Вы тут

Сваё заўсёды лепшае


У якім становішчы эканоміка ў Беларусі? Ці варта рабіць дэнамінацыю? Якія самыя эфектыўныя метады стрымлівання інфляцыі? Ці ёсць неабходнасць скарачаць валютныя разлікі ўнутры краіны? Пра гэта распавяла загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, прафесар Ірына Новікава.

Адмаўляемся ад валюты?

Як патлумачыла эксперт, у расіян даўно ўжо адбылася дэдаларызацыя эканомікі. Гэта варта зрабіць і ў Беларусі, пры ўмове, што насельніцтву заўсёды будзе даступны набор неабходных тавараў, якія можна будзе набыць за беларускія рублі.

«Калі можна купіць усе неабходныя тавары за свае грошы, то і давер да рубля ўзрастае», — адзначыла прафесар.

Дэнамінацыі быць?

Па словах Ірыны Новікавай, дэнамінацыя на гэтым этапе не дапаможа павысіць давер да беларускага рубля. Хаця, на думку дзелавой супольнасці, гэта будзе адным з крокаў па дэдаларызацыі эканомікі і павысіць давер да нацыянальнай валюты.

«Дэнамінацыя — гэта тэхнічная, але досыць дарагая аперацыя. Можна яе правесці, але калі эканоміка ў нестабільным стане, то праз нейкі час зноў давядзецца дапісваць нулі», — пракаментавала прафесар.

Сітуацыю ў беларускай эканоміцы стабільнай пакуль не назавеш, таму, на думку эксперта, праводзіць дэнамінацыю сёння няма неабходнасці.

Што стрымлівае інфляцыю?

Як тлумачыць прафесар, асноўны метад стрымлівання інфляцыі — кантроль цэн. Беларусь у гэтым кірунку арыентуецца на расійскі вопыт. Ірына Новікава падкрэсліла, што гэта асноўны метад, які дазволіць не дапусціць сацыяльнай напружанасці ва ўмовах, калі рост заработнай платы прывязаны да прадукцыйнасці працы. Калі адпусціць цэны на тавары, якія вырабляюцца манапалістамі, яны могуць вырасці ў разы.

«У гэтай сітуацыі ў сувязі з тым, што стрымліваецца інфляцыя, можна стымуляваць развіццё малога бізнесу менавіта ў тых сектарах, дзе пакуль ёсць недахоп тых ці іншых тавараў», — мяркуе эксперт.

Мадэрнізацыю трэба паскараць

Эканоміку краіны можна ахарактарызаваць як малую і адкрытую. Гэта азначае, што на Беларусь уплывае мноства знешніх фактараў, а яна на іх паўплываць не можа. Таму, калі мы гаворым пра знешні таваразварот, трэба ўлічваць, што 45% рынку знаходзіцца ў Расіі і каля 20% — ва Украіне, дзе сітуацыі таксама цяпер вельмі нестабільныя.

«Але нават у выпадку, калі б усё рэзка стабілізавалася, гэта не значыць, што нашы тавары будуць там запатрабаваны, як раней. Нам неабходна думаць аб мадэрнізацыі нашых прадпрыемстваў. Нашым суседзям не патрэбна прадукцыя сярэднетэхналагічнай вытворчасці. Мадэрнізацыю трэба паскараць, і шукаць новыя напрамкі», — лічыць Ірына Новікава.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.