Вы тут

«Студэнт года» — крэатыўны юрыст


«Мы ву­чым­ся ў са­мым леп­шым уні­вер­сі­тэ­це кра­і­ны, а ўсе ас­тат­нія нам зайз­дрос­цяць. Гэ­та ў на­шым «па­цан­скім» уні­вер­сі­тэ­цеса­мыя пры­го­жыя дзяў­ча­ты... Толь­кі на­шы сту­дэн­ты хо­дзяць на за­ня­ткі, наз­вы якіх больш па­доб­ныя на пра­клё­ны. На­шы сту­дэн­ты на­столь­кі су­ро­выя, што, здаў­шы эк­за­мен, пы­та­юц­ца на вы­ха­дзе, што яны зда­лі... Гэ­та на­шы сту­дэн­ты на 80 пра­цэн­таў скла­да­юц­ца з над­зеі. Толь­кі на­шы сту­дэн­ты мо­гуць, як Цэ­зар, ра­біць тры спра­вы ад­на­ча­со­ва: зда­ваць «ла­бу», кур­сач і эк­за­мен».
4-19

4-19

 Аляк­санд­ра Ма­ла­кан­ава і Аляк­сей Ку­та­фін: мы — не са­пер­ні­кі.

 

Ме­на­ві­та гэ­ты ро­лік з вя­лі­кім ад­ры­вам пе­ра­мог у на­мі­на­цыі «Сту­дэнт го­да ONLІNE» ў рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се «Сту­дэнт го­да — 2014». Яго аў­тар — сту­дэнт­ка 3 кур­са фа­куль­тэ­та ра­дыё­тэх­ні­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі БДУ­ІР На­тал­ля ВІН­НІ­КА­ВА. Фі­нал, у якім су­стрэ­лі­ся пе­ра­мож­цы рэ­гі­я­наль­ных эта­паў, ад­быў­ся на ба­зе Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най сель­ска­гас­па­дар­чай ака­дэ­міі ў Гор­ках. У фі­на­ле бы­ло прад­стаў­ле­на во­сем вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў: БДУ­ІР, БНТУ, Ка­манд­на-ін­жы­нер­ны ін­сты­тут МНС, Ма­гі­лёў­скі ін­сты­тут МУС, Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Ян­кі Ку­па­лы, Ба­ра­на­віц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт, Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны тэх­на­ла­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт і Го­мель­скі дзяр­жаў­ны ме­ды­цын­скі ўні­вер­сі­тэт.

IMG_5283

 

Вус­на­мі дзі­ця­ці...

Ро­лі­кі ўсіх фі­на­ліс­таў бы­лі вы­кла­дзе­ны на сай­це БРСМ для пра­вя­дзен­ня ан­лайн-га­ла­са­ван­ня за­га­дзя і ста­лі фак­тыч­на ві­зіт­най карт­кай, па якой мож­на бы­ло склас­ці пер­шае ўра­жан­не пра аў­та­раў. Але як за­ча­піць ува­гу пры­дзір­лі­ва­га жу­ры і ба­лель­шчы­каў?

Сту­дэнт 4 кур­са ля­чэб­на­га фа­куль­тэ­та Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Анд­рэй СА­ВОС­ЦІН вы­ра­шыў пра­спя­ваць гу­ма­рыс­тыч­ную пес­ню аб «прос­тым сту­дэн­це»: «Я за­ву­ся Анд­ру­шам, са мной зда­ра­ла­ся мно­гае...» Пра Аляк­санд­ра ГАЙ­ВА­РОН­СКА­ГА, кур­сан­та 4 кур­са ва­ен­на-тэх­ніч­на­га фа­куль­тэ­та БНТУ, у клі­пе рас­каз­ва­юць яго сяб­ры, якія па­раў­ноў­ва­юць Са­шу з іль­вом, ге­пар­дам, са­ба­кам, мядз­ве­дзем, пу­га­чом, ле­му­рам і на­ват жы­ра­фам. А Ган­на МЯ­ДЗЕ­ЛЕЦ, сту­дэнт­ка 3 кур­са эка­на­міч­на­га фа­куль­тэ­та Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, вы­ра­шы­ла па­ці­ка­віц­ца тым, як бу­дзе пра­хо­дзіць кон­курс у 2030 го­дзе ў... бу­ду­чых сту­дэн­таў, якія па­куль яшчэ хо­дзяць у дзі­ця­чы са­док. «Хто та­кі сту­дэнт і чым ён зай­ма­ец­ца?» — за­пы­та­ла­ся дзяў­чы­на ў ма­лых.

«Мяр­кую, што гэ­та прэ­зі­дэнт»; «Пры­го­жы та­кі, у іх там па­ма­ды ўся­ля­кія і це­ні»; «Ён ле­чыць са­ба­чак і ко­ці­каў, а яшчэ ча­ра­пах»; «Той, хто ву­чыц­ца ў кла­се»; «Ро­біць уся­ля­кія пры­чос­кі, пры­шпіль­вае роз­ныя за­ко­лач­кі», — ра­дас­на ад­ка­за­ла дзят­ва.
4-18

4-18

 Аляк­санд­ра Ма­ла­кан­ава ра­зам са сва­ёй ма­ці — ак­тыў­най удзель­ні­цай гру­пы пад­трым­кі.

 

«У страі ан­лайн»

Фі­нал рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Сту­дэнт го­да» скла­даў­ся сё­ле­та з двух эта­паў. У пер­шы дзень сту­дэн­ты прэ­зен­та­ва­лі свае аў­тар­скія ма­ла­дзёж­ныя пра­ек­ты, якія бу­дуць рэа­лі­за­ва­ны ця­гам го­да, і ўдзель­ні­ча­лі ў кон­кур­се пра­моў­ніц­ка­га май­стэр­ства «Мая спе­цы­яль­насць — мая га­ран­тыя бу­ду­чы­ні».

Пя­ці­курс­ні­ца фа­куль­тэ­та эка­но­мі­кі і пра­ва Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­санд­ра МА­ЛА­КА­НА­ВА пра­па­на­ва­ла ў год прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў ін­тэр­ак­тыў­ную гуль­ню-стра­тэ­гію «Зра­бі пра­віль­ны вы­бар». Гуль­ня ўклю­чае 5 уз­роў­няў і 25 эта­паў. Як у са­праўд­най гуль­ні-стра­тэ­гіі, кож­ны сам пра­клад­вае свой шлях да га­лоў­на­га пры­за. На­прык­лад, на чац­вёр­тым уз­роў­ні ўдзель­нік па­ві­нен бу­дзе раз­мяс­ціць на сва­ёй ста­рон­цы ў са­цы­яль­най сет­цы агі­та­цый­ны пост­ар і мак­сі­маль­на рас­паў­сю­дзіць яго на ста­рон­ках вір­ту­аль­ных сяб­роў. А на апош­нім, пя­тым уз­роў­ні, ка­лі ўдзель­нік гуль­ні вы­ка­нае свой гра­ма­дзян­скі аба­вя­зак і пра­га­ла­суе на вы­бар­чым участ­ку, яго за­да­ча — раз­мяс­ціць на са­цы­яль­най ста­рон­цы сэл­фі з хэш­тэ­гам «Я зра­біў свой вы­бар!» на фо­не гра­фі­ка ра­бо­ты вы­бар­ча­га ўчаст­ка.

Сут­насць пра­ек­та Ган­ны Мя­дзе­лец «У страі ан­лайн» за­клю­ча­ец­ца ў вы­ка­ры­стан­ні су­час­ных тэх­на­ло­гій для та­го, каб аб'­яд­наць мі­ну­лае і бу­ду­чы­ню.

5257

5257

 

— Ве­тэ­ра­ны і сён­ня ў страі, ад­нак з кож­ным го­дам іх су­вя­зі з на­ва­коль­ным све­там ста­но­вяц­ца ўсё менш тры­ва­лы­мі. Мы, сту­дэн­ты-ва­лан­цё­ры, да­па­ма­га­ем ім вы­ра­шаць не толь­кі бы­та­выя пы­тан­ні, але і мець зно­сі­ны са сва­і­мі бліз­кі­мі, сяб­ра­мі і ад­на­па­лча­на­мі дзя­ку­ю­чы элект­рон­най по­шце, ві­дэа­ме­се­джа­рам і са­цы­яль­ным сет­кам, — рас­ка­за­ла дзяў­чы­на. — Гэты праект вельмі важны і для сувязі паміж пакаленнямі, таму што пры дапамозе відэаканферэнцсувязі ў рэальным часе ветэраны вайны расказваюць  моладзі пра падзеі 70-гадовай даўнасці.

Аляк­сей КУ­ТА­ФІН, кур­сант 3 кур­са ва­ен­на­га фа­куль­тэ­та Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ян­кі Ку­па­лы, вы­сту­піў з іні­цы­я­ты­вай у год юбі­лею Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі пад­рых­та­ваць ві­дэа­фільм-він­ша­ван­не. «Ня­хай мо­ладзь з кож­на­га рэ­гі­ё­на пра­чы­тае верш па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі ля пом­ні­ка ге­ро­ям Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і да­шле нам свой ві­дэа­сю­жэт. На пад­ста­ве ўсіх да­сла­ных ві­дэа­сю­жэ­таў бу­дзе ство­ра­ны фільм «Рад­кі па­мя­ці», — па­тлу­ма­чыў Аляк­сей.

Да­рэ­чы, мо­ладзь Гро­дзен­шчы­ны ўжо пад­рых­та­ва­ла свой фільм, які быў пра­дэ­ман­стра­ва­ны ў фі­на­ле кон­кур­су «Сту­дэнт го­да».

— У раз­мо­ве з на­чаль­ні­кам Цэнт­ра куль­ту­ры БНТУ Інай Ту­ма­на­вай я да­ве­даў­ся, што вёс­ка Лу­ні­ца Чэр­вень­ска­га ра­ё­на паў­та­ры­ла лёс Ха­ты­ні. Ле­там 1944 го­да пры ад­ступ­лен­ні фа­шыс­ты пад­па­лі­лі вёс­ку ра­зам з людзь­мі. Ба­бу­ля і дзя­ду­ля Іны Аляк­санд­раў­ны, якім па­шчас­ці­ла вы­ра­та­вац­ца з пек­ла, пры­гад­ва­лі, што зям­ля га­рэ­ла пад на­га­мі тры дні. Але гэ­тай вёс­кі ня­ма ў спі­се спа­ле­ных вё­сак Бе­ла­ру­сі. Што­год ус­плы­ва­юць но­выя фак­ты, па­дзеі і ім­ёны, та­му нам, ма­ла­дым і не­абы­яка­вым, нель­га па­кі­даць іх без ува­гі.

Пра­ект Вік­та­ра КУ­РА­ША, кур­сан­та 4 кур­са фа­куль­тэ­та мі­лі­цыі Ма­гі­лёў­ска­га ін­сты­ту­та МУС, за­клю­ча­ец­ца ў по­шу­ку ге­ро­яў ба­раць­бы са зла­чын­нас­цю на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

— Пра дзей­насць бе­ла­рус­кай мі­лі­цыі ў пе­рад­ва­ен­ныя га­ды ма­ла вя­до­ма, усё яшчэ за­ста­ец­ца шмат «бе­лых плям». Ра­бо­та, пра­ве­дзе­ная кур­сан­та­мі ў ар­хі­вах, ужо пры­нес­ла свой плён: вы­зна­ча­ны ім­ёны трох су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі, якія за­гі­ну­лі ў 20-я га­ды ХХ ста­год­дзя. Вы­свет­ле­ны аб­ста­ві­ны, да­та і мес­ца гі­бе­лі яшчэ 14 су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі... Пас­ля за­вяр­шэн­ня пра­ек­та пла­ну­ец­ца пад­рых­тоў­ка да дру­ку вы­дан­ня пра не­вя­до­мыя фак­ты з гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай мі­лі­цыі, а так­са­ма пад­рых­тоў­ка да­ку­мен­таль­ных філь­маў пра кож­на­га з ге­ро­яў, якія за­гі­ну­лі пры вы­ка­нан­ні служ­бо­ва­га аба­вяз­ку, — па­тлу­ма­чыў хло­пец.
4-34

4-34

 Момант конкурсу.

 

Мой ге­рой

Што ці­ка­ва: чац­вё­ра з вась­мі фі­на­ліс­таў сё­лет­ня­га кон­кур­су «Сту­дэнт года» — гэ­та, так бы мо­віць, лю­дзі ў па­го­нах: бу­ду­чыя ва­ен­ныя, прад­стаў­ні­кі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў і вы­ра­та­валь­ні­кі.

Трэ­ба ска­заць, што ў год свят­ка­ван­ня 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі ва­ен­ная тэ­ма гу­ча­ла рэ­фрэ­нам уся­го ме­ра­пры­ем­ства. Так, пад­час кон­кур­су «Мой ге­рой Пе­ра­мо­гі» за­да­чай удзель­ні­каў бы­ло рас­ка­заць у лю­бым жан­ры пра ча­ла­ве­ка, які з'яў­ля­ец­ца для іх пры­кла­дам муж­нас­ці і ад­ва­гі. Аляк­санд­ра Ма­ла­ка-н­ава па­ка­за­ла ін­сцэ­ні­роў­ку апош­ня­га дня жыц­ця ад­важ­най лёт­чы­цы Ка­ця­ры­ны Зе­лян­ко. Гэ­та адзі­ная ў све­це жан­чы­на, якая пры­мя­ні­ла па­вет­ра­ны та­ран, і за пра­яў­ле­ныя ў баі муж­насць і ге­ра­ізм бы­ла па­смя­рот­на ўга­на­ра­ва­на зван­нем Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Аляк­сей Ку­та­фін у не­вя­ліч­кім спек­так­лі рас­ка­заў на сцэ­не жыц­цё­вую гіс­то­рыю га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на горада Грод­на Іва­на Да­ні­ла­ві­ча Ле­бе­дзе­ва — шлях ад ма­ла­до­га аг­ра­но­ма да ге­роя Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, удзель­ні­ка ба­ёў на Дняп­ры, Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Для Ган­ны Мя­дзе­лец та­кім ге­ро­ем ста­ла на­род­ная ар­тыст­ка СССР Клаў­дзія Шуль­жэн­ка, якая ў 1941 го­дзе доб­ра­ах­вот­на ўсту­пі­ла ў дзе­ю­чую ар­мію і ўсе ча­ты­ры га­ды вы­сту­па­ла пе­рад бай­ца­мі на аэ­ра­дро­мах, чы­гу­нач­ных плат­фор­мах, у за­вод­скіх цэ­хах, у па­лат­ках ці прос­та на лё­дзе. Да­ла больш як 500 кан­цэр­таў у бла­кад­ным Ле­нін­гра­дзе.

А Вік­тар Ку­раш рас­па­вёў пра ўдзель­ні­ка пар­ты­зан­ска­га ру­ху Ула­дзі­мі­ра Да­ні­ла­ві­ча Ка­дзі­на. Ка­лі рас­па­ча­ла­ся вай­на, хлоп­цу бы­ло ўся­го 17 га­доў. Ён пай­шоў у пар­ты­за­ны. Тра­піў у кан­цэнт­ра­цый­ны ла­гер, ад­куль з гру­пай та­ва­ры­шаў яму ўда­ло­ся ўця­чы. У 1943 го­дзе па­сту­піў за­гад — не пра­пус­ціць нем­цаў у пар­ты­зан­скую зо­ну. І тры дзя­сят­кі пар­ты­за­наў стрым­лі­ва­лі на­ціск вась­мі сот­няў нем­цаў і па­лі­ца­яў да пры­хо­ду асноў­ных сіл. За гэ­ты бой юнак атры­маў сваю пер­шую ба­я­вую ўзна­га­ро­ду, самую для яго дарагую, хоць пазней былі і іншыя ўзнагароды...

DSC_7479

 

Вы­дат­ні­ца і ак­ты­віст­ка

Апош­ні твор­чы кон­курс «Ма­ла­дая Бе­ла­русь», у якім кан­кур­сан­ты спя­ва­лі і тан­ца­ва­лі, па­ста­віў кроп­ку ў кон­курс­ных вы­пра­ба­ван­нях. Паў­га­дзін­ная паў­за — і, на­рэш­це, бы­лі аб'­яў­ле­ны пры­зё­ры і но­вы ўла­даль­нік ты­ту­ла «Сту­дэнт го­да». Трэ­цяе мес­ца па­дзя­лі­лі па­між са­бой Вік­тар Ку­раш (Ма­гі­лёў­скі ін­сты­тут МУС) і Аляк­сей Ку­та­фін (Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Ян­кі Ку­па­лы). Дру­гое мес­ца да­ста­ла­ся сту­дэн­ту Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Анд­рэю Са­вос­ці­ну. А аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам ста­ла сту­дэнт­ка Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­санд­ра Ма­ла­ка­на­ва.

Аляк­санд­ра скон­чы­ла ся­рэд­нюю шко­лу №9 у Лі­дзе. З'яўляецца дыпламанткай міжнародных навукова-практычных канферэнцый, прызёрам юрыдычных і паліталагічных алімпіяд, удзельніцай творчага харэаграфічнага калектыву «Імпрэза», актывісткай першаснай арганізацыі БРСМ Баранавіцкага ўніверсітэта. Сярэдні бал за ўвесь час навучання — 9,0.

DSC_7597shhshhshhshhshhshh_novy-j-razmer

 

Аляксандра бу­ду­чы юрыст. З'яў­ля­ю­чы­ся вы­дат­ні­цай, дзяўчына па­спя­хо­ва су­мя­шчае сваю ву­чо­бу з пра­цай (пры­зна­ла­ся, што ўжо пра­цуе на па­ло­ву стаў­кі ў бан­ку). Смя­ец­ца: «Вось та­кі пе­рад ва­мі не­звы­чай­ны крэ­а­тыў­ны юрыст». Услед за ёй у Ба­ра­на­ві­чы пе­ра­бра­ла­ся і яе сям'я. Да­рэ­чы, ма­ці бы­ла ад­ным з са­мых ак­тыў­ных удзель­ні­каў гру­пы пад­трым­кі Аляк­санд­ры ў фі­на­ле.

На пы­тан­не жур­на­ліс­та «Звяз­ды» «Якое тваё са­мае вя­лі­кае жа­дан­не пас­ля пе­ра­мо­гі?» быў ад­каз: «Ад­па­чыць... Твор­чыя ну­ма­ры да фі­на­лу рых­та­ва­лі­ся ця­гам двух ме­ся­цаў. Асаб­лі­ва на­пру­жа­ныя бы­лі апош­нія тры дні. Ні­ко­га з удзель­ні­каў фі­на­лу я не лі­чу сва­і­мі са­пер­ні­ка­мі. Усе хлоп­цы і дзяў­ча­ты вы­сту­па­лі вель­мі год­на. І мне было вельмі прыемна выступаць з імі на адной сцэне».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА,

Мінск—Горкі—Мінск.

Фота аўтара і з сайта БРСМ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.