мі Ска­ры­ны гэ­та доб­рая спра­ва не аб­мя­жу­ец­ца. Пла­ну­ец­ца, што ў бу­ду­чым прад­мо­ва да кні­гі «Юдзіф» з'я­віц­ца на ста мо­вах.

— Для свай­го ча­су Фран­цыск Ска­ры­на быў фі­гу­рай не­за­мен­най, — пад­крэс­ліў пра­фе­сар, лі­та­ра­ту­раз­на­вец Адам Маль­дзіс. — У яго жыц­цё Сло­ва Бо­жае прый­шло на­пі­са­ным ад ру­кі, ад­нак па­кі­нуў ён яго для на­шчад­каў ужо на­дру­ка­ва­ным. Ска­ры­на зра­біў амаль тое ж, што сён­ня зноў ад­бы­ва­ец­ца ў на­шай рэ­ча­іс­нас­ці: дру­ка­ва­нае сло­ва за­мя­ня­ец­ца вір­ту­аль­ным (мы так­са­ма жы­вём у ня­прос­тую эпо­ху, ка­лі ўсё змя­ня­ец­ца, не ўсе зга­джа­юц­ца гэ­та пры­няць). Тыя ж су­пя­рэч­нас­ці бы­лі ў ча­сы Ска­ры­ны. Дак­лад­на вя­до­ма, што ка­лі ён па­ехаў пра­да­ваць свае пе­ра­кла­ды Свя­то­га Пі­сан­ня ў Маск­ву, там іх... спа­лі­лі. Та­га­час­ны пра­ва­слаў­ны люд па­спа­лі­ты ду­маў: ад­на ня­чыс­тая сі­ла мо­жа дру­ка­ваць Свя­тое Пі­сан­не. Ска­ры­на апе­рад­жаў свой час. Толь­кі праз паў­ста­год­дзя Мі­ка­лай Ра­дзі­віл Чор­ны і Сы­мон Буд­ны ад­дру­ка­ва­лі на стан­ку пер­шыя кні­гі на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі. І толь­кі праз 50 га­доў у Ра­сіі з'я­віў­ся Іван Фё­да­раў. Зерне асве­ты, кі­ну­тае Ска­ры­нам у свой час, пра­рас­ло.

Га­лоў­ны ды­рэк­тар між­на­род­на­га ра­дыё «Бе­ла­русь» На­вум Галь­пя­ро­віч, які па­хо­дзіць, як і Ска­ры­на, са слаў­на­га По­лац­ка, рас­па­вёў пра ад­ну слуш­ную ідэю жы­ха­роў ста­ра­жыт­на­га го­ра­да:

— У мі­ну­лым го­дзе да мя­не звяр­ну­ла­ся кі­раў­ніц­тва По­лац­ка з пра­па­но­вай ар­га­ні­за­ваць там вя­лі­кае лі­та­ра­тур­на-края­знаў­чае свя­та. Ця­пер мы пра­цу­ем над яго пла­нам. Хо­чац­ца, каб кож­ны год там збі­ра­лі­ся пісь­мен­ні­кі, на­ву­коў­цы — не толь­кі з на­шых га­ра­доў, але і Пра­гі, Кра­ка­ва, Пад­уі, Маск­вы, Санкт-Пе­цяр­бур­га. Каб твор­цы ме­лі маг­чы­масць сцвяр­джаць ве­ліч на­шай куль­ту­ры і на­ву­кі, моц на­ша­га ду­ху. Каб у ста­ра­жыт­ным го­ра­дзе, ва ўсёй Бе­ла­ру­сі па­ка­заць све­ту (і каб свет на гэ­та ад­гук­нуў­ся), што ў нас ёсць зям­ля, якую мы лю­бім, якой мы га­на­рым­ся, якая на­ра­дзі­ла та­кіх ве­ліч­ных во­ла­таў ду­ху.

31-23

На­га­да­ем, што да 500-год­дзя бе­ла­рус­ка­га кні­га­дру­ка­ван­ня за­ста­ло­ся ка­ля двух з па­ло­вай га­доў. Гэ­та зу­сім не шмат, ка­лі ўлі­чыць, які маш­таб­ны юбі­лей ча­кае на­шу кра­і­ну. Рых­та­вац­ца трэ­ба ўсім, і та­кая пра­ца ўжо вя­дзец­ца. А но­вая кні­га да­рэ­чы на­га­да­ла: час уз­га­даць пра вя­лі­кую па­дзею ў гіс­то­рыі вя­лі­ка­га на­ро­да.

Мы бы­лі пер­шы­мі ў спра­ве кні­га­дру­ка­ван­ня на зем­лях ус­ход­ніх сла­вян. І сён­ня гэ­та для нас асаб­лі­ва важ­на. Каб на­тхніц­ца дзей­нас­цю сла­ву­та­га па­пя­рэд­ні­ка і вяр­нуць з не­быц­ця стра­ча­нае. Каб, кро­ча­чы на­пе­рад, ба­чыць пе­рад са­бой сон­ца і паў­ме­сяц — сім­ва­лы асве­ты, ве­даў і ду­хоў­нас­ці...

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?