Вы тут

Студэнт года: 8 прэтэндэнтаў на перамогу


Больш як 600 сту­дэн­таў з 44-х бе­ла­рус­кіх і сма­лен­скіх ВНУ са­браў рэс­пуб­лі­кан­скі сту­дэнц­кі ма­ла­дзёж­ны фо­рум «Мо­ладзь — на­дзея і бу­ду­чы­ня Бе­ла­ру­сі» ў Гор­ках. Як ад­зна­чыў на цы­ры­мо­ніі ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця мі­ністр аду­ка­цыі Мі­ха­іл Жу­раў­коў, «сён­ня мы да­ём афі­цый­ны старт Го­ду мо­ла­дзі». Ён па­жа­даў сту­дэнц­кай мо­ла­дзі пра­вес­ці яго мак­сі­маль­на на­сы­ча­на і ці­ка­ва.

— Гор­кі ўжо на­зва­лі ста­лі­цай мо­ла­дзі. Фо­рум пра­во­дзіц­ца трэ­ці раз і, спа­дзя­ю­ся, ён ста­не тра­ды­цый­ным, — ад­зна­чыў мі­ністр.

У рам­ках фо­ру­му пра­ду­гле­джа­на ра­бо­та трох сек­цый: «Мо­ладзь і су­час­насць: іні­цы­я­ты­ва, ад­каз­насць, парт­нёр­ства», «Мо­ладзь у ме­ды­яп­рас­то­ры: до­свед, праб­ле­мы, стра­тэ­гія і са­цы­яль­ная ак­тыў­насць» і «Спорт і зда­ро­вы лад жыц­ця: ад ін­та­рэ­су да вы­ні­ку». Ад­ной з цэнт­раль­ных па­дзей ста­не су­стрэ­ча мі­ніст­ра аду­ка­цыі Мі­ха­і­ла Жу­раў­ко­ва са сту­дэн­та­мі, якая прой­дзе ў фар­ма­це ад­кры­та­га дыя­ло­гу.

Так­са­ма ў рам­ках сту­дэнц­ка­га фо­ру­му ад­бу­дзец­ца фі­нал рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Сту­дэнт го­да — 2014», ідэй­ным на­тхняль­ні­кам яко­га вы­сту­пае Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі.

За га­на­ро­вы ты­тул бу­дуць зма­гац­ца во­сем леп­шых сту­дэн­таў, якія пе­ра­маг­лі ў аб­лас­ных і Мін­скім га­рад­скім ту­рах. Брэсц­кі рэ­гі­ён на кон­кур­се прад­ста­віць сту­дэнт­ка 5-га кур­са фа­куль­тэ­та эка­но­мі­кі і пра­ва Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­санд­ра Ма­ла­ка­на­ва. Ві­цеб­скі рэ­гі­ён — сту­дэнт­ка 3-га кур­са эка­на­міч­на­га фа­куль­тэ­та Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Ган­на Мя­дзе­лец; Го­мель­шчы­ну — сту­дэнт 4-га кур­са ля­чэб­на­га фа­куль­тэ­та Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Анд­рэй Са­вас­цін; Гро­дзен­шчы­ну — кур­сант 3-га кур­са ва­ен­на­га фа­куль­тэ­та Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ян­кі Ку­па­лы Аляк­сей Ку­та­фін; Ма­гі­лёў­шчы­ну — кур­сант 4-га кур­са фа­куль­тэ­та мі­лі­цыі Ма­гі­лёў­ска­га ін­сты­ту­та МУС Вік­тар Ку­раш.

За ста­лі­цу ў фі­на­ле вы­сту­па­юць сту­дэнт­ка 3-га кур­са фа­куль­тэ­та ра­дыё­тэх­ні­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі БДУ­ІР На­тал­ля Він­ні­ка­ва, кур­сант 4-га кур­са ва­ен­на-тэх­ніч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­сандр Гай­ва­рон­скі і кур­сант 2-га кур­са ін­жы­нер­на­га фа­куль­тэ­та Ка­манд­на-ін­жы­нер­на­га ін­сты­ту­та МНС Да­р'я Се­ляз­нё­ва.

Фі­наль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы бу­дуць доў­жыц­ца два дні. Сту­дэн­ты па­він­ны бу­дуць прэ­зен­та­ваць свае аў­тар­скія ма­ла­дзёж­ныя пра­ек­ты. Іх ча­ка­юць кон­курс «Ві­зіт­ная карт­ка», кон­курс пра­моў­ніц­ка­га май­стэр­ства «Мая спе­цы­яль­насць — мая га­ран­тыя бу­ду­чы­ні», твор­чы кон­курс «Ма­ла­дая Бе­ла­русь».

І ўпер­шы­ню ў пра­гра­му рэс­пуб­лі­кан­ска­га пра­ек­та ўклю­ча­ны па­тры­я­тыч­ны кон­курс «Мой ге­рой Пе­ра­мо­гі». Га­лоў­ная за­да­ча кож­на­га ўдзель­ні­ка фі­на­лу ў лю­бым жан­ры рас­ка­заць пра ча­ла­ве­ка, які прай­шоў Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну, чый подз­віг з'яў­ля­ец­ца пры­кла­дам муж­нас­ці і ад­ва­гі для ма­ла­до­га па­ка­лен­ня.

Аб­са­лют­ны пе­ра­мож­ца кон­кур­су «Сту­дэнт го­да — 2014» бу­дзе вы­зна­ча­ны па су­ме вы­ні­каў твор­чых вы­пра­ба­ван­няў у двух эта­пах кон­курс­най пра­гра­мы.

Да­рэ­чы, у рам­ках кон­кур­су пра­ду­гле­джа­на яшчэ ад­на на­мі­на­цыя «Сту­дэнт го­да onlіne». Тут пе­ра­мож­цу вы­зна­чаць ка­рыс­таль­ні­кі вір­ту­аль­най сет­кі, якія змо­гуць пра­га­ла­са­ваць на сай­це brsm.by за най­леп­шы аў­тар­скі гу­ма­рыс­тыч­ны ві­дэа­ро­лік на тэ­му «Я — сту­дэнт!».

Цэнт­раль­ны ка­мі­тэт БРСМ збі­ра­ец­ца ха­дай­ні­чаць пе­рад Са­ве­там спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па са­цы­яль­най пад­трым­цы адо­ра­ных на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­таў аб за­ах­воч­ван­ні сту­дэн­таў, якія за­ня­лі ў фі­на­ле пер­шае, дру­гое і трэ­цяе мес­ца.

Між ін­шым, для та­го, каб стаць удзель­ні­кам пра­ек­та «Сту­дэнт го­да», не­да­стат­ко­ва быць прос­та па­спя­хо­вым сту­дэн­там (ся­рэд­ні бал кан­кур­сан­та не мо­жа быць ні­жэй­шым за 8,0 ба­ла!). Аба­вяз­ко­ва трэ­ба пры­маць ак­тыў­ны ўдзел у гра­мад­скім жыц­ці, у дзей­нас­ці пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі БРСМ, між­ву­заў­скіх, ра­ён­ных, га­рад­скіх, рэс­пуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­сах у га­лі­не сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

Учо­ра ў рам­ках фо­ру­му ўжо прай­шоў ад­кры­ты дыя­лог «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня» з удзе­лам на­мес­ні­ка мі­ніст­ра аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Вік­та­ра Як­жы­ка і пер­ша­га сак­ра­та­ра Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ Анд­рэя Бе­ля­ко­ва.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА,

г. Гор­кі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».