Вы тут

Ездзіць у Расію стане танней,


у Літ­ву — хут­чэй, а ад­мя­няць цяг­ні­кі ва Укра­і­ну і Вар­ша­ву па­куль не бу­дуць

Кош­ты на пра­езд у цяг­ні­ках між­на­род­ных зно­сін (у пер­шую чар­гу ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю) знач­на зні­зяц­ца з 10 лю­та­га. Пра гэ­та па­ве­да­міў жур­на­ліс­там пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка па­са­жыр­скай служ­бы ўпраў­лен­ня бе­ла­рус­кай чы­гун­кі Анд­рэй КАШ­КО.

— Ра­зам з ра­сій­скі­мі чы­гу­нач­ні­ка­мі мы прый­шлі да ра­ды­каль­ных кро­каў па зні­жэн­ні кош­ту пра­ез­ду. З улі­кам іс­ну­ю­чых та­рыф­ных пла­наў і зні­жак, якія мы на­пра­ца­ва­лі ле­тась, зні­жэн­не кош­ту скла­дзе да 50% амаль па ўсіх ка­тэ­го­ры­ях ва­го­наў, — рас­па­вёў Анд­рэй Каш­ко.

Спе­цы­я­ліст па­тлу­ма­чыў, што та­ры­фы на пра­езд фар­мі­ру­юц­ца ў швей­цар­скім фран­ку, і ва­ган­ні яго і на­шай на­цы­я­наль­най ва­лю­ты ад­нос­на больш важ­кіх ва­лют дык­ту­юць гэ­тыя зме­ны. Па­коль­кі 17 сту­дзе­ня ад­бы­ло­ся ад­цяг­нен­не швей­цар­ска­га фран­ка з ко­шы­ка еў­ра­пей­скіх ва­лют, знач­на выраслі цэны. Та­му ўзнік­ла не­аб­ход­насць у за­ха­дах, на­кі­ра­ва­ных на пры­цяг­нен­не па­са­жы­раў на чы­гу­нач­ны транс­парт і па­вы­шэн­не кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці між­на­род­ных чы­гу­нач­ных пе­ра­во­зак.

Кошт пра­ез­ду ў Маск­ву з улі­кам толь­кі гэ­та­га зні­жэн­ня па­тан­нее на су­му ад 200 ты­сяч руб­лёў да міль­ё­на — у за­леж­нас­ці ад ка­тэ­го­рыі ва­го­на. Апроч та­го, гэ­тыя зніж­кі бу­дуць па­вя­ліч­вац­ца ўдвая з улі­кам іс­ну­ю­чых та­рыф­ных пла­наў, якія дзей­ні­ча­юць у за­леж­нас­ці ад дня на­быц­ця пра­яз­но­га да­ку­мен­та, мес­ца раз­мя­шчэн­ня па­са­жы­ра ў ва­го­не, са­ста­ва і да­лё­кас­ці па­езд­кі.

Анд­рэй Каш­ко па­тлу­ма­чыў, ча­му та­кія зме­ны за­кра­на­юць толь­кі цяг­ні­кі ра­сій­ска­га на­прам­ку.

— Гэ­та са­мы буй­ны наш парт­нёр, які ў сег­мен­це між­на­род­ных чы­гу­нач­ных пе­ра­во­зак зай­мае ка­ля 70%. Да та­го ж са­мы­мі за­па­тра­ба­ва­ны­мі і па­са­жы­ра­нап­ру­жа­ны­мі кі­рун­ка­мі з'яў­ля­юц­ца Маск­ва і Санкт-Пе­цяр­бург (80% ад усіх пе­ра­во­зак з Ра­сі­яй).

Та­кім чы­нам, ка­лі сён­ня пра­езд да Маск­вы ў ва­го­не СВ каш­туе ка­ля трох міль­ё­наў руб­лёў, то з улі­кам зні­жэн­ня з 10 лю­та­га та­рыф апус­ціц­ца да двух міль­ё­наў. Кві­ток у плац­карт­ны ва­гон, які каш­туе 800 ты­сяч руб­лёў, па­тан­нее да 500 ты­сяч, ца­на на ку­пэй­ны кві­ток з 1,5 млн руб­лёў зні­зіц­ца да 1 млн. Апроч та­го, праз дзень у ра­сій­скую ста­лі­цу хо­дзіць і цяг­нік «Брэст — Маск­ва», у скла­дзе яко­га ёсць так зва­ны ся­дзя­чы «ва­гон-са­ма­лёт». Там кошт квіт­ка зні­зіц­ца з 630 да 400 ты­сяч руб­лёў. І гэ­та без улі­ку та­рыф­ных пла­наў, пра якія Анд­рэй Каш­ко так­са­ма рас­па­вёў:

— Ка­лі па­са­жыр за ме­сяц і больш куп­ляе пра­яз­ны бі­лет, яму да­ец­ца зніж­ка ў 15%. Ка­лі лю­дзі едуць у скла­дзе гру­пы 10 ча­ла­век у Маск­ву, яны так­са­ма атрым­лі­ва­юць зніж­ку ў 15%. А ка­лі гру­па едзе, ска­жам, у Ека­ця­рын­бург, то зніж­ка скла­дзе яшчэ 30% да ўжо зні­жа­най з 10 лю­та­га ца­ны.

У лю­бым вы­пад­ку, мі­ні­маль­нае зні­жэн­не цэн на цяг­ні­кі, што кур­сі­ру­юць па­між Бе­ла­рус­сю і Ра­сі­яй, скла­дзе 35%, а з улі­кам да­лё­кас­ці па­езд­кі і гру­па­вых зні­жак — больш за 50%. Но­ва­ўвя­дзен­не за­кра­не толь­кі цяг­ні­кі ра­сій­ска­га і бе­ла­рус­ка­га фар­мі­ра­ван­няў і не бу­дзе рас­паў­сюдж­вац­ца на са­ста­вы, што ідуць праз на­шу кра­і­ну тран­зі­там.

Ас­тат­ні сег­мент між­на­род­ных чы­гу­нач­ных пе­ра­во­зак зай­ма­юць Укра­і­на, Літ­ва і Поль­шча. З імі бе­ла­рус­кі бок так­са­ма пра­во­дзіць пе­ра­мо­вы па фар­мі­ра­ван­ні кош­таў на пра­езд.

— З Літ­вой мы тры­ма­ем са­цы­яль­ны та­рыф. Кошт пра­ез­ду ў на­шых цяг­ні­ках адэ­кват­ны ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі і рэ­ак­цыі на ры­нак транс­парт­ных па­слуг на­огул у гэ­тым кі­рун­ку. Мы гля­дзім, як пра­цу­юць аў­та­ма­біль­ныя пе­ра­воз­чы­кі, авія­цыя і тры­ма­ем ней­кі па­ры­тэт ца­ны, — ад­зна­чыў пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка служ­бы.

Ён на­га­даў, што па­этап­на бы­ла рэа­лі­за­ва­на пра­гра­ма па па­ска­рэн­ні пе­ра­во­зак па­між Мінск­ам і Віль­ню­сам за кошт та­го, што мыт­ны агляд у ча­ты­рох цяг­ні­ках ця­пер пра­во­дзіц­ца не­па­срэд­на пад­час ру­ху на ўчаст­ку па­між Ма­ла­дзеч­нам і Гу­да­га­ем. Ця­пер дзя­ку­ю­чы гэ­та­му да­ро­га зай­мае 2,5 га­дзі­ны. Ад­нак увес­ці та­кую сіс­тэ­му для ўсіх цяг­ні­коў да лі­тоў­скай ста­лі­цы па­куль не­маг­чы­ма.

— Мы не раз­гля­да­ем змян­шэн­не час­та­ты цяг­ні­коў на гэ­тым кі­рун­ку, — за­явіў Анд­рэй Каш­ко, ма­ю­чы на ўва­зе цяг­ні­кі, якія ідуць у Віль­нюс ця­гам ча­ты­рох га­дзін з ма­лой за­паў­няль­нас­цю. — Мы раз­гля­да­ем пы­тан­не ап­ты­мі­за­цыі на­шых вы­дат­каў і па­вы­шэн­ня вы­ка­ры­стан­ня гэ­тых са­ста­ваў.

Што да да­лей­ша­га ска­ра­чэн­ня шля­ху ў віль­нюс­кім кі­рун­ку, то ка­лі ў Віль­нюс пус­цяць элект­ра­цяг­ні­кі, то час у да­ро­зе скла­дзе дзве га­дзі­ны. Ад­нак сё­ле­та гэ­ты пра­ект рэа­лі­за­ва­ны не бу­дзе.

Бе­ла­рус­кія чы­гу­нач­ні­кі да­мо­ві­лі­ся з ін­шы­мі чы­гу­нач­ны­мі ад­мі­ніст­ра­цы­я­мі (а гэ­та ў тым лі­ку Ка­зах­стан, Лат­вія, Укра­і­на, Літ­ва) пра тое, што кош­ты ў та­рыф­най ва­лю­це ў 2015 го­дзе па­вы­шац­ца не бу­дуць і за­ха­ва­юц­ца на ўзроў­ні 2014 го­да.

Так­са­ма спе­цы­я­ліст за­пэў­ніў, што цяг­ні­кі ва Укра­і­ну па­куль бу­дуць ха­дзіць без змен, цэ­ны на квіт­кі зні­жац­ца так­са­ма не бу­дуць. Па­вод­ле пе­ра­моў з поль­скі­мі чы­гу­нач­ні­ка­мі, цяг­нік «Мінск — Вар­ша­ва», які тра­піў пад па­гро­зу ад­ме­ны, па­куль усё ж бу­дзе кур­сі­ра­ваць. Бу­дуць пры­мац­ца за­ха­ды па па­вы­шэн­ні яго за­паў­няль­нас­ці, не вы­клю­ча­ны і па­доб­ныя на бе­ла­рус­ка-ра­сій­скія зніж­кі і ак­цыі.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.